• Пожаловаться

М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-428-878-1, издательство: Кніжны дом, категория: Языкознание / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

М. І. Верціхоўская Array Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

М. І. Верціхоўская Array: другие книги автора


Кто написал Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сітуацыя дасягае кульмінацыі, калі «ён», прасунуўшы галаву, паспрабаваў пралезці ўсім тулавам. Не пралазіла плячо! Гэта ўжо было насуперак яго назіранням і жыццёвым правілам. Іх ён засвоіў яшчэ з дзяцінства, «калі яны, падшыванцы, лазілі праз плот у суседні сад. Старэйшыя яго пасылалі першым, бо ён быў самым худзенькім — маленькі, рухавы жэўжык, які пралазіў усюды, дзе толькі можна было пралезці. I дзе не было ніякай магчымасці — таксама. Пакуль не падрос і не заняўся палітыкай. У палітыцы было інакш. Часам не мог пралезці ніхто. Не пралез і ён. Таму і папаўся». I вось цяпер ранейшы падшыванец, які раздаўся ў плячах за час свайго шматгадовага шчыравання ў палітыцы, не пралазіць у шчыліну, з такой цяжкасцю зробленую самім. Аднак цуд адбыўся! Але адбыўся, як аказалася, каб здзівіць вязня яшчэ больш: са сваёй камеры ён трапляе ў другую, большую. I без столі. Але «над ім у змрочнай шэрані неба ўзвышаўся знаёмы яму сілуэт шыбеніцы, амаль над самай галавой невысока звісала вяроўка-пятля. Пад ёй быў змайстраваны драўляны эшафот, на які ён і наткнуўся у змроку. Выхаду адсюль не было…».

Пра ролю гэтага твора ў выражэнні канцэпцыі пісьменніка сведчыць і назва, якая дала назву ўсёй кнізе, і прысвячэнне. Твор прысвячаецца сябру Рыгору Барадуліну.

Аналізуючы гэты твор, фіксуючы кропкі перасячэння ў канцэпцыі і творчай манеры В. Быкава і Ж. П. Сартра, літаратуразнавец Е. Лявонава ў артыкуле «Творчасць В. Быкава і Ж. П. Сартра…» («Роднае слова». 2000. № 1,2) робіць акцэнт і на агульнай назве твораў двух мастакоў, і на месцы дзеяння (турэмная камера), і на спробе абодвух герояў «кінуць ім апошні выклік, хай і на лічаныя гадзіны адцягнуць уласны канец», і на марнасці высілкаў герояў. Е. Лявонава, супаставіўшы гэтыя два творы, прыходзіць да высновы пра тоеснасць філасофіі экзістэнцыяльнага тыпу з яе пастулатамі безвыходнасці, «сцяны абсурду», рэалізаванымі ў творчасці Ж. П. Сартра і ў адным з апошніх твораў В. Быкава.

I ўсё ж адметнага ў аднайменных творах двух мастакоў намнога больш, чым агульнага. Адметнае ў творах найперш вызначаецца рознасцю герояў, прычынамі, па якіх яны трапілі ў вязніцу, і матывамі намаганняў, каб супрацьстаяць «сцяне абсурду».

У апавяданні Ж. П. Сартра сітуацыя пантрагічная. Ёй папярэднічаў выбар героя (у яго ёсць імя — Іблетта), які да сітуацыі «сцяны абсурду», гаворачы словамі А. Камю, «добра рабіў сваю справу», змагаючыся з «чумой». Так, пісьменнік «распрануў» свайго героя, паказаў псіхафізіялагічны стан чалавека ў сітуацыі, якая мацнейшая за яго, «калі знікае ілюзія, што ты вечны». Аповед вядзецца ад першай асобы: «У пэўным сэнсе я да ўсяго цяпер быў абыякавы і адчу ваў сябе вельмі спакойна». Абыякавасць у такой сітуацыі азначае толькі адно — поўную свабоду ад яе, як і ад усяго, што звязвала з жыццём. Адлучанасць сартраўскага героя ад свету — галоўны доказ яго гатоўнасці несці свой крыж да канца і скарыстаць у безвыходнай сітуацыі, як і быкаўскі Сотнікаў, «апошнюю міласць», «святую раскошу» — застацца чалавекам.

Безумоўна, матывацыя такой гатоўнасці быкаўскага Сотнікава і сартраўскага Іблетты некалькі розная, аднак сутнасць адна. «Я сказаў сабе: „Я хачу памерці дастойна“». Згадаем і тое, як тургенеўскі волат Базараў зразумеў, што памерці дастойна — самае цяжкае з усяго, што толькі можа быць. У такой безвыходнай сітуацыі Іблетта хоча «трошкі з імі пажартаваць». Аднак «жарты» скончыліся трагічна. Гэта быў апошні выклік абставінам, але «сцяна абсурду» не пахіснулася. Усялякія спробы яе расхістаць былі марныя, нават больш — умацоўвалі яе. Але гэта ўжо не віна чалавека, а яго трагедыя; сведчанне не столькі слабасці чалавека, колькі сілы сцяны. Безвыходнасць, якой, паводле Е. Лявонавай, «так і патыхае ад усёй творчасці Сартра», не азначае яго «выраку» свайго героя. Твор пазбаўлены дыдактызму і маралізатарства, аднак адносіны і пачуцці аўтара да героя можна вызначыць як павагу і спагаду.

Зусім іншае з быкаўскім героем. У ім вельмі моцная Прага волі і жыцця, імкненне выжыць любой цаной. Сімвалічна шматзначным у кантэксце твора з'яўляецца апісанне неверагодных высілкаў вязня. Сёння вядома, што азначалі спробы тых, хто трапіў у «дом-турму», выратаваць сваё жыццё. Вехамі гэтых спробаў нярэдка былі ўсё новыя і новыя ахвяры. Палону быкаўскага героя таксама папярэднічала «справа». Ён пастаянна ў думках апраўдваецца перад безыменнай «ёй», што «спяшаўся… па справе іх святой барацьбы, да сябра, а там чакала яго самая чорная здрада». Якая гэта была «справа», аўтар не ўдакладняе. Але адна дэталь не пакідае ніякага сумневу: «натхнёны барацьбой за вялікую ідэю». Якія «справы» называліся ў «д'ябальскі час і ў д'ябальскім грамадстве» «барацьбой за вялікую ідэю», чытач выдатна ведае. Такія, як «ён», вельмі добра рабілі сваю «справу», аналагаў якой няма ў гісторыі чалавецтва. Бадай, гэта жахлівей за ўсялякую «чуму», бо «хвастатыя» вынішчалі сваіх жа суродзічаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кастусь Цвірка: Сцежка дадому
Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Анатолий Кудравец: Сочинение на вольную тему
Сочинение на вольную тему
Анатолий Кудравец
Канстанцін Бандарук: Адзінае на патрэбу
Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.