Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па наваколлі пра іх пайшла пагалоска. Іх ужо лічылі жаніхом і нявестай. Аднойчы ён і сам папытаўся ў яе, ці хацела б яна стаць яго жонкаю, і яна адказала: «Хацела б».

Яны чакалі моманту, каб пагаварыць з бацькамі. І раптам ні з таго ні з сяго яна перастала хадзіць на спатканні. Ён падоўгу блукаў вакол іхняй фермы, але так ні разу і не ўгледзеў дзяўчыны. Давялося чакаць нядзелі, каб убачыцца з ёю ў царкве. А ў нядзелю, адразу пасля абедні, кюрэ з амбона абвясціў пра заручыны Вікторыі-Адэліны Мартэн з Жазэфанам-Ізідорам Валэнам.

У Бэнуа абвялі рукі, нібыта з іх раптоўна спусцілі ўсю кроў. У вушах шумела, ён як аглух; толькі па нейкім часе ён заўважыў, што плача, уткнуўшыся ў малітоўнік.

Цэлы месяц ён не паказваўся на людзях. Потым зноў улёг у работу.

Аднак загою не было, ён думаў і думаў пра дзяўчыну. Штодня, зранку і ўвечары, ён падоўгу гуляў у полі, але пазбягаў хадзіць дарогамі паблізу Мартэнёўкі, далёка абыходзіў яе, каб не бачыць нават абсады тае сядзібы.

Яна была ўжо замужам за Валэнам, самым багатым фермерам у кантоне. Бэнуа перастаў размаўляць з Валэнам, хоць яны таварышавалі з самага маленства.

Неяк вечарам, праходзячы паўз мэрыі, Бэнуа пачуў, што Мартэнава дачка цяжарная. Гэта навіна чамусьці зусім не прычыніла яму болю — наадварот, ён адчуў нават пэўную палёгку. Ну, вось і ўсё, вось і ўсё нарэшце. Гэта разлучала іх яшчэ болей, чым сам шлюб. Папраўдзе, гэтак было нават лепей.

Прамінаў месяць за месяцам. Бывалі выпадкі, што ён бачыў яе на дарозе, калі яна ацяжэлай паходкай ішла ў сяло. Угледзеўшы яго, яна чырванела, угінанала галаву і прыспешвала хаду. А ён увогуле зварочваў убок, каб не сутыкацца з ёю, не сустрэцца позіркам.

Яго жахала думка, што ў любы дзень ён можа апынуцца з ёю з вока на вока, і тады давядзецца загаварыць. А што ён мог сказаць ёй цяпер пасля ўсяго, што было сказана некалі, калі ён браў яе рукі ў свае і цалаваў яе валасы на скронях? Зноў і зноў прыгадваліся яму спатканні каля равоў. Подла ўсё-такі яна зрабіла — і гэта пасля ўсіх яе абяцанак!

І ўсё ж маркота спакваля ў яго сэрцы саступала месца лёгкай журбе. Нарэшце настаў і такі дзень, калі ён упершыню зноў, як некалі, рушыў на прагулку па дарозе, якая пралягала паблізу Мартэнавай фермы. Неўзабаве завіднеўся дах яе дома. Вось тут, тут жыве яна — з другім!.. Пышна цвілі яблыні, на сметніку кукарэкалі пеўні... Сядзіба выглядала спусцелаю: гаспадары выправіліся ў поле — быў разгар вясенніх работ. Бэнуа спыніўся каля загароды, абвёў позіркам падвор'е. Каля будкі драмаў сабака, да копанкі нетаропка ішлі адно за адным трое цялят. Тоўсты індык распускаў хвост каля парога, фасоніста, як спявак на сцэне, пахаджаў перад чарадой курэй.

Бэнуа прыпёрся да слупка: нечакана чамусьці страшэнна захацелася плакаць. Але тут з дома да яго даляцеў крык, доўгі адчайны лямант. Бэнуа стаў як укапаны, ашчаперыў жэрдку, напята ўслухаўся. І зноў доўгі, роспачны лямант упіўся яму ў вушы, у самае сэрца, працяў яму ўсю істоту. Гэта крычала яна! Ён сарваўся з месца, перабег лужок, рыўком расчыніў дзверы і ўбачыў яе — на падлозе: пасінелая, з ашалелымі ад болю вачыма, яна сутаргава курчылася ў перадродавых схватках.

Ён так і прырос да парога, спалатнеў, залекацеў мацней, чым яна, і пралепятаў:

— Гэта я, тут я, тут, васпанна Мартэн.

Яна задыхаючыся адказала:

— Ох, не пакідайце мяне адну, толькі не пакідайце мяне, Бэнуа!

Ён глядзеў на яе і не ведаў, што рабіць, што казаць. Яна закрычала зноў:

— Вой, вой! Проста на частачкі разрывае! Вой, Бэнуа!

Яна ажно вілася ад болю.

І тады Бэнуа раптам ахапіла апантанае жаданне паратаваць яе, суцішыць боль, збавіць яе ад пакут. Ён нагнуўся, узяў яе на рукі, падняў і занёс на ложак; яна не пераставала стагнаць, а ён хутка раздзяваў яе, скідаў кофтачку, спадніцу, кашулю. Яна кусала сабе рукі, каб стрымаць крык. А ён зрабіў тое, што звычайна рабіў сваёй жывёле — каровам, авечкам, кабылам: памог ёй нарадзіць, і неўзабаве трымаў у руках пісклявае немаўлятка.

Ён абцёр яго, увярцеў у палатніну, якая сушылася каля печы, паклаў на стол на яшчэ не прасаваную бялізну і вярнуўся да парадзіхі.

Ён зноў паклаў яе на падлогу, памяняў прасціны і пасля перанёс на пасцель. Яна прашаптала:

— Дзякуй, Бэнуа, слаўны ты чалавек.

І, як ад нейкага запозненага жалю, ціха заплакала.

А ён — ён ужо не кахаў яе, зусім не кахаў. З каханнем было кончана. Якім такім чынам? Чаму? Ён і сам не змог бы растлумачыць. Але тое, што цяпер адбылося, вылечыла яго так, як не вылечылі б і дзесяць гадоў разлукі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x