Вера Бурлак - За здаровы лад жыцця

Здесь есть возможность читать онлайн «Вера Бурлак - За здаровы лад жыцця» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Поэзия, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

За здаровы лад жыцця: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «За здаровы лад жыцця»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я - бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным пахаваньні”. Аб тым, наколькі гэта слушна - сьведчаць ейныя вершы, напоўненыя ўсепранізвальнай іроніяй і самаіроніяй, яркімі вобразамі й парадаксальнымі высновамі.

За здаровы лад жыцця — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «За здаровы лад жыцця», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі ты ня будзеш час
марнаваць у ‘нэце,
Зможаш кнігу пачытаць,
і ня толькі Джэці.
А калі ня будзеш ты
кніг чытаць, нябожа,
Нават Інтэрнэт табе
ўжо не дапаможа.
Вось.

Васіль Фірхольд

РАЗМОВА ЗЬ ФІНІНСПЭКТАРАМ ПРА ПАЭЗІЮ

Дзейныя асобы:

Паэт

Фінінспэктар

Дзеяньне адбываецца ў шпіталі.

Паэт (седзячы на ложку сьмяротна хворага Фінінспэктара, задаволена)

Ў краіне сьветлай, дзе ты ўміраеш,

Я кнігу маю, а ты ня маеш.

Фініспэктар (паміраючы ад хваробы, сумна)

Ў краіне сьветлай, дзе я ўміраю,

Ты кнігу маеш, а я ня маю.

Фінінспэктарпамірае.

Паэтмае кнігу.

Заслона.

СВАБОДУ ГРАФАМАНАМ!

Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам!
Яны адзіныя, хто духам шчэ ня сьпіць.
Яны адзіныя, хто верыць у падманы
Тупога пёрка, што па аркушы рыпіць.
Яны адзіныя з Эўтэрпай круглы год
Вадзіць гатовыя сьвяточны карагод.
Яны адзіныя, хто захаваў імпэт.
Яны ня грэбуюць ні вершам, ні раманам.
Далоў эстэтыкаў! Свабоду графаманам!—
І вы пабачыце: яны ўратуюць сьвет!

ТРУСІКІ

Ай вы трусікі-трусёнкі,
Ай вы новыя мае,
Ай ядвабны выраб тонкі
Ай найлепшых куцюр’е!
Не з чырвонымі вачыма,
З вушкамі, як ветракі, —
Вы дзівоснае начыньне
Пад маднюшчанскі прыкід.
Танчу з вамі па пакоі,
Шчасьце зорамі іскрыць.
Што б мне вырабіць такое
Ад няма чаго рабіць?
Вось на злосьць ільду і сьнегу
Па сьцяжынках ільдзяных
Я ўсю зімку буду бегаць
У тых трусіках адных.
Праз віхуру і завею,
Праз паўночны зарапад,
І зусім не захварэю,
І зусім ня зьмерзну на’т!
А калі зазьзяе сонка,
Скінуць футры ўсе ў пару,
Я чароўныя трусёнкі
Фэтышыстам падару.

З СУСЬВЕТУ ІДЭЯЎ

Я Плятон.
З сусьвету ідэяў
Назіраю за змаганьнем людзей.
Тайсан забівае Сарданапала.
Заўзятарам мала.
Тайсан зноў забівае Сарданапала.
Зноў заўзятарам мала.
Тайсан ажыўляе Сарданапала і забівае нанова.
Дастаткова.
Забойца Ленана забівае Грэбеншчыкова.
Памылкова.
Забойца Ленана не забівае Грэбеншчыкова.
Забойца Ленана забівае Леніна.
Зноў памылкова.
Забойца Ленана не забівае Леніна.
Забойца Ленана не забівае нікога.
Атрута забівае Сакрата
На злосьць змагарам за шчасьце пралетарыяту.
Кат адзін, а асуджаных багата.
Асуджаныя змагары забіваюць ката.
Вынаходнік Эдысан
Сканструяваў у двары Бэдлэма канструкцыю.
Сядзіць у ёй і піша інструкцыю:
“Людзі!
Гаргона забівае вачыма.
Трымайцеся ў яе за плячыма.
Стрэльба забівае патронамі.
Сачэце за ёй вачыма”.
А ў сьвеце ідэяў людзей не бывае.
Таму там ніхто нікога не забівае.
Хіба што закарціць ну проста празь меру.
Тады можна ўзяць сякеру.

ПРА РАЗУМЕНЬНЕ

Я разумею вершы пра вайну,
Пра земляробства і пра паляваньне,
Пра лета-восень, пра зіму-вясну,
Пра ноч і дзень, пра ранак і зьмярканьне,
Пра родны кут, пра новы курс рубля,
Пра вынікі сялянскага паўстаньня,
Пра сьмех і сьлёзы, пра палёт чмяля
Альбо пра ўзьнёсласьць п’янага хістаньня,
Пра будаўніцтва і пра руйнаваньне,
Пра гатаваньне страў, тручэньне стравамі,
І нават вершы пра вершаскладаньне
Я разумею і лічу цікавымі.
Пра захапленьне і пра баляваньне,
Пра пагадненьне і пра гадаваньне,
Пра гвалтаваньне і пра катаваньне,
Пра спаражненьне і ванітаваньне...
Не разумею толькі пра каханьне.
Аб ім чытаю я апавяданьні.

ЧАКАНЬНЕ

Цягнік спазьняецца.
Карэніна нэрвуецца.
Пэронскі Ўронскі
З гімназісткамі цалуецца.
А недзе побач
Парай чмыхаюць вагоны.
Нахабны Ўронскі
Адбывае да Вэроны.
Цягнік ня едзе.
Ганна хрумстае пазногці.
Яе сукенка
Перапэцканая ў дзёгці.
Вэронскі зьехаў,
Толькі дым
За ім матляецца.
Цягнік адменены.
Ды Ганна не губляецца.
Рашуча крэкнуўшы,
Як Ганны папярэднія,
Перапаўзае з гэтых рэек
На суседнія.

ФЭМІНІСТКА

Я буду маўчаць, як палонны камрад,
Пра тое, што вымерлі кавалеры,
Што не прасьпяваюць яны сэрэнад
І не патрымаюць дзьверы.
І Вас я адпраўлю дадому спаць,
Таму што на вуліцы цёмна.
Прыпруся дадому і буду ляжаць,
Ад роспачы непрытомная,
Як пані ў гістэрыцы — не, лепей, як
П’янюга: бутэльку намацаю,
Вазьму дый насыплю ў гарэлку мыш’як
І выклічу рэанімацыю.
Глыну дый схаваюся ў чамадан.
Няхай мяне хопіць кандрашка
Ад злосьці за тое, што Вашым рукам
Ад цела майго ня цяжка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «За здаровы лад жыцця»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «За здаровы лад жыцця» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «За здаровы лад жыцця»

Обсуждение, отзывы о книге «За здаровы лад жыцця» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x