• Пожаловаться

М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Здесь есть возможность читать онлайн «М. І. Верціхоўская Array: Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-428-878-1, издательство: Кніжны дом, категория: Языкознание / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

М. І. Верціхоўская Array Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе засведчаны вынік шматгадовага вопыту выкладання курса на выбар «Тэорыя і практака сачыненняў розных жанраў». На канкрэтных прыкладах (у зборніку капя 40 тэм) паказана, як авалодаць тэхналогіяй сачынення на вольную тэму і пазбегнуць тыповых недахопаў. Галоўная мэта выдання — дапамагчы старшакласнікам навучыцца ўключаць прачытанае і пачутае ў ацзіную сістэму, авалодаць майстэрствам сінтэзу, напаўнення адпаведным літаратурным матэрыялам акрэсленай тэмы.

М. І. Верціхоўская Array: другие книги автора


Кто написал Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Папярэджваючы пра небяспеку і наступствы пройгрышу, даючы чытачу магчымасць таксама зрабіць свой выбар, вызначыўшы свае адносіны да выбару героя ў канкрэтнай сітуацыі, пісьменнік узбагачае чытача ўласным духоўным вопытам.

Апеляцыя да гуманізму

Талент — гэта труба, вечавы звон, барабан, але не жалейка і не свісцёлка… ён з'яўляецца на свет не для таго, каб усыпляць элегіямі, а каб гучаць як сігнал трывогі.

В. Быкаў.

Спяваць без хвалявання немагчыма,

Без спадзявання немагчыма жыць.

С Грахоўскі.

У гутарцы з А. Адамовічам у 1985 г., апублікаванай Верай Адамовіч пад назвай «Чалавецтва ўратуецца подзвігам духу», В. Быкаў казаў: «Напэўна, самае дзейснае, самае практычнае — прымусіць чалавека заглянуць у сябе, прымусіць яго ўбачыць, які ён ёсць, што ў ім ёсць подлае, а што добрае. Калі ён разбярэцца ў сабе з дапамогай мастацтва, то і будзе вынік».

Вельмі важна, каб чалавек «сябе ўбачыў і зразумеў». В. Быкаў ускладаў вялікую надзею на спрадвечнае «калі»: «Вось, калі ён (чалавек) сябе ўбачыць і зразумее з дапамогаю мастацтва, тады ён паразумнее». Ужо тады, у 1985 г., у пісьменніка разам з надзеяй, верай у чалавека было і сумненне: «Але чалавек не схільны заглядваць у сябе, гэта не самы любімы занятак чалавецтва…» В. Быкаў пагадзіўся з А. Адамовічам, што чалавек ахвотней зазірне ў чужую душу, у чужую каструлю, што ён з прычыны «сваёй ляноты душэўнай… грэбуе дзейнасцю» прарокаў, затое «безаглядна слухае палітыкаў, розных рэйганаў».

В. Быкаў пачынаў сваё мастакоўскае даследаванне з вялікай веры ў чалавека, у тое, што ён можа стаць нават «вышэй за свой уласны лёс», стаць «мацнейшым за магутную сілу выпадку», як зазначае пісьменнік у аповесці «Яго батальён». Літаратуразнавец М. Афанасьеў так пісаў пра псіхалогію быкаўскага героя: «Да пэўнага, лёсавызначальнага моманту яго героі, здаецца, наогул не жывуць, а толькі цяжка і непрыкметна нясуць у сабе велізарнейшы запас духоўнай энергіі, каб шчыра выдаткаваць яго да канца ў момант подзвігу».

Аднак ужо апавяданне «Жоўты пясочак» уносіць новы істотны нюанс у глыбіннае быкаўскае даследаванне народнага лёсу ў той жудасна жорсткай і крывавай вайне. У апавяданні ўвасоблены зусім іншы погляд В. Быкава на чалавека пры нязменна абвостранай апеляцыі творцы да гуманізму.

Акцэнт у апавяданні «Жоўты пясочак» зроблены на тое, як паводзілі сябе ўсе шэсць ахвяр таталітарнай сістэмы ў безвыходнай сітуацыі. Яна настолькі запамежная, што не пакідае ахвярам ніякага выбару — толькі смерць. Усе, за выключэннем, бадай што, вострага на язык маскоўскага бандыта Зайкоўскага, зламаны духоўна. Настолькі раструшчаны маральна, што гатовы пакорна, як статак бараноў, падпарадкоўвацца, выконваць любы загад. I ніхто з іх нават і не падумаў пра «апошнюю міласць», «адзіную раскошу», якую ў сітуацыі выбару паміж жыццём і смерцю скарысталі ранейшыя быкаўскія героі (Сотнікаў, Сцепаніда, Пятрок, Мароз, Ляховіч і інш.). Героі апавядання «Жоўты пясочак» нават у сітуацыі без выбару ўсё ж адшукалі магчымасць, каб праціснуцца да шырокай брамы, што вядзе ў пагібель.

Літаратуразнавец Дз. Бугаёў у кнізе «Спавядальнае слова» вытлумачвае відавочную парадыйнасць, сарказм у апісанні сітуацыі, калі ахвяры выбаўляюць буксуючую машыну, што вязе іх да пагібелі, свядомым разлікам аўтара «на сугучнасць такіх сцэн з анекдотам, народжаным абсурдам тагачаснай рэчаіснасці». I сапраўды, сатырычнымі сродкамі В. Быкаў раней не карыстаўся, нават больш — адмаўляў іх як магчымыя мастацкія сродкі пры адлюстраванні вайны. У гэтым жа апавяданні сатыра, паводле слоў Дз. Бугаёва, «становіцца не тоЛькі сродкам характарыстыкі герояў, але і выражэннем глыбіннай думкі твора, яго горка-балючага пафасу». У гэтым апавяданні, як і ў пазнейшым па часе напісання творы «Труба», усё відавочней песімізм у творчасці В. Быкава.

Раней пісьменнік спалучаў песімізм адносна свету з аптымізмам адносна чалавека. У творах апошняга часу адчувальна спалучэнне песімізму адносна абсурдных абставін з песімізмам адносна чалавека. Аднак песімізм абываделя і песімізм творцы не тоесныя. Песімізм творцы з'яўляецца інструментам горка-балючага пафасу пры адлюстраванні жыцця, удакладняльным штрыхом да той карціны, якая адкрылася ўсім, — карціны страшнага масавага духоўнага ўпадку.

Болем за свой народ, трывогай за яго будучыню тлумачыцца пільная ўвага пісьменніка да праблем сучаснасці. Праблему наступстваў чарнобыльскай катастрофы Быкаў разглядае як «гіганцкі атамны генацыд». У аповесці «Воўчая яма» (1999) горкая праўда пра Чарнобыль узнаўляецца аўтарам з уласцівай яму няўмольнасцю. Трагедыя народа паказана «буйным планам» на лесе двух безыменных галоўных герояў. Збег абсурдных абставін у многім вызначыў і памежна абсурдны выбар герояў — жыць у радыяцыйнай зоне. Тут яны шукаюць паратунку ад жорсткага свету. Але паратунку няма нідзе і нікому. Ні чалавеку, ні ваўку. Героі аповесці — мёртвыя без пахавання. Метафарычная воўчая яма ўжо як бы матэрыялізуецца.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кастусь Цвірка: Сцежка дадому
Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Анатолий Кудравец: Сочинение на вольную тему
Сочинение на вольную тему
Анатолий Кудравец
Канстанцін Бандарук: Адзінае на патрэбу
Адзінае на патрэбу
Канстанцін Бандарук
Отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Сачыненне на вольную тэму: Вучэб. дапаможнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.