Янка Купала - Шляхам жыцьця

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Шляхам жыцьця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Пецярбург, Год выпуска: 1913, Издательство: Друкарня Ю. Н. Эрліх, Жанр: Поэзия, lyrics, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхам жыцьця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхам жыцьця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік уключае больш за 200 вершаў пераважна 1910–1913 гг., паэмы «Курган» і «На Куццю», драматычную паэму «На папасе», пераклады з польскай мовы твораў А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, У. Сыракомлі і інш. Творы, змешчаныя ў зборніку, сталі найбольшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры, вылучаліся маштабнасцю лірычных і эпічных вобразаў, паказу жыцця як гістарычнага руху народа з часоў мінулых праз сучаснае ў будучыню. У іх яскрава ўвасобілася ідэя свабоды і нацыянальнай свядомасці беларускага народа.

Шляхам жыцьця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхам жыцьця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Больш сватацца к дзеўкам мінула дурнота,
Прапала адвага, адпала ахвота…
Так байку закончыў сваю нам Міхалка —
Вядомы ўсім чыста манюка, брахалка.
Я слухаў, сьпісаў тут і вам ахвярую, —
Ану ж прыйдзе к смаку, тады дам другую.

Паляўнічы і пара галубкоў

Прысьвячаю прафэсару

Б. Эпімах-Шыпілу

Легэнда зь індыйскай кнігі Магабгарата [1] «Кнігі Магабгараты — гэта адна з найстарэйшых і найвялікшых паэм сьвету. Створаны яны індыянамі болей трох тысяч год таму назад і зьмяшчаюць у сабе каля 220000 радкоў. У Магабгараце, апрача навучальных і духоўна-маральных філязофскіх твораў, шмат ёсьць і прыгожых, паэтычных вобразаў. Зь іх найпрыгажэйшы — „Наль і Дамаянці“ — вельмі добра перакладзены на польскую мову А. Лянге. Легэнда ж аб паляўнічым і галубках ня ёсьць даслоўным перакладам зь індыйскае мовы; я ўзяў толькі аснову гэтай аповесьці і болей-меней захаваў форму санскрыцкага верша — „шлёкі“, якой усе кнігі Магабгараты напісаны». — Я. К.

Ў Магабгараце, кнізе Інд,
Якой лет тысячы тры лічым,
Такая повесьць там стаіць
Аб галубках і паляўнічым.

I

Быў чалавек, якога ўсім
Было заняцьцем — паляваньне;
У лесе, ў полі дзень і ноч,
Як быццам ляжа там і ўстане.

За птушкай птушку ловіць ён
Са хцівасьцю благой у змове —
На рынак цягне прадаваць, —
Прадасьць і зноў ідзе і лове.

Пануе ў пушчы, бы ў якім
Сваім за хатай агародзе,
Ў сям'і крылатай пуд і страх
Сілом і клеткаю наводзе.

Паміж бацькоў, паміж дзяцей
Птушыных сее ён разлуку,
Ні ласкі к ім, ні жалю к ім
Ня меў, ня знаўся зь іхняй мукай.

З сумленьнем дружбы не вядзе —
Да крыўд і мук яму зло сватам;
Закон багоў яму ні ў што;
З душы і сэрца вечным катам.

I доўга так палюе ён,
Зьнімае так ахвяры ў клеткі,
Ажно прыпадак немалы
Спаткаў яго ў пустыні гэткі.

II

Дня аднаго ў кустах блудзіў
І лёгкага выглядваў хлеба, —
Пагоду ясную і дзень
На ноч зьмяніла бурай неба.

За хмарай хмару валакло,
А грозна, чорна, безустанку;
Пярун ляцеў за перуном,
Штоміг — маланка за маланкай.

Ліло, як з рэшата, дажджом,
Раўняла нізкі дол з узгорам,
I лес, і поле абняло,
Як пеклам, як шалёным морам.

Заціхла птушка, зьвер заныў;
Лес-хата — ўжо ня быў ім хатай…
За грэх караў зямлю, ці што,
Так грозны Сатакрата.

А паляўнічы, хоць і мок,
Не пакідаў сваёй работы:
Галубку ўбачыў пад кустом —
За крыльле ўзяў злавіў з ахвотай.

Здабыча лёгкая была:
Галубка, выбіўшыся зь сілы,
Хоць і хацела — не магла
Ляцець, чакаў яе дзе мілы.

III

Тым часам сьціхла бура ўжо,
Але і вечар быў на сьвеце;
На небе месяц абышоў,
I зоркі сталі ў небе йрдзеці.

Што тут рабіць? дамоў ісьці? —
Ісьці і цёмна, і далёка;
У лесе цемным начаваць? —
I небясьпечна, і нялёгка:

Усюды сьвеціцца вада,
Вада зьліваецца з галінаў;
Нічым нідзе дастаць агню,
А тут яшчэ і рык зьвярыны…

I голад такжа не маўчыць:
Пара даўно чаго паесьці…
Нічога. Рады ўжо няма.
Прыйшлося ў лесе ноч правесьці.

Пад дрэва буйнае ідзе,
Шукае ў ім сабе апоры;
У знак пакоры — галаву
Схіліў і так яму гавора:

«О, дрэва, будзь прыстаньнем мне:
Ў сваёй з багамі мей апецы».
Сказаў і лёг на камень там,
Пры ім галубка тут жа ў клетцы.

IV

А гэта дзерава было
Сялібай, хатай галубковай;
Сядзіць прамоклы на ім ён
I так бядуе слова ў слова:

«Куды загінула мая
Галубка, вечная падружка?
Такая страшная пара!
Як выйдзе жывенькаю птушка?

Мо' вецер зьбіў яе куды,
Ці дождж пасек няшчаснай крыльлі
Ці вораг бедную злавіў,
Ці перуны насьмерць спалілі?

Што мне з жыцьця, калі яго
Ня будзе ўжо з кім каратаці?
Жыцьцё і сьвет тады — ня сьвет,
I сам ня свой у сваёй хаце.

Палац з брыльянтаў; сотні слуг
Хай за цябе паложаць грудзі, —
Бяз ласкі — з слугамі палац
Астрогам, пусткай вечнай будзе.

З падружкай мілаю і лес —
Як найбагатшы стане хорам…
Няма яе — няма жыцьця,
Усё — адной няўцехай, горам».

V

Галубка чуе галубка,
I сэрца радасьцю ёй б'ецца, —
Што гэтак помніць ён аб ей,
Такому жалю аддаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхам жыцьця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхам жыцьця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Олег Лойко - Янка Купала
Олег Лойко
Янка Купала - Курган
Янка Купала
Янка Купала - Она и я
Янка Купала
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
Янка Купала - Бондаровна
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Шляхам жыцьця»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхам жыцьця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.