Гераіня гэтай праўдзівай гісторыі не расказвала пра сваё сіроцтва потым, а толькі пра тое, як надвячоркам быў пасланы ёй выратавальны бохан хлеба, дзякуючы якому пасля ночы наступіла раніца. Бохан хлеба стаў і паратункам, і знакам на ўсё жыдцё. Знакам таго, што «людзей ратуе толькі чалавечнасць», што «без чалавечнасці не будзе вечнасці», як даводзіць панчанкаўскі лірычны герой.
Выратавальнікаў называюць праведнікамі. Літасцівыя і чыстыя сэрцам, яны здольны накарміць галоднага, напаіць сасмяглага, апрануць раздзетага, суцешыць зняверанага, прытуліць бяздомнага. Такія — шчасныя, бо сіла іх чалавечнасці настолькі вялікая, што яны здольны нават уратаваць «зачараваных смерцю», падняць з зямлі апантаных страхам і павесці іх за сабой. Адзін з такіх праведнікаў «лёг на змяіныя скруткі дроту. I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў прайшлі па яго спіне». Дзякуючы такім, як герой аднайменнага верша П. Панчанкі, «другія ішлі ў атаку… і сцяг перамогі ўздымалі ранкам на заваёваным рубяжы». Другі праведнік з рызыкай для ўласнага жыцця падтрымлівае таго, каго раз'ятраны, азвярэлы натоўп патрабуе раскрыжаваць. Трэці, як быкаўская Сцепаніда, не ведае спакою, начэй не спіць, апошняе гатоў аддаць, калі над некім занесены меч несправядлівасці і вынішчэння: хутчэй, можа, яшчэ не позна запабегнуць непапраўнае.
Чалавечныя — гэта заўсёды багатыя духоўна. «I ведай тады, што адным енкам ды стагнаннямі людской бядзе не дапаможаш. Помні, што, каб другога вызваляць, трэба самаму крэпкім быць», — мудра настаўляе студэнта Архіпа дзед Яхім з апавядання М. Гарэцкага «Роднае карэнне».
Такой сілай і гатоўнасцю «другога вызваляць» валодае лірычны герой верша А. Вярцінскага «Бачу я: нехта некага любіць…»:
Бачу я: нехта некага любіць —
Гэта іх справа, гэта іх права;
Бачу я: нехта некага губіць —
Тут і мая ўжо справа.
I сапраўды, чалавек не павінен умешвацца ў асабістыя справы іншых, але ён не павінен быць абыякавым да людской бяды. Чалавечныя заўсёды гатовы падтрымаць, дапамагчы няшчаснаму і здольны нават трымаць на сваёй далоні сэрца бліжняга. П. Панчанка настойлівы ў сваім перакананні, што «без чалавечнасці не будзе вечнасці», што «перш за ўсё і вышэй за ўсё — чалавечнасць».
Чалавечнасць — гэта дарога, якая вядзе да Храма. Чалавечнасць — гэта і Храм, збудаваны ў кожнай спагадлівай і чулай душы.
Доўгі і пакутніцкі шлях да Храма прайшоў герой У. Сыракомлі Хадыка і памёр не на асіне, да якой не раз клікаў яго нячысцік, а на кляштары. Як святы. I не людзі яго судзілі, не князь слуцкі, а сам Усявышні назначыў «дзень той судны». Аўтарскае захапленне сілай чалавечага духу, якой і забяспечваецда будаўніцтва Храма ў душы чалавека, выяўлена ў апошняй страфе гутаркі-балады «Хадыка»:
.. А між бароў, сярод імшары дзікай,
Дасюль вядзецца пасека лясная,
Багата дзіў аб ёй апавядсноць
I называюць гэтак жа — Хадыка.
У Евангеллі сказана: «I збяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух адцзяляе авечак ад казлоў. I паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч». Праваруч будуць усе тыя, хто накарміў Яго — галоднага, напаіў Яго — сасмяглага, апрануў Яго — раздзетага, наведаў Яго — хворага, даў прыгулак Яму — вандроўнаму. Леваруч — усе тыя, хто не зрабіў для Яго ўсяго гэтага. I здзівяцца праведнікі: «Госпадзі! гэта мы бачылі Цябе галодным і не накармілі, сасмяглым — і не напаілі, вандроўным — і не прынялі, хворым — і не наведалі?» I Цар адкажа ім: «Так, як вы зрабілі гэта аднаму з братоў Маіх меншых, тое зрабілі Мне».
«Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін» (В. Быкаў)
Гэта няпраўда, што ад нас нічога не залежыць… В.Быкаў.
Дачуўся нейкі зайздроснік пра вялікую славу аднаго мудраца і вырашыў перахітрыць, зняславіць яго. Выбраўшы зручны момант, калі той прамаўляў перад сціжмай людзей, зайздроснік выйшаў з натоўпу і запытаўся ў мудраца:
— Скажы, матылёк у маёй руцэ жывы ці мёртвы?
Сам жа намерыўся сціснуць далонь, калі мудрэц скажа, што матылёк жывы, і разняць, калі скажа, што мёртвы.
— Усё ў тваіх руках, — адказаў мудрэц. Абставіны — гэта заўсёды вузел, вязьмо, якое, калі чалавек не здольны яго развязаць, зацісне, задушыць. Такія абставіны называюць «памежнымі», экстрэмальнымі. Усведамляючы ўсю небяспеку вязьма, што вось-вось заціснецца і развязаць якое будзе ўжо немагчыма, народны мудрагель Галілей з рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» час ад часу выпраўляецца «ў цудоўную сваю экспедыцыю». Галілей «хоча пачуць нейкае мудронае, усеабдымнае слова, якое б маланкай асвяціла яму затуманены краявід». Адзін толькі Галілей адчувае вялікі неспакой перад тым, што набліжаецца. «Па разгайданым бурлівым моры ішоў горды ў смелым поступе сваім карабель, трымаючы курс на далёкае сонца…Гэта ішла сваім трыумфальным паходам непераможная рэвалюцыя».
Читать дальше