Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Лепешаў - Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: «Беларуская Энцыклапедыя», Жанр: Языкознание, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У слоўніку раскрываецца гісторыя і паходжанне каля 1750 фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, паказваецца сувязь іх сучаснага і першапачатковага, этымалагічнага значэння, жыццё фразеалагізмаў y часе і прасторы. Тут аб’яднаны раней апублікаваныя пад такой жа назвай выдавецтвам «Народная асвета» (1981,1993) дзве часткі слоўніка, a таксама новыя гістарычна-этымалагічныя даведкі да больш як 400 фразеалагізмаў.

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Абсевак у полі. Агульны для бел. і руск. м. Няварты чалавек, не такі, як усе, горшы за іншых. Абсеўкам у полі жыла Агата ў сям 'і Сымона Карпача (Я. Нёманскі. Тодар Базылёнак).

Склаўся на аснове адпаведнага свабоднага словазлучэння. Абсевак — незасеяная лапіна на ніве, прапушчанае пры сяўбе месца.

Абтрэсці прах з ног чый, каго, чаго. Запазыч. з царк. — слав. м. Канчаткова парваць з кім- ці чым-н. Калі рваць, дык рваць рашуча… Абтрасём яго прах з нашых ног! (П. Місько. Шчасця ключы).

У евангельскім тэксце (Лука, 9, 5) даецца парада: «Калі хто не прыме вас і не паслухае слоў вашых, то, выходзячы з дома ці горада таго, абтрасіце прах ад ног вашых». Тут словазлучэнне абтрэсці прах ад ног (са стараславянізмам прах у значэнні ‘пыл’) адначасова мае і прамы сэнс, бо звязваецца з былым, тагачасным звычаем: назаўсёды парываючы сувязь з кім-небудзь, сімвалічна абівалі пыл са сваіх ног, тупнуўшы некалькі разоў ля парога.

Абуць у лапці каго. Гл. у лапці абуць каго.

Абы дзень да вечара. Агульны для бел. і ўкр. (аби день до вечора) м. Ужыв. са значэннямі ‘як папала, нядбала, без ахвоты і старання (рабіць, працаваць і пад.)’ і ‘каму-н. абсалютна аднолькава, без розніцы, не мае значэння для каго-н.’. Нядаўна і яна [Крышталевіч] пабывала ў гэтым калгасе і бачыла, як нехаця там калгаснікі працавалі — абы дзень да вечара (В. Якавенка. Сэрца — не камень). Гэта яму, Хамянку, абы дзень да вечара, яму і заробак ні ішоў ні ехаў, і так грошай у бацькі з маткаю хоць сцены ў хаце абклейвай (М. Кусянкоў. Прыгода ля зімоўя).

Відаць, паходзіць са сказа Абы дзень да вечара прайшоў , дзеяслоўны кампанент якога адпаў. Параўн.: «Не шчыруе, не стараецца і цяпер асабліва ён на калгаснай ніве. Так, целюхаецца абы з ранку да вечара дзень прайшоў» (Б. Сачанка). Ф. М. Янкоўскі мяркуе, што фразеалагізм утварыўся з прыказкі Абы дзень да вечара, а там печ увечары , якая бытуе ў гаворцы «на поўдні ад Глуска».

Абы з рук. Уласна бел. Вельмі нядбала, без ахвоты і старання (працаваць, рабіць і пад.). Клаліся Дзюдзюновы стажкі і вазы не проста так сабе, не абы з рук (Ф. Янкоўскі. Дзюдзюн).

Паводле паходжання гэта «абломак» фразеалагізма абы з рук збыць ,які абазначае ‘каб толькі адкараскацца ад чаго-н.’; параўн.: «Кляновіч насупіўся і падумаў: „Яму абы з рук збыць. За зямлю, за яе ўрадлівасць ён не турбуецца“» (П. Пестрак).

Абяцаная зямля. Паўкалька з царк. — слав. м. (земля обетованная). Месца, куды хто-н. моцна імкнецца трапіць. Славутая Запарожская Сеч… як абяцаная зямля вабіла да сябе непакорных людзей (Я. Колас. Шаўчэнка і беларуская паэзія).

Выраз сустракаецца ў Бібліі (Пасланне апостала Паўла да яўрэяў, 11, 9), ім называецца Палесціна — «зямля добрая і прасторная, дзе цячэ малако і мёд», куды Бог, як і абяцаў Майсею, прывёў яўрэяў з Егіпта, дзе яны доўга пакутавалі ў палоне.

Абяцанка-цацанка. Агульны для бел. і польск. (оbіесапка сасапка) м. Ненадзейнае ці нездзяйсняльнае абяцанне. — А пра зямлю, пра дзяленне — нічога? Дзяліць калі? — Перадзялілі ўжо! — Гаварылі, дурылі!.. Абяцанка-цацанка!.. (І. Мележ. Людзі на балоце).

Паходзіць з прыказкі Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Скарачэнне прыказкі адлюстроўвае адзін з жывых працэсаў і часткова вытлумачваецца стылістычным недагаворваннем, тактычным замоўчваннем. Параўн.: «— Я ж пісаў табе… і ў апошнім пісьме таксама. — Ці мала каму хто і пра што піша… Абяцанкі-цацанкі, а… — але яна не сказала „дурню“, падабрала замест гэтага слова непгга іншае, як ёй здавалася, бяскрыўднае, — а некаму радасць» (І. Чыгрынаў). Слова цацанка , неўжывальнае па-за прыказкай і фразеалагізмам, — суфіксальнае ўтварэнне ад назоўніка цаца , выкліканае патрабаваннем рыфмы з першым кампанентам.

Аддзяляць, адлучаць авец ад козлішч. Запазыч. з царк. — слав. м. Добрае ад дрэннага, карыснае ад шкоднага. [Змітрук: ]Дараваць неўміручасць бюракрату, дармаеду, злодзею, бандыту — хіба вы дзеля іх здзяйснялі свой подзвіг? [Дабрыян: ] А хто будзе аддзяляць авец ад козлішч? [Змітрук: ] Няхай самі людзі назавуць вартых неўміручасці (К. Крапіва. Брама неўміручасці).

Паходзіць з Евангелля (Матфей, 25, 31–33): «I збяруцца перад ім усе народы: і аддзеліць адных ад другіх, як пастыр аддзяляе авец ад козлішч».

Авохці мне! Уласна бел. Ужыв. як выказванне здзіўлення, задавальнення, спачування і інш. Авохці мне! Што ж гэта будзе? Што ён да старога мае? (Б. Вольскі. Цудоўная дудка). Уведзены ў літаратурную мову з беларускіх паўночна-ўсходніх гаворак аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе»: «Авохці мне! Як там прыгожа!» У драматычных творах XVIII ст. (інтэрмедыях) выкарыстоўваліся варыянты выразу — охці ме, ахці мне, ахці мне ж. Параўн. у некаторых творах савецкага часу: «Вохці мне!.. Я ўжо і з ліку збіўся» (В. Каваль).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x