Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кульмінацыяй дзейнасці БЦР стаў ІІ Усебеларускі Кангрэс, што прайшоў у Мінску 27 чэрвеня 1944 г. Хаця кангрэс праходзіў у акупаваным Мінску, ён меў наэвычай вялікае прадстаўніцтва — дэлегаты былі ад усіх этнаграфічна беларускіх мясцін колькасцю 1039 асобаў.

Кангрэс асудзіў бальшавіцкі рэжым і ануляваў усе пастановы і законы прынятыя савецкай уладай і палякамі. У заключным слове прэзідэнт Кангрэсу Яўхім Кіпель сказаў: «Сённяшнім сваім актам наш народ давеў усяму Свету, што ён не хоча ні маскоўскае, ні польскае апекі. Усе пастановы аб выхадзе з так званага Савецкага Саюзу і аб ануляванні маскоўска-польскіх дамоваў аб Беларусі, прыняты аднагалосна. А гэта вельмі важна! Сярод тысячы двухсот чалавек не знайшлося ні аднаго, які б хацеў звароту бальшавікоў, які б хацеў панавання польскіх паноў на Беларусі. Бясспрэчна, гэта воля не толькі дэлегатаў — гэта воля ўсяго беларускага народу!»

Дэлегаты Кангрэсы былі настроены вельмі рашуча. Але ўзнікае пытанне: чаму ж ніхто з прысутных на Кангрэсе не здолеў рэальна ацаніць свае шанцы ў барацьбе за незалежнасць Бацькаўшчыны. Яны ж былі на 100 атсоткаў нулявымі! Усе згаданыя падзеі праходзілі ў тыя часы, калі Савецкая Армія гнала нямецкіх акупантаў і няўзабаве вызваліла Мінск. Пра якую незалежную Беларусь у такіх умовах можна было гаварыць. Ня дзіва, што амаль усе ўдзельнікі Кангрэсу былі ці закатаваныя савецкім НКУС, ці скончылі сваё жыццё ў эміграцыі. А сярод іх былі такія вядомыя людзі як генерал К. Езавітаў (як напісана ў «Матэрыялах Кангрэсу…» — «загінуў на бальшавіцкай шыбеніцы ў 1947 г.»); славутыя паэткі Ларыса Геніюш і Наталля Арсеньева (абедзьве былі рэпрасаваныя); вядомы ўрадовец Народнага Камісарыяту Асветы БССР Аўген Калубовіч, які напісаў у эміграцыі вядомую зараз кнігу «Айцы Беларусі і іх лёс»; інжынер Іван Касяк — напісанаў у эміграцыі кнігу «З гісторыі Беларускай аўтакефальнай царквы»; дацэнт БДУ, аўтар шматлікіх падручнікаў і навуковых прац Яўхім Кіпель і шмат іншых знакамітых людзей, імёны якіх толькі цяпер вяртаюцца з забыцця.

Такім чынам, у выніку шматлікіх рэпрэсіўных акцый на працягу 20-х — 50-х гадоў, на момант гарбачоўскай перабудовы — а менавіта з гэтых часоў пачынаецца новы гістарычны працэс у СССР — Беларусь падыйшла амаль абезгалоўленай, не маючай дастаткова моцнай нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, не падрыхтаванай да ўсведамлення сябе нацыянальнай дзяржавай. Дзве хвалі масавага тэрору — рэпрэсіі 30-х гадоў і пераслед «нацыяналістаў» пасля 1944 года далі свае сумныя вынікі.

З прыходам гарбачоўскай перабудовы пачалася новая эпоха ў палітычных працэсах Беларусі. І галоўнай падзеяй было абвяшчэненне ў 1991 г. Беларусі дзяржаўнай незалежнасці. Галоўная рыса новага перыяду (90-я г. ХХ ст.) — падзенне аўтарытэта і ўсеабдымнасці камуністычнай партыі, падзенне таталітарнай сістэмы. Новы перыяд прынёс шматпартыйнасць і станаўленне новых (для былой БССР) палітычных ідэалогій.

Шматпартыйнасць разгарнулася на Беларусі з пачатку 90-х гадоў, на цяперашні момант у РБ прадстаўлены фактычна ўсе асноўныя палітычныя плыні, што існуюць у краінах Заходняй і Усходняй Еўропы. У 1988 г. паўстаў Беларускі Народны Фронт, які паставіў сваёй мэтай дэмакратызацыю грамадства і нацыянальнае адраджэнне. У 1990 г. быў прыняты Закон аб мовах, згодна якому беларуская мова станавілася адзінай дзяржаўнай мовай. Пасля абвяшчэння Рэспублікі Беларусь была прынята нацыянальная сімволіка — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг. Пачалася чацвёртая хвалянацыянальнага адраджэння, якая доўжылася з 1988 па 1996 год — год рэферэндума, пасля якога была вернута ў некалькі мадыфікаваным выглядзе ранейшая савецкая сімволіка і быў прыняты закон аб двух дзяржаўных мовах: беларускай і рускай, што адмоўна адбілася на распаўсюджанні і развіцці беларускай мовы. Усё ж за гэты кароткі прамежак часу было зроблена вельмі шмат. Адкрываліся беларускія класы і школы, няўхільна беларусізавалася вышэйшая школа, упершыню адкрыта друкаваліся творы нацыянал-дэмакратаў часоў культа асобы, тых, хто доўгі час насіў ярлык «ворага народа». Грамадзянам Беларусі нарэшце сталі даступныя творы Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага, Ларысы Геніюш, Усевалада Ігнатоўскага… Стала магчымым выдаць кнігу «Па слядам аднаго міфа» сучаснага гісторыка Міколы Ермаловіча, якая была пад забаронай, а яе аўтар ня меў уваходу ў акадэмічныя інстытуты.

Зыходзячы з прыведзенай вышэй канцэпцыі ўтварэння нацыі-дзяржавы, кожная нацыя павіннна заваяваць свой суверэнітэт, перад гэтым прайсці шлях аўтаноміі і літаральна вельмі захацець незалежнасці. Працэс утварэння нацый-дзяржаў, які пачаўся для большасці народаў, як мы вышэй адзначалі, яшчэ ў ХІХ стагоддзі, дасягнугнуў кульмінацыі ў канцы ХХ-га стагоддзя. Ідэалогія нацыяналізму запанавала паўсюдна. Але ў Беларусі гэтая ідэалогія не стала масавай. Носьбітамі яе стала невялікая частка народа, якая і стварыла БНФ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x