Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Астапенка - Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Жанр: sci_social_studies, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўляюцца рэлігія і этнас (нацыя).

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім прыёмам дасягаецца ўяўленне аб тым, што быццам бы лібералізм і кансерватызм маюць даўнюю традыцыю ў Беларусі, так што справа стаіць толькі за іх адраджэннем. Вышэй жа мы паказалі, што менавіта традыцыі лібералізму і кансерватызму амаль адсутнічалі на Беларусі — ажно да з’яўлення шматпартыйнай сістэмы ў 90-х гадах. У даваеннай Беларусі лібералізм і кансерватызм адсутнічалі як ва Усходняй Беларусі, так і Заходняй. У тыя часы існавала толькі адна ідэалогія: марксізм-ленінізм, якая была фактычна дзяржаўнай, а ўсе інакшмыслячыя залічаліся да нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў). Погляды нацыянал-дэмакратаў былі блізкія да сучасных ідэалогій наступнага накірунку: хрысціянскай дэмакратыі, сацыял-дэмакратыі і нацыяналізму.

Чаму ж у 90-я гады ХХ ст. не з’явілася моцнай хрысціянскай-дэмакратыі? А тыя кволыя парасткі хэдэкаў увасобленыя ў партыях Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная Злучнаць, ці Хрысціянска-дэмакратычны Выбар, хутка трапілі ў нябыт. Некаторыя тлумачаць гэта тым, што Беларусь з’яўляецца шматканфесійнай краінай, што перашкаджае стварэнню моцнай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Такі погляд цалкам памылковы.

Па-першае, і ў 30-я гады Заходняя Беларусь была шматканфесійнай, але Ян Пазьняк і Адам Станкевіч кіравалі моцнай хрысціянска-дэмаратычнай партыяй, якая мела сваю салідную газету «Беларуская крыніца». Акрамя таго ў наш час не існуе аднаканфесійных краін. Напрыклад, у Германіі некалькі канфесій і пры гэтым няма перавагі якой-небудь адной, пры гэтым католікаў і пратэстантаў (лютэран) прыкладна пароўну. Тым не менш творца «нямецкага цуда» Людвіх Эрхард быў хрысціянскім-дэмакратам, а адпаведная партыя была ў той час ва ўладзе. У Польшчы, што лічыцца каталіцкай дзяржавай, жыве каля мільёна праваслаўных, якія маюць аўтакефалію.

Па-другое,у Беларусі ў наш час любая партыя заснаваная на пэўных ідэалагічных прынцыпах будзе слабай. У грамадстве бярэ верх цяпер прагматызм. І не дзіўна, што найбольшую моц у Рэспубліцы Беларусь мае «партыя ўлады».

У выніку вышэй прыведзенага аналізу адпаведная класіфікацыя палі-тычных ідэалогій і партый Беларусі можа быць адлюстраванай на схеме 5.

Тлумачэнне да схемы 7 На схеме 7 як і на схеме 5 Х вось фактара свабоды - фото 5
Тлумачэнне да схемы 7

На схеме 7, як і на схеме 5, Х — вось фактара свабоды эканамікі, Y — вось фактара свабоды асобы, фігуры 1-10 адлюстроўваюць асноўныя палітычныя ідэалогіі Беларусі.

Фігура 1нацыналізм.Галоўная арганізацая, што спавядае гэтую ідэалогію. — Беларускі народны фронт (Рух існуе з 1988 г, партыя БНФ з 1993 г.). Аднак ні ў воднай праграме БНФ не выкарыстоўваецца тэрмін «нацыяналізм». Больш нацыяналістычны накірунак праграмных дзеянняў узяла на сябе Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ) (з 1995 г. ў назве партыі слова «Беларусі» было заменена на слова «беларусаў»). Але адкрыта аб’явіла нацыяналізм асновай сваёй праграмы толькі абвешчаная ў 1994 годзе Беларуская нацыянальная партыя (БНП). Аднак на перарэгістрацыю 1998 г. гэтая партыя не падавала.

Партыя КХП — партыя БНФ абазначана прамавугольнікам у правым верхнім вуглу на стыку фігур 1, 3 і 4. Сучасны статус яе больш блізкі да класічнага нацыяналізму, а абвешчаная ў 1999 г. КХП праграма дзеянняў, вылучыўшая галоўнай задачай стварэнне так званага «нацыянальна-вызвольнага руху», робіць яе падобнай да шэрагу партый, што паўставалі ў часы рэвалюцыйных пераўтварэнняў за нацыянальную свабоду пачатку нашага стагоддзя. Фактычна гэтая праграма ёсць выразнік ірэдэнтысцкага нацыяналізму ў Беларусі. У гісторыі ёсць шэраг прыкладаў такой барацьбы, якая канчалася як паразамі (паўстанне Кастуся Каліноўскага), так і перамогамі (напрыклад рух «Саюдзіс» у Літве). КХП, магчыма, яшчэ будзе кансерватыўнай партыяй, але гэта адбудзецца толькі тады, калі яна стане на шлях памяркоўных, паступовых змен у грамадскім ладзе, што сцвярджае класічны кансерватызм.

Авал нацыяналізму 1 мае агульныя пункты сутыкнення з іншымі ідэалогііямі (акрамя лібералізму і камунізму) — сегменты 8, 10

Фігура 2камуністычная ідэалогія. У Беларусі яе прадстаўляюць дзве партыі — КПБ і ПКБ. Блізка да іх стаіць таксама Патрыятычная партыя. Фігуры 1 і 2 не перасякаюцца, што азначае адсутнасць нацыянал-камунізму ў Беларусі.

Фігура 4 прадстаўляе хрысціянска-дэмакратычную ідэалогію. Як ужо адзначалася ў цяперашні момант афіцыйна ні водная з партый не спавядае гэтай ідэалогіі. Аднак ёсць асобныя носьбіты хрысціянска-дэмакратычнай ідэі, як сярод людзей, так і грамадскіх арганізацый. Да перарэгістрацыі 1998 года афіцыйна існавалі наступныя рысціянска-дэмакратычныя партыі: БХДЗ (Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная Злучнасць), ХДВ (Хрысціянска-дэмакратычны Выбар (ХДВ), Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная партыя (БХДП).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце»

Обсуждение, отзывы о книге «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x