Сяргей Чыгрын - Янка Купала і Слонімшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Янка Купала і Слонімшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Слонім, Год выпуска: 1993, Издательство: Цэнтральная бібліятэка імя Якуба Коласа, Жанр: Поэзия, История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Янка Купала і Слонімшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Янка Купала і Слонімшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніжку склалі артыкулы пра сувязь Янкі Купалы са Слонімшчынай і вершы слонімскіх паэтаў, прысвечаныя Янку Купалу. 

Янка Купала і Слонімшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Янка Купала і Слонімшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Удумліва і праўдзіва іграла Альжбету Людміла Клімовіч. Яе Альжбета была мяккай, душэўнай, не мітуслівай жанчынай, якая тонка адчувала гумар і жарт.

Жывым, вельмі шчырым і непасрэдным атрымаўся ў спектаклі Якім Сарока, якога сыграў Анатоль Цярэнін. Якім у артыста атрымаўся па-юначаму гарачым, крыху фантазёрам з чыстай душой. Гэта быў першы выхад маладога самадзейнага артыста на слоніскую сцэну.

Жывасць дыялогу, яркасць вонкавага малюнку і паводзін персанажаў п’есы вызначылі мастацкую своеасаблівасць той “Паўлінкі”. Нацыянальную характэрнасць прыдавалі спектаклю і народныя матывы ў дэкарацыях (мастак Пётр Слезнік) і ў музычным афармленні (кампазітар Міхась Гарабец), пабудаваным на народных мелодыях і песнях.

Тэатральны крытыкі тады адзначылі і асобныя пралікі спектакля “Паўлінка”. Напрыклад, некаторым маладым выканаўцам яшчэ не хапала артыстычнага майстэрства, выканаўчай культуры. Але затое была ўласціва тая шчырасць, якая маецца і заўсёды характэрна для народнага мастацтва.

Аб той “Паўлінцы” на слонімскай сцэне згадалі многія беларускія газеты. Газета “Звязда” 21 снежня 1969 года пісала: “Рабочыя саўгаса “Сасноўка” задоўга да пачатку спектакля запоўнілі памяшканне Яруціцкага сельскага клуба. У гэты вечар Слонімскі народны тэатр паказаў хлебаробам сваю новую работу па п’есе Янкі Купалы “Паўлінка”. Спектакль вельмі спадабаўся сельскім гледачам...”. А “Гродненская правда” (20 сакавіка 1969 г.) пра “Паўлінку” падкрэсліла: “Мы расходимся, унося с собой хорошие впечатления, простив некоторые недостатки этого весёлого и яркого спектакля…”.

У 1986 годзе рэжысёр Мікалай Варвашэвіч зноў вяртаецца да купалаўскай камедыі. Шэсць першых прадстаўленняў “Паўлінкі” адбыліся ў Слоніме, а сёмае – на сцэне вучэбнага тэатра Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў) перад студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ Мінска і жыхарамі сталіцы. Тыднёвік “Літаратура і мастацтва” 6 чэрвеня 1986 года паведамляў: “Добры акцёрскі ансамбль, рэалістычная сцэнаграфія (афармляў спектакль рэжысёр-пастаноўшчык), музычная партытура спектакля яшчэ раз засведчылі высокі творчы ўзровень вядомага ў рэспубліцы народнага тэатра”.

Дык што новага ў параўнанні з 1968 годам унёс у “Паўлінку” рэжысёр Мікалай Варвашэвіч? Тут адразу можна зазначыць, што калектывам і рэжысёрам, безумоўна, быў знойдзены свой паварот агульнага рашэння камедыі. Асабліва тады адметна вылучыўся дынамічнасцю дзеі другі акт, што выразна адцяніла адну з выдатнейшых рысаў камедыі – займальнасць інтрыгі.

З самага пачатку спектакля рэжысёр умела ўвёў гледачоў у абставіны часу дзеяння. Калі гледачы глядзелі на афармленне спектакля, іх уражвала не проста праўда ўвасобленага на сцэнічнай пляцоўцы жыцця, а вобразная праўда, праўда, моцная сваёй абагуленай выразнасцю. Дастаткова было аднаго позірку на рэалістычна ўмоўны пакой вясковай хаты, дзе адбывалася ўсё сцэнічнае дзеянне, каб скласці сабе ўяўленне аб героях, аб іх нацыянальнай і сацыяльнай заглыбленасці.

Другі, удала знойдзены, кірунак у афармленні спектакля можна было назваць метафарычным. Мастак знайшоў тады сваеасаблівае, адзінае на ўвесь спектакль відарыснае рашэнне, якое выражала сутнасць рэжысёрскай задумы камедыі ў яе ідэйным плане. Гэтай удалай, па-наватарску ўбачанай і ўведзенай метафарычнай дэталлю быў куфар. З аднаго боку ён, нібы з’яўляўся аздабленнем пакоя, з другога... Не больш як крэсла ён быў для Якіма, вясковых музыкаў, але як любоўна агледжваў яго сам гаспадар, Сцяпан Крыніцкі, -- гэта быў сімвал яго дабрабыту і заможнасці. Як прыцягваў ён пільную ўвагу Быкоўскага, сімвалізуючы выгодны і багаты пасаг нявесты.

Цікава былі выбраны і пастаўлены рэжысёрам мізансцэны, што немалаважна, бо менавіта праз іх выражалася душа, сутнасць асобных эпізодаў, бачны былі вобраз унутранага стану герояў. Асабліва вылучалася адна – яна ўзвышалася да мастацкага выяўлення ідэі спектакля: выразнай класавай пазіцыі, скіраванасці супраць пагардлівых адносінаў да простага чалавека, да ўсяго народнага. Хочацца прыгадаць яе.

Ішла каларытная бытавая сцэна гасціны. Дзяўчаты спявалі народныя беларускія песні, а пан Адольф Быкоўскі сядзеў наводшыбе, спіною да гасцей, усім сваім выглядам падкрэсліваючы пагарду да ўсяго “мужыцкага”. Адзін штрых, але ён быў удалы. Менавіта праз такія штрыхі выстройвалася тады рэжысёрам Мікалаем Варвашэвічам “Паўлінка”. Выстройвалася яшчэ і дзякуючы, безумоўна, майстэрскаму выкананню ролі Быкоўскага Віктарам Касікоўскім. Галоўнае для акцёра было – гэта ўменне пранікнуць ва ўнутраны свет ствараемага вобразу, раскрыць яго сутнасць і індывідуальныя асаблівасці – усё гэта ўдалося выканаўцу. Асабліва камічнымі выглядалі любоўныя заляцанні, дзе Быкоўскі імкнуўся паказаць сябе вельмі далікатным і галантным кавалерам, ганарыстасць і фанабэрыя, якія гратэскна падкрэсліваў артыст Касікоўскі ў сваім герою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Янка Купала і Слонімшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Янка Купала і Слонімшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Чыгрын - Альбярцін
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын - Жыў роднай песняй
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын - Чамяры і чамяроўцы
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын - Тэатр у Слоніме
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын - Родам са Слонімшчыны
Сяргей Чыгрын
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Янка Купала і Слонімшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Янка Купала і Слонімшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x