Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абіваць (паабіваць) парогі чые, каму, каго, чаго. Агульны для ўсходнесл. м. Настойліва хадзіць куды-н., просячы, дамагаючыся чаго-н. Месяцамі калясіў Мікалай у пошуках заробку па пыльных дарогах чужога краю, абіваў парогі розных кантор (В. Праскураў. Аповесць пра шчасце).

Утвораны шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое абазначае ‘частай хадой стоптваць парогі, шкодзіць іх паверхню’.

Абкласці чырвонымі сцяжкамі каго. Уласна бел. Стварыць крайне неспрыяльныя ўмовы для чыёй-н. жыццядзейнасці. Атрымліваецца, што рэдактара газеты абклалі чырвонымі сцяжкамі (Нар. воля. 7.05.2002).

Склаўся ў выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, звязанага з аблавай на ваўкоў. Параўн. у апавяданні В. Карамазава «Час ваўкоў»: «Ваўкі ішлі ўздоўж чырвоных, нібы плямы крыві на белым снезе, сцяжкоў, а мы з Петраком стаялі ў крузе, у загоне, і добра бачылі, як прыгожа яны ішлі. Нас шэрыя пачулі даўно, можа, як толькі мы тут з’явіліся, чулі, як абносілі іх лес сцяжкамі».

Абкручваць вакол пальца каго. Гл. абводзіць (абкручваць) вакол пальца каго.

Абліванне граззю <���каго>.Агульны для ўсходнесл. м. Несправядлівае абвінавачванне, незаслужанае зневажэнне. Масей Сяднёў як мага стараўся быць нейтральным да бакоў што змагаліся між сабой, не займаўся паклёпніцтвам і абліваннем граззю свайго непрыяцеля (ЛіМ. 3.09.1999).

Сфармаваўся ўнутрыфразеалагічным спосабам на базе суадноснага дзеяслоўнага выразу абліваць граззю (каго, што) і адрозніваецца ад яго семантыкай, катэгарыяльным значэннем прадметнасці, марфалагічнымі формамі і сінтаксічнай роляй.

Аблудная авечка. Гл. заблудная (блудная, аблудная) авечка.

Абмазаць дзёгцем каго, што. Гл. мазаць (абмазаць, вымазаць) дзёгцем каго, што.

Абняць неабдымнае. Гл. абдымаць (абняць) неабдымнае.

Абое рабое. Агульны для бел. і ўкр. (обое рябое) м. Адны не лепшыя за другіх, адзін не лепшы за другога. Раздушыце інквізітараў — усё адно, папоў ці ксяндзоў. Абое рабое (УКараткевіч. Каласы пад сярпом тваім).

Выраз з’яўляецца фрагментам рыфмаванага выслоўя Абое рабое, паеў воўк абое, у якім першапачаткова меліся на ўвазе, відаць, маладыя істоты. Форма абое рабое замест чаканага абое рабыя выклікана патрабаваннем рыфмы. Існаванне фразеалагізма ў сучасных бел. і ўкр. м. падтрымліваецца тым, што ў абедзвюх мовах паралельна з абодва (мужч. і н. р.) і абедзве (ж. р.) ёсць зборны лічэбнік абое , які звычайна ўжываецца, калі гаворыцца адначасова пра асоб і мужчынскага, і жаночага полу. Параўн. у руск. м.: оба, обе. У старабеларускай мове лічэбнік абое меў родавыя адрозненні: обои — мужч., обоя — ж., обое — н. роду.

Абразаць (абрэзаць) крылы (крылле) каму, у каго. Калька з франц. м. (соuрег lеs аіlеs á qn). Пазбаўляць магчымасцей дзейнічаць, ажыццяўляць што-н. Ну, вядома, шляхта, у якой абразаюць крылы, не з намі, ды яна нам і не патрэбна (Я. Нёманскі. Маці).

Склаўся шляхам пераасэнсавання свабоднага словазлучэння, якое ўжываецца ў дачыненні да птушак.

Абрастаць (абрасці) мохам. Агульны для ўсходнесл. ( руск. обрасти мохом, укр. порости мохом) і польск. (mоhеm рогоsnąс) м. Ужыв. са значэннямі ‘станавіцца багацейшым, разжывацца’ і ‘адставаць ад жыцця, духоўна апускацца’. —Дык ты, напэўна, ужо даўно тут жывеш? — Не так даўно, а мохам крыху аброс (І. Аношкін. Сустрэча). Без таварыша… без блізкага чалавека цяжка робіцца жыць… Прыязджай, каб не абрасці мохам (Ц. Гартны. Сокі цаліны).

Паходзіць з прыказкі На адным месцы і камень мохам абрастае і сваім першым значэннем знаходзіцца ў семантычнай сувязі з яе сэнсам ‘жывучы на адным месцы, чалавек разжываецца, становіцца багацейшым’.

Абрэзаць крылы каму, у каго. Гл. абразаць (абрэзаць) крылы (крылле) каму, у каго.

Абсалютны нуль. Агульны для ўсходнесл. м. Нікчэмны чалавек, зусім бескарысны ў якой-н. справе. Хоць ён («дзеяч») асабіста для ўсіх нас уяўляў сабою абсалютны нуль, але ж з займаемага крэсла яму прагнулася даваць «каштоўныя ўказанні», і, хочаш не хочаш, кожны, калі ён выклікаў, павінен быў выслухоўваць яго саматужныя прамудрасці (К. Кірэенка. Размова з Андрэем Макаёнкам).

Узнік у выніку пераасэнсавання адпаведнага састаўнога тэрміна. Ім абазначаецца самая нізкая магчымая тэмпература (-273,16 °C), пры якой спыняецца хаатычны цеплавы рух малекул у целе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x