Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэжа вю: перавыбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэжа вю: перавыбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў.

Дэжа вю: перавыбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэжа вю: перавыбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прагрэс у літаратуры

А ўсё-ткі меў рацыю
францускі казачнік,
які кляўся й бажыўся,
што ёсьць ён, прагрэс у літаратуры.
Сёньняшні Гамэр
ніяк не залежыць
ад перабояў электраэнэргіі,
цалкам можа кіраваць
новай Нацыянальнай бібліятэкай,
хоць у душы крыху зайздросьціць
Рансару й Бэтховэну:
найлепшыя творчыя вечарыны
ладзіліся ў ДК таварыства глухіх.
Сапфо
больш не балятуецца на пасаду
дзясятай музы,
бо адмовілася на карысьць кінематографа;
і хоць не спазнала шчасьлівага каханьня,
затое атрымала свой нобэль
за прапаганду паліткарэктнасьці,
апярэдзіўшы Вэрлена, Рэмбо і Жорж Санд.
Стары Анакрэёнт
даўно кінуў піць
і можа толькі мроіць пра дзяўчатак,
затое ўключаны ў праграму
ўсіх школ і ўнівэрсытэтаў Грэцыі.
Віён
на поўніцу адчуў
усемагутнасьць праваабаронцаў,
хоць у краіне так і не скасавалі
сьмяротнага пакараньня,
а нават калі скасуюць –
што зьменіць купка дысыдэнтаў
з транспарантамі “дзе Віён?”
Усімі адрынуты Гюго
на ўласным досьведзе зьведаў,
што выраз “мець гемарой”
мае ня толькі пераносны сэнс.
Затое цяпер ёсьць шоў-бізнэс
і можна пісаць словы на музыку.
Ганкур
вядзе жывы дзёньнік у інтэрнэце.
Пакутуе на падваеньне асобы.
Фолкнэр і Маркес
канкуруюць на рынку турпаслугаў,
прапануючы гарачыя туры
ў Ёкнапатафу і Маконда.
І толькі Катул
не адчуў асаблівых зьменаў:
як дзьве тысячы зь нечым год таму,
ён аплаквае вераб’я сваёй каханай.
Птушыны грып, знаеце…

Арфэй, Эўрыдыка, герпэс

“Зорка Вэнэра ўзышла…”
Не, гэта не пачатак рамансу,
і нават ня чорная мша.
Гэта пазыўныя ў менскім мэтро.
“Паважаныя пасажыры,
не падыходзьце да краю плятформы!
Не заходзьце за абмежавальную лінію!
І не азірайцеся,
напрамілы Бог, не азірайцеся!..”
Але ён такі азірнуўся.
Некалі ён іграў на скрыпцы
у падземным пераходзе,
і граў так,
што з усіх бакоў зьбіраліся
бяздомныя коткі й скінхэды,
і першыя клаліся ля другіх,
зачараваныя музыкаю.
Калі ён запільваў
“Dance me to your beauty with a burning violin”,
спыняліся ўсе навакольныя сабакі –
нямецкая аўчарка
і трое ейных спадарожнікаў ва ўніформе.
А аднойчы спынілася яна,
каб дакрануцца вуснамі да вуснаў
і адразу ж зьнікнуць у мэтро.
“Сука!” –
казаў ён назаўтра,
абмацваючы герпэс
і, зрэшты, зусім не жадаючы
пакрыўдзіць аўчарку ды іншых…
Потым былі ўцёкі й спробы схавацца
між пральняй і станцыяй “Інстытут культуры”.
На трэція содні хаваньня ў мэтро
ён зноўку пабачыў яе.
Яна ўсьміхнулася, даючы зразумець,
што пойдзе за ім паўсюль,
і яны пайшлі: ён сьпераду, а яна за ім.
“Не азірайся,
напрамілы Бог, не азірайся!” –
падказваў унутраны голас
і ўсе супрацоўніцы менскага мэтрапалітэну.
Але ён такі азірнуўся і –
вядома ж, яна аслупянела,
зрабіўшыся калёнаю з выявай дзяўчыны.
(Цяпер яе лёгка знайсьці на станцыі мэтро
сярод іншых пэрсанажаў Якуба Коласа.)
“Мой родны кут, як ты мне…
Паважаныя пасажыры,
пры карыстаньні эскалятарам
не апускайце рэчаў
на прыступкі й парэнчы!
Пазьбягайце трапляньня душы
у шчыліны
між рухомымі й нерухомымі
часткамі эскалятару!..”
Тыя, хто чакаў
скрыпкі ў падземным пераходзе,
абламіліся – ён ня выйшаў.
Ён зьнік у нетрах, і
няма таго, што раньш…
І толькі надпіс “Плошча Незалежнасьці”
паўзьверх надпісу “Плошча Леніна”
даводзіць, што ён покуль яшчэ жывы.

Драйв

Тут магла быць халяўная рыфма “кайф”,
але наш драйвэр гаворыць прозаю.
Я разумею прыкладна трэцюю частку,
таму застаецца радыё.
У бэрлінскім FM-е цесна:
дваццаць чатыры гадзіны джазу
і дваццаць чатыры – клясыкі.
Моцарт добра адпавядае
рухам нашага кіроўцы.
Усё віртуозна
і па-нямецку дакладна,
нібы спэцыяльна прыдумана
для вялікага слаламу ў дарожным корку:
трапіў –
цяпер адкаркоўвай,
і ён адкаркоўвае
ў рэ міноры,
мажор!
Зусім іншае джаз.
Цябе ахоплівае паніка.
Табе здаецца, што Оскар Пітэрсан
грае апошні раз у жыцьці.
Прынамсі, тваім.
Бо кіроўца,
зачараваны чарговаю сынкопай,
вось-вось ня ўпішацца ў паварот,
і тады пачнецца сапраўдны джаз,
музыка для тоўстых рэаніматараў,
якія доўга ня змогуць сьцяміць,
што здарылася:
ці то дзьверцу заклініла,
ці то цябе заклініла,
ці ва ўсім вінаваты драйвэр,
каторы
у аўтамабільным заторы
дачакаўся свайго саторы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэжа вю: перавыбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэжа вю: перавыбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Хадановіч - Парыж-Дыснэйлэнд
Андрэй Хадановіч
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Дэжа вю: перавыбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэжа вю: перавыбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x