• Пожаловаться

М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-428-878-1, издательство: Кніжны дом, категория: Языкознание / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

М. І. Верціхоўская Array Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

М. І. Верціхоўская Array: другие книги автора


Кто написал Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У выступленні на пленуме Саюза пісьменнікаў БССР у 1985 г. В. Быкаў казаў, што «талент мае права гаварыць народу ўсю праўду пра яго існаванне, часам горкую праўду». З абвостраным пачуццём мастака В. Быкаў гаворыць пра глабальныя наступствы чарнобыльскай радыяцыі. На долю шматпакутнага беларускага народа прыйшлося дзве трэція сумарных чарнобыльскіх выкідаў, па сваёй знішчальнай сіле эквівалентныя дзевяцістам(!) атамным бомбам накшталт той, што ў свой час зруйнавала Хірасіму…

Быкаўскія творы апошняга часу («Музыка», «Ослік», «Сцяна», змешчаныя ў кнізе «Сцяна» (1997), а таксама «Хвастаты», «Камень», «Тры словы нямых», трыпціх «Байкі жыцця», «Труп») з'яўляюцца парабалічнымі, гэта значыць іншасказальнымі, творамі. Іх жанр Дз. Бугаёў вызначае як прытчу-прыпавесць, бо ім уласціва «гранічная абагульненасць высноў, яны могуць дастасоўвацца да розных сітуацый, часоў і народаў. Але вырастаюць яны з нашай найперш сучаснай рэчаіснасці і б'юць па самых вострых нашых балячках».

Аднак алегарычны вобраз Хвастатага і алегорыя як асноўны мастацкі прыём аднайменнага твора сведчаць на карысць жанру байкі, а не прытчы. У апавядальнай частцы — гісторыя крыважэрнага пацука, які бязлітасна знішчаў усіх сваіх суродзічаў у падзяку за тое, што хітры гаспадар прадуктовага склада не забіў яго самога. А гаспадар і не забіваў Хвастатага да пары да часу толькі з тых меркаванняў, каб ён забіваў сваіх супляменнікаў. Гісторыяй Хвастатага і вывадам, што з яе вынікае, пісьменнік-патрыёт папярэджвае перш за ўсё свой народ пра трагічныя наступствы бязмернай адцанасці і шчырага слугавання «гаспадару прадуктовага склада». Несумненна, што такая гісторыя можа паўтарыцца дзе заўгодна — у любой краіне. Аднак бясспрэчна, што «на беларускія рэаліі яна кладзецца асабліва трывала», што пэўныя, вядомыя ўсяму свету рысы нашага нацыянальнага менталітэту здзіўляюць свет, а ў пісьменніка Быкава выклікаюць асаблівую трывогу і боль. Адназначнасць алегорыі ў гэтым творы, недвухсэнсоўны вывад-мараль сведчаць, што «Хвастаты» — гэта байка-памфлет, бо сатырычны, выкрывальны характар твора таксама відавочны.

У адрозненне ад байкі прытча мае больш свабодную, «адкрытую» форму. Яна патрабуе ад чытача перанесці сябе ў сітуацыю прытчы, актыўна спасцігаць яе мудрасць, якая схавана ад чытача, «як сіла ў каштоўным камені, як золата ў зямлі, і ядро ў арэху» (Ф. Скарына). Прытча — гэта загадка, якую чытачу неабходна разгадаць і зразумець у выніку самастойных інтэлектуальна-маральных высілкаў. У прытчы персанажы звычайна безыменныя, акрэсленыя схематычна: нейкі чалавек, нейкі цар, нейкая жанчына, нейкі бацька, нейкі сын і да т. п. Гэта чалавек наогул. Сэнс прытчы не ў тым, які чалавек у ёй паказаны, а ў тым, які маральна-этычны выбар зроблены чалавекам. Сітуацыя ўсёвызначальнага выбару — вось галоўная і адметная асаблівасць прытчы ў параўнанні з іншымі філасофскімі жанрамі (байка, легенда, казка, анекдот, прыказка), якія збліжаюцца з ёй і іншасказальнасцю, і павучаннем, і эўрыстычнай адкрытасцю.

Твор «Труп» (з падзагалоўкам «Медыцынскаеапавяданне») некалькі бліжэй па жанры да прытчы, чым «Хвастаты» (з падзагалоўкам «Сучасная казка для дарослых»), Герой гэтага твора — нейкі безыменны забойца. Не прафесіянал, не кілер, а «звычайны, затурканы жыццём чалавек. Тое ж самае можна сказаць і пра забітага — нічога незвычайнага». Пісьменнік наўмысна не акцэнтуе ўвагу чытача на прычыне забойства: «Бадай, не адказаў бы і сам забойца». Нават адносіны паміж імі былі знешне амаль нармальныя, «калі не лічыць даўняй, упартай, чорнай нянавісці». I зноў жа невядома, па якой прычыне. «Сваю справу забойца зрабіў ціха і хутка — забіты нават нічога не западозрыў». Тым болей, што гэта намерваўся зрабіць «даўні знаёмы, амаль сябар».

Далей змест твора пабудаваны на апісанні неверагодных, фантастычных, нават дэтэктыўных прыгод забойцы, яго марных высілкаў пазбавіцца ад трупа, які «ажыў» і ўсюды яго суправаджае. Нават за мяжу. Мараль у фінале вельмі празрыстая: «Цяпер будзем удваіх, — нейкім скрыпучым, быццам грамафонным голасам вымавіў труп. — Назаўсёды». А на шыпенне забойцы, што «так нязручна», адказаў: «Што зробіш! Затое разам…» «Што ж, — падумаў забойца. — Відаць, нічога ўжо не зробіш. Давядзецца жыць з трупам. Калі не захацеў з жывым…»

I ў творы «Сцяна» (1995) з аднайменнай кнігі галоўным персанажам з'яўляецца нехта безыменны «ён». I ў гэтым творы прадметна і ў той жа час у максімальна абагульненай форме мадэліруецца сітуацыя безвыходнасці на фоне канкрэтных рэалій: «Сцяна была каменная, задымленая, вельмі старая, як і сам гэты дом — турма, што засталася дыктатару краіны ад ранейшага дыктатара, а таму — ад папярэдніх. Калісьці тут правілі баль і спраўлялі крывавыя оргіі, плялі інтрыгі і розныя іншыя злачынствы — супраць улады, народа ці супраць кагосьці з тых, хто выйграў у бясконцай барацьбе за ўладу. Але прайграў таксама. А цяпер тут сядзеў ён і такія, як ён». Далей дзесяць старонак прысвечаны апісанню неверагодных намаганняў безыменнага вязня, каб выбрацца з засценка. I нарэшце яму, з яго «слабымі чалавечымі сіламі і яго велізарнейшай прагай волі», многае удалося: ён выбіў камень у сцяне і дастаў яго.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кастусь Цвірка: Сцежка дадому
Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Анатолий Кудравец: Сочинение на вольную тему
Сочинение на вольную тему
Анатолий Кудравец
Канстанцін Бандарук: Адзінае на патрэбу
Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.