Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сэнсаўтваральным цэнтрам фразеалагізма з’яўляецца першы кампанент, дакладней, яго частка — выклічнік вох. Другі слоўны элемент — займеннікавая форма мне — выступае як семантычна пусты кампанент у функцыі ўзмацняльнай часціцы (што нярэдка назіраецца ў гутарковым стылі, дзе мне можа ўжывацца для выражэння прыкрасці, злосці, пагрозы, асабістай зацікаўленасці; напрыклад, у паэме Я. Коласа «Новая зямля»: «Спыняе бацька грозна сына: — Але вучыцца мне без дуру, а не — як з гада спушчу скуру!»). Першы кампанент узнік лексіка-сінтаксічным спосабаму выніку аглюцінацыі, зрашчэння трох слоў у адно: узмацняльнай часціцы а, выклічніка вох і былога асабовага займенніка ў форме давальнага скл. адз. л. — ці , які, ужываючыся без націску, мог прымыкаць да папярэдняга слова (параўн. у руск. мове: не ахти — з ах+ти ).

Агарод (гарод) гарадзіць. Агульны для ўсходнесл. ( руск. огород городить, укр. город городити) м. Задумваць, распачынаць справу, з якой многа клопату. Цяпер, калі за справу ўзяўся Рыгор і камсамольская ячэйка, не бачыць Грамабою гэтай зямлі. А калі так, дзеля чаго і агарод гарадзіць? (К. Крапіва. Мядзведзічы).

Вобразна-пераноснае, іншасказальнае значэнне ў фразеалагізме ўзнікла, як мяркуе М. М. Шанскі, на аснове свабоднага словазлучэння агарод гарадзіць, дзе першае слова абазначала ‘агароджа’, другое — ‘будаваць’ і абодва паходзяць ад слова горад. Даўнейшае значэнне словазлучэння агарод гарадзіць — ‘рабіць абароннае збудаванне з зямлі і бярвення’.

Агнём і мячом. Калька з грэч. м. 3 бязлітаснай лютасцю, гвалтоўна. Агнём і мячом хочуць вынішчыць яны [фашысцкія заваёўнікі] усіх непакорных, устанавіць уладу палкі і штыка (У. Дамашэвіч. Партызанская слава).

Першапачаткова ў старажытных грэчаскіх медыкаў выраз асацыіраваўся са сродкам залечвання, «знішчэння» ран выразаннем іх і прыпяканнем у адпаведнасці з формулай славутага Гіпакрата: «Чаго не можа вылечыць жалеза (меч, нож), тое вылечваецца агнём». Выраз пераасэнсаваўся і стаў абазначаць ‘бязлітасна, жорстка’, калі гаварылася пра знішчэнне ўжо не ран, а ўсяго жывога і нежывога на тэрыторыі праціўніка.

Агульнае месца. Калька з франц. м. (lіеu сотmun). Збіты выраз, агульнавядомая, неарыгінальная думка. Пералік «музычных» назваў, якія давалі сваім творам беларускія паэты (Багушэвіч, Цётка, Купала), стаў ужо агульным месцам нашага літаратуразнаўства (Р. Бярозкін. Свет Купалы).

Склаўся ў франц. м. на аснове лац. састаўнога тэрміна lоsі соттunes ‘агульныя мясціны’, якім абазначалі агульныя прынцыпы, палажэнні ў кнізе, дакуменце.

Агульная мова <���у каго, з кім>. Агульны для ўсходнесл. м. ( руск. общий язык, укр. спільна мова). Поўнае ўзаемаразуменне, поўная дамоўленасць у чым-н. Аднаго разу Вігаль цяжка абразіў сына, пры сябрах. Ведаеце, да гэтага часу памятае хлопец і не можа дараваць. Нямаў іх агульнай мовы, яку сыноў з бацькамі (Звязда. 12.03.1986).

Узнік на аснове фразеалагізма знаходзіць агульную мову з кім (гл.) у выніку ўсячэння дзеяслоўнага кампанента і набыцця катэгарыяльнага значэння прадметнасці.

Ад Адама. Агульны дляўсходнесл. м. Ужыв. са значэннямі ‘з даўніх часоў, здаўна’ і ‘здалёк’. Бежанцы і голад на зямлі, ад Адама свет цяжэе страхамі (Р. Барадулін. Хто?). Пачаў ён здалёк, як кажуць, ад Адама, гаварыў вельмі агульнымі фразамі, устаўляючы шмат незразумелых слоў, глытаючы іх канцы (К. Крапіва. Мядзведзічы).

Узнік на аснове біблейскага аповеду, паводле якога першым чалавекам на зямлі быў Адам.

Ад а да я. Агульны для ўсходнесл. м. Ад пачатку да канца; цалкам. Сяргей злаваў на сябе, на начальства, нават на сваю работу, якую, здавалася яму, ён ведаў ад а да я (А. Кажадуб. Высока сонейка, высока).

Утвораны па мадэлі з ужо існуючым, сэнсава тоесным выразам ад альфы да амегі (гл.) з запаўненнем структурнай схемы назвамі першай і апошняй літар беларускага і рускага алфавітаў (ва ўкр. алфавіце апошняя літара — ь).

Ад альфы да амегі. Агульны для ўсходнесл. м. Ад пачатку да канца; цалкам. Аднойчы, усумніўшыся ў нейкай дробнай ісціне, я пачаў правяраць, і аказалася: усё — ад альфы да амегі — трэба мне вырашаць нанава (М. Танк. Шчаслівы дзень).

Склаўся на аснове фразеалагізма альфа і амега — запазыч. з царк. — слав. м., які ўзнік як спалучэнне назваў першай і апошняй літар грэч. алфавіта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x