Ірына Багдановіч - Вялікдзень

Здесь есть возможность читать онлайн «Ірына Багдановіч - Вялікдзень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1993, Издательство: Беларуская каталіцкая грамада, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікдзень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікдзень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік вершаў Ірыны Багдановіч пад назвай "Вялікдзень", выдадзены ў 1993 годзе. 

Вялікдзень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікдзень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ЖЫРОВІЧЫ

У сьвяце сноў загадкавых, альбо
У наслаеньні шэрых дзён прывычных
Удзячнай прыгадаюцца журбой
Айцец Піліп, Жыровічы, кастрычнік.
Айцец Піліп, які не блаславіў
Мяне «з-за уніі», бо гэта грэх, панове.
І той дзівосны, велічны матыў,
Які яднае ўсіх нас у любові.
Жыровічы. Манашак у царкве,
Аддадзеныя, шчырыя паклоны,
Нібыта тут прыцішыўся шалёны
Наш зьверхні сьвет, i мы ў яго дрыгве.
Струменьчык хору ліцца перастаў,
Ён між усіх — Адзіны Ўкрыжаваны.
І пілігрым укленчыў ля Хрыста,
І горача Яго цалуе раны.

* * *

Усё жыцьцё — то прадчуваньнс Вас
Між звыклых масак, то ваўкі, то лісы
То рабскі пот, то масавы экстаз,
То сьцёртыя, то зблытаныя рысы.
На ўсім таўро распаду i маны,
Яно на ўсіх ад цэсара да сьмерда.
Адкуль жа Вы, аскепак даўніны?
Вы — вершнік з забароненага герба.
Я Вас пазнала, хоць няма мяча
І на двары амаль паўзмрок сутоньня.
Папраўлю плашч, які ўпадзе з пляча,
І рушым не нараніды, а сёньня!
Бо да сьвітаньня трэба нам якраз
Пасьпець узьвесьці крэпасьці ды вежы
Каб бараніць усё, што нам належыць.
Усё жыдьцё — то прадчуваньне Вас.

СУМОЎЕ

Завітаю к табе на гарбату.
На дажджы выпадковым прамокну.
Ты зірнеш на мяне ві на вата.
Мае ногі загорнеш у коўдру,
Прапануеш кубінскага рому
У гарбату падліць. Не адмоўлю.
Дый ня з рому адчую, вядома,
Блаславеньне такому сумоўю.
Ланцужок непарыўны гамонкі,
Ў ім пяшчоты паўтон прыхаваны.
Выйду. Восень запаліць pa мон к i
Над самотнай хацінаю пана.

УСПАМІН ЖЫРОВІЧАЎ

Адклікнуся праз восеньскую шэрань,
Каб мы сумоўна ўспамінаць маглі
І манастыр, i тайную вячэру,
Якую зладзіў нам айцец Піліп.
Ен праваслаўя вернік i ахоўнік
І не выносіць уніі на дух...
Але там быў мой будучы духоўнік,
Прад кім у шчырай споведзі упаду.
Душы сваей i сьвята, i хаўтуры
Каму даверу, дый ці прыме ён
Ад уніяткі споведзь i наклон,
Той будучы сьвятар, анёл мой, Юры

* * *

Мой сябра, мой зажураны рыфмар,
Цнатлівыя абдымкі Ліставея
І восені гаркавы позьні чар,
Што набрынялі кроплямі на веях,
На горад сяньня выпалі дажджом.
Націсну лёгенька i прасачуся ў дзьверы
Апошні штрых паставіць на паперы:
Гарбаты выпіць разам ca Зьнічом.

* * *

Вы запярэчыце, напэўна,
Што ваш прытулак — мой палон.
Дазвольце госьці неспадзеўнай
Пакінуць ваш гасьцінны дом,
Унесьці вэрхал у парадак,
Які вам маніцца навек.
Я — варта іншага атрада,
Сьляды якога ўкрые сьнег.

* * *

Дождж вьгаадковы засьпеў на вуліцы
няўтульна без парасона
раптам кроплі перасталі падаць
я пад крылом птушкі

* * *

Аркестр іграе i расьце туга,
палон мой палянэз.
О, як хачу быць у аркестры тым
хаця б смычком віяланчэльным!

* * *

На чорную тугу зьмяняецца адчай,
Хаджу я ў дом чужы, дзе ўсё мне,
ўсё чужое!
З атрутай каву п'ю i п'ю атрутны чай,
Прачнуцца ў чыстым сьне ня маю сілы ўжо я
Прачнуцца ў чыстым сьне! На пляжы залатым
Дзе ўсё навокал чысьціня i веліч,
Дзе на мяне чакаў юнацтва поўны ты,
Мой першы, дарагі, сапраўдны каралевіч.
Мой першы, дарагі, так адгаданы мной
Паміж натоўпу тлумнага людзкога!..
Хаджу я ў дом чужы, атрутны п'ю напой,
На тых шляхах, што так далёкія ад Бога.

* * *

Я ізноў мітусьлівая пані,
Паддаюся прынадам, спакусам,
Гэты вэрхал жыцьцёвы заманіць,
Зачаруе мядовым прымусам.
Ад яго адлучыцца нязмога.
Так на квецень зьлятаюцца восы.
Раптам побач нікога, нікога,
Толькі раненыя Нябёсы.

АПОШНІ ВОДГУК ЖЫРОВІЧАЎ

I надвячорка прывідная шэрань,
І урачыстасьць стогадовых ліп,
I ціхая малітва, i вячэра,
Якую зладзіў нам айцец Піліп, —
Усё адбудзецца, як зьлітак, адальецца,
І стосам дзён прыцісьнецца, але
Мне часам так бязьлітасна здаецца,
Што там гучалі крокі не мае.

ДЗЯЎЧЫНКА І ЦЫМБАЛЫ

Маленькая ткаля мая
Выцягвае нітачкі гукаў.
Дзівосная тчэцца мазурка
З-пад ручак яе спакваля.
Вячорнаю ціхай парой
Анёлы зьляцелі са струнаў,
І новую п'есу задумаў
Шапэн у сумоўі з малой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікдзень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікдзень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікдзень»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікдзень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x