• Пожаловаться

Якуб Колас: Сымон-музыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас: Сымон-музыка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-7880-0173-0, издательство: Юнацтва, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Якуб Колас Сымон-музыка
  • Название:
    Сымон-музыка
  • Автор:
  • Издательство:
    Юнацтва
  • Жанр:
  • Год:
    1990
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    5-7880-0173-0
  • Рейтинг книги:
    3.33 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сымон-музыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сымон-музыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паэму «Сымон-музыка» называюць скарбніцай беларускай мовы. Яна поўніцца музыкай словаў таленавітага паэта, музыкай, якая ідзе з самых глыбіняў беларускай зямлі. Дзіўнаваты пастушок Сымон, на якога нават бацькі лаяцца за чулую душу, больш за надзённую працу цікавіцца музыкай зямлі, ветру, лесу, адчувае ў сабе дар песняра. Пасля смерці дзеда — адзінага, хто разумеў яго і шкадаваў, — Сымон ідзе блукаць па свеце ў пошуках сваёй долі. Усё багацце ягонае — скрыпка, што засталася ад дзеда Курылы. На сваім шляху ён сустракае Жабрака, карчмара Шлёму, Пана, дзеда Данілу, Варажэю, і, нарэшце, свае сапраўднае каханне — Ганну.

Якуб Колас: другие книги автора


Кто написал Сымон-музыка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сымон-музыка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сымон-музыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I застаўся тут хлапчынка.
Знікла тая марката:
З дзедам кожная часінка
Так ці йначай занята!
То гамоняць між сабою,
То майструюць што-нібудзь
Або важнаю ступою
У абход у парк ідуць.
Падзівіцца ж тут было чым,
Разважаць было аб чым,
А Даніла быў ахвочы
Волю словам даць сваім
I даць нават тлумачэнне
З свайго погляду-знацця
Неразгаданым спляценням,
З’явам цёмнага жыцця.
Раз увечар дзед з Сымонам
Выйшлі ў парк у свой абход.
Сутунела. Дзесь за клёнам
Месяц чырваніў усход,
Выступаючы ў абходы,
Што прызначаны яму;
Зоры з неба вокам згоды
Углядаліся скрозь цьму.
Было ціха і лагодна.
— Стой, паслухаем, дзядок:
Дзесь іграюць, дзедка родны…
Выйдзем унь на той грудок.
— Гэта, хлопча, тут не дзіва!
Эге, тромкаюць паны!
Хлопчык гукі ловіць хціва,
Ім валодаюць яны.
Зноў гарыць у ім жаданне
Тайнасць нотаў пасягнуць
I заслону адгарнуць,
Каб развеяць ноч нязнання.
Ён ідзе на тыя гукі,
Ён стаіўся пад акном,
Зашчаміўшы моцна рукі, —
Ён не смее вайсці ў дом:
Там — паны, а ён — басота,
Сын мужычы, ён — «псякосць»,
Паднявольны ён тут госць,
Яго месца — каля плота…
Эх, няроўныя дзве часці!
Ён — нікчэмнасць, ён — друза…
I з вачэй гатова спасці
Крыўды горкая сляза.
Эх, для панскае пацехі
I для забаўкі паноў
Вы, саломенныя стрэхі,
Марна траціце сыноў!..

V

— Дзедку, глянь, а што бліскае
Там, дзядок, каля крыніц?
Блісь — і зараз жа знікае…
Што за з’явіна такая?
Што за забаўкі начніц [35] Начніцы — кажаны, тут — нячыстая сіла. ?
— Эге ж, хлопчыку: зман гэта,
Нр. такі агонь не йдзі:
Ні цяпла ў ім, ні прывету —
Лепш туды і не глядзі;
Не шукай агню такога:
Не даецца ў рукі ён,
Бо над ім вісіць праклён.
То — спакуса для дурнога,
То — праявіна ліхога,
Каб забраць каго ў палон.
Гэта — грошы заклятыя,
Іх замовіў чараўнік,
Неадступны вартаўнік
Там вартуе грошы тыя.
Ноч у парку. Ціха, цёмна.
Неба зорамі дрыжыць,
А той замак патаёмна
Штось затойвае, дзяржыць;
I жудою патыхае
Ад сляпых яго акон.
Цяжка замак спачывае,
I трывожны яго сон.
А ў мурох у тых часамі
Глуха штось зашарахціць,
То сярдзіта за сцянамі
Нейкі гук затарахціць;
То застогне ў сценах, трэсне,
Як бы хто ў іх кашляне,
То пачуецца там песня,
То ў акне крыло махне.
— А што гэта, дзедку мілы,
Там снуецца над акном?
Нейкі шолах мяккакрылы…
Гэты замак — страшны дом!
— А то, хлопчыку, кажаны;
Толькі змеркне на дварэ, —
I цянюе рой паганы,
Нейкі рух яго бярэ.
Скуль іх толькі назлятае!
Піск, гармідар, лопат крыл…
Іх тут нешта прыцягае,
Вось ім замак гэты міл.
Эге, хлопча: нешта чуюць…
Замак, хлопчыку, стары:
Многа ўжо вякоў вякуюць
Тыя цёмныя муры.
Іх ні дождж і ні марозы
Не размочваюць, не б’юць,
Бо скрозь іх, мой хлопча, слёзы
Крыўды, здзек людскі цякуць,
I пакуль не перастануць
Слёзы гэтыя цячы,
Да тых часаў сцен не крануць
Іх разбурання ключы…
Э, мой хлопчыку, каб замак
Мог, як людзі, гаварыць!
Колькі цёмных-цёмных плямак
Мог бы людзям ён адкрыць!..
А ты чуў, што людзі баюць?
Эге ж, я табе скажу.
Можа, людзі выдумляюць,
То і я табе салжу.
Кажуць людзі так, што ў сцены
Тоўстых замкавых муроў,
Каб абходзілі іх змены
I не брала плывь вякоў,
Як будынак закладаюць,
Замуроўваюць жывых.
Так, мой хлопча, людзі баюць,
Так пяецца ў песнях іх.
Вось затым жа, хлопча, страхі
Там здараюцца не раз.
Вось і тут у позны час
Ходзяць чорныя манахі,
Нейкі носячы абраз,
I чагось яны шукаюць;
Так бывае раз у год.
Ноч паходзяць і знікаюць,
Каб у свой прыйсці чарод.
Звоны звоняць дзесь тут самі,
Самі паляцца агні,
За глыбокімі равамі
У паўночнай цішыні
Чутны песні пахавання,
Там працэсіі ідуць,
А ў труне ва ўсім убранні
Галаву чыюсь нясуць.
I вось дзіва: галава,
Як гамоняць тут, жыва.
Пазіраюць злосна вочы,
Зубы ляскаюць сярдзіта,
Губы ходзяць прагавіта,
А сама ўсё штось бармоча…
Можа, байкі, хлопча, гэта,
Можа, праўда, не скажу,
Але ёсць адна прымета,
Пойдзем, хлопча, пакажу.
Цёмна ў парку і нейк пуста,
Дрэвы жудасна маўчаць,
А пад імі густа-густа
Цені чорныя ляжаць.
Страшна хлопцу мімаволі,
Прабірае яго жудзь,
А высокія таполі
З мроку зданкамі ўстаюць.
I чым далей, больш глушэе
Гэты цёмны парк стары;
Тут сапраўдным лесам вее —
Страшна ў цёмным гушчары.
Зварачае дзед з дарожкі.
Мрок гусцей над імі звіс.
Месяц тоненькія рожкі
Чуць скасіў, схіліў наніз.
У лагчыне перад імі
Сталлю возера блішчыць.
Дзесь за вербамі старымі
У траве бугай бубніць.
Самі ж вербы, як бабулі,
Нейк набожненька стаяць.
Штось зашэлчуць: «чулі-чулі»
Чараты ды зноў маўчаць.
Крэхча роўна, аднатонна
Жабак смутны харавод.
То — аераў казка сонных,
Скарга нейкая балот.
След бліскучы, слуп агністы,
Лёг ад месяца ў вадзе.
Дол вільготны і раеісты.
Нікагусенька нідзе.
— Ну, вось тут. — I дзед епыніўся
Ды паказвае ў гушчар. —
Штучкі строіць там штукар,
Але сёння штось спазніўся.
I стаў слухаць дзед уважна.
— Во! во! — дзесь у гушчары
Нібы шум прайшоў працяжна,
Хлопца штурхае стары:
— Эге, чуй: аб тэй пары
Там сякеры стук нясецца.
Сам сабе не верыў я,
Думаў, можа, мне здаецца
Ці там забаўка чыя. —
Дзед змаўкае. Стукі глуха
Раз-паразу чутны ім.
То адно прыложыць вуха,
То паслухае другім
I Сымону дзед ківае.
— Дзедку, што гэта? сякуць?
— Гэ, праява тут другая…
Ось дзе розум і марудзь…
Эге ж, хлопча, у тым справа,
Што сячэ не чалавек.
Праўда, хлопчыку, цікава?
Варт здзіўлення дрывасек.
I прыкінь на розум, хлопча,
Што парубак там няма
I травы ніхто не топча:
Так, работа надарма.
I дзіўны гук, непрыемны,
Ці ён тут, ці йдзе здалёк,
Невыразны, патаемны,
Стукне тут, адыдзе ўбок.
Потым, выбраўшы мясціну,
Дзесь запыніцца, гудзе,
Але глуха, бы ў судзіну;
Ходзіць рэха па вадзе.
I ўжо доўга не змаўкае!
Гак-гак! Гак-гак! Гак-гак!
Нібы дрэва падсякае
I кладзе там нейкі знак.
Потым раптам шум панёсся,
Заскрыпела штось там: «крра!»
Бы пад стукам тапара
Волат-дуб стары затросся
I павольна з шумам-гукам
Стаў хіліцца ён галлём
I, за сук чапіўшы сукам,
Вобзем гухкае камлём.
— Паваліў, а дрэвы цэлы!..
Зараз зноў пачне там сеч,
Любіць, бачыш, гэта дзела,
Не шкадуе сваіх плеч.
Праўда, зноў гудзе сякера,
Глуха, бы з-пад каранёў.
— Ну, пастой жа ты, псявера! —
Брамку ў стрэльбе дзед узвёў,
Прылажыўся ён і бахнуў,
Бліснуў іскрамі агонь;
Як пярун, стрэл гэты трахнуў.
Рэха, бы той лёгкі конь,
Па-над возерам пабегла
Незлічонай процьмай ног
I каня свайго распрэгла,
Дзесь прапаўшы ў чаратох;
Толькі гул пайшоў з балота,
Бы ўзбудзіўся вадзянік.
На міг спынена работа,
Стук ва момант там унік.
— Што, злякаўся, недаверку? —
Усміхнуўся дзед у вус.
— Ці не трапіла ў «манерку»?
Ці не выскачыў дзе гуз?
Няхай стрэльба — не ламанка,
Але стрэліць — зробіць знак…
То не стрэльба, а каханка,
Нават старасць ёй не брак.
— Дзедку, што ўсё гэта значыць?
Кажаш, там няма слядоў,
Хоць сякера там і скача,
Крышыць комлі гушчароў,
I чуваць, як дрэвы гучна
З шумам валяцца на дол…
Чалавеку — неспадручна:
Ты ж пільнуеш неадлучна
I гаворыш, цэл і кол,
Непатоптана травінка,
А між тым работа йдзе,
I няма ёй тут упынку.
Во! ізноў тапор гудзе…
Так, няўцямна і таёмна…
Праўду ты казаў, дзядок…
Цёмна справа, дзеду, цёмна!
Нейкі зблутаны клубок.
— Эге ж, хлопчыку, на свеце
Многа розных ёсць загадак,
Ды для іх ёсць свой парадак,
Іх ключы — у іх прымеце.
Ад іх вецер нам гаворыць,
I шумяць аб іх лясы,
I глядзяць яны з расы,
Аб іх кажуць неба зоры,
Воды ў рэчках і азёрах,
Ліст на дзераве і цвет, —
Многа, хлопча, тых прымет.
Нават звер у сваіх норах
Носіць іх адбітак-след.
Так і тут, мой хлопча-браце…
Не, не так гэта, не так!
Гэта ёсць прымета, знак,
Толькі трэба адгадаць іх.
Вось затым жа чалавеку
I той розум, хлопча, дан,
Каб ён мог зганяць туман,
Што гняце яго спрадвеку,
I каб змог ён, позна-рана,
Зняць няведання пячаць,
А той напіс неўчытаны
Растлумачыць, адгадаць.
I недарма ж на Палессі
Чуў ад сталых я галоў,
Што ў жыцці мы, як у лесе, —
Пад уладай нейкіх слоў.
I казалі яшчэ людзі,
Што нічога ва зямлі
Патаемнага не будзе,
Дзе б загадкі ні зляглі,
Як бы дзей сваіх ні блутаў,
Ні хаваў сваіх канцоў:
Здзеку голас, боль пакуты
Не схаваць і ў мгле вякоў.
I зямля ў тым паклялася
Людскім горам і слязьмі…
Так і прыказка вялася
Між разумнымі людзьмі.
Эге ж, хлопчыку, так кажуць,
Людзі-практыкі не лгуць:
Чыесь рукі сеці вяжуць
I на замак іх нясуць.
Недарма ж гудзе сякера:
Чуе парк тут свой канец, —
Для ўсяго свая ёсць мера,
Свой у кожнага канец.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сымон-музыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сымон-музыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сымон-музыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сымон-музыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.