Гі Мапасан - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Гі Мапасан - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік навел, перакладзеных з французскай мовы пісьменніка Гі дэ Мапасана.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў кожныя дзверы ўжо стукаліся, а потым знікалі ў дамах невялічкія атрады. Услед за нашэсцем усталёўвалася акупацыя. У пераможаных узнік новы абавязак — выказваць гасціннасць да пераможцаў.

Прамінуў пэўны час, першы прыступ перапалоху суняўся, і зноў усталяваўся спакой. Шмат у якіх сем'ях прускі афіцэр сталаваўся разам з гаспадарамі. Часам гэта быў прыстойна выхаваны чалавек, і ён з ветлівасці шкадаваў Францыю, казаў, што яму моташна ўдзельнічаць у гэтай вайне. Яму былі ўдзячныя за такія пачуцці; дый у любы момант магло спатрэбіцца яго заступніцтва. Дагаджаючы яму, можа, удасца зменшыць пастой на некалькі чалавек. Дый навошта крыўдзіць таго, ад каго цалкам залежыш? Гэта была б ужо нават не адвага, а безразважнасць. — А руанцы цяпер і не блюзнераць безразважнасцю, як у часы гераічнага змагання, якою яны праславіліся, абараняючы свой горад. — І, нарэшце, кожны даваў неабвержаны доказ, падказаны французскай абыходлівасцю: у сябе дома цалкам дапушчальна быць ветлівым з іншаземным салдатам, абы толькі на людзях не выяўляць свайго панібрацтва з ім. На вуліцы яго пераставалі пазнаваць, але затое дома з ім ахвотна вялі размовы, і з кожным вечарам немец усё даўжэй грэўся каля сямейнага агнішча.

Дый сам горад спакваля набываў звычайны выгляд. Французы яшчэ не рызыкавалі выходзіць з дому, затое прускія салдаты кішма кішэлі на вуліцах. Зрэшты, афіцэры блакітных гусараў, якія з выклікам цягалі па бруку свае доўгія прылады смерці, бадай, пагарджалі простымі гараджанамі не нашмат болей, чым афіцэры французскіх егераў, што пілі ў тых самых кавярнях год таму назад.

І ўсё-такі ў горадзе адчувалася нешта няўлоўнае і непрывычнае, панавала нейкая чужая, задушлівая атмасфера, цяжкі нязносны пах — пах нашэсця. Ён стаяў у жыллі і ў грамадскіх мясцінах, надаваў своеасаблівы прысмак ежы, выклікаў такое ўражанне, быццам падарожнічаеш па нейкай вельмі адлеглай краіне, сярод дзікіх і небяспечных плямёнаў.

Пераможцы вымагалі грошай, процьму грошай. Жыхары плацілі і плацілі; зрэшты, яны былі багатыя. Але чым нармандскі гандляр заможнейшы, тым ён мацней пакутуе ад сама маленькай страты, ад пераходу найдробязнай крыхі свайго багацця ў чужыя рукі.

Між тым за дзве-тры мілі ад горада ўніз па цячэнні, паблізу Круасэ, Дзьепдаля ці Б'есара, воднікі і рыбакі неаднойчы выцягвалі з рачных глыбіняў разбухлыя трупы нямецкіх салдатаў, зарэзаных ці забітых ударам башмака, з раструшчанай каменем галавой ці проста сапхнутых у ваду з моста. Рачны глей хаваў гэтыя ахвяры таемнай помсты, жорсткай і справядлівай, гэтыя подзвігі невядомых герояў, маўклівыя начныя напады, куды небяспечнейшыя, чым бітвы сярод белага дня, і без рэха славы.

Нянавісць да Чужынца адвеку ўзбройвае жменьку Бясстрашных, гатовых памерці за Ідэю.

Але хоць заваёўнікі і падначалілі горад сваёй жалезнай дысцыпліне, усё ж не ўчынілі ніводнай з тых жахлівых жорсткасцей, якія, калі верыць чуткам, суправаджалі іхняе пераможнае шэсце, людзі ўрэшце асмялелі, і цяга да гандлёвых спраў зноў ажыла ў сэрцах мясцовых камерсантаў. Сёй-той з іх быў звязаны вялікімі грашовымі інтарэсамі з Гаўрам, які знаходзіўся ў руках французскай арміі, і яны надумаліся ехаць сушай да Дзьепа, там сесці на параход і гэтак дабрацца да жаданага порта.

У ход пайшоў уплыў знаёмых нямецкіх афіцэраў, і камендант горада даў дазвол на выезд.

І вось, наняўшы на гэтае падарожжа вялікі дыліжанс, у які было запрэжана чацвёра коней, дзесяць пасажыраў пасля адзнакі ў фурмана дамовіліся выехаць у аўторак раніцай, да світання, каб пазбегнуць зборышча цікаўных.

Яшчэ за некалькі дзён да гэтага мароз моцна скаваў зямлю, а ў панядзелак, гадзіне а трэцяй дня, з поўначы насунуліся вялікія цёмныя хмары і пайшоў снег, які не сунімаўся ўвесь вечар і ўсю ноч.

А палове пятай ранку падарожнікі сабраліся ў двары «Нармандскага гатэля», дзе яны меліся сесці ў карэту.

Яны яшчэ не зусім прачнуліся і, дрыжучы ад холаду, зябка хуталіся ў свае пледы і шалі. У цемры яны ледзьве бачылі адзін аднаго, а цяжкая зімняя вопратка рабіла ўсіх падобнымі на растаўсцелых кюрэ ў доўгіх сутанах. Але вось двое пасажыраў пазналі адзін аднаго, да іх падышоў трэці, і яны разгаварыліся.

— Я еду з жонкаю, — сказаў адзін.

— Я таксама.

— І я.

Першы дадаў:

— Мы ўжо не вернемся ў Руан, а калі прусакі падыдуць да Гаўра, выедзем у Англію.

Ва ўсіх меліся аднолькавыя намеры, бо гэта былі людзі аднаго асяродку.

А карэты між тым усё не запрагалі. Невялікі конюхаў ліхтар раз-пораз з'яўляўся ў адных цёмных дзвярах і адразу ж знікаў у другіх. З глыбіні стайні далятаў прыглушаны саламяным падсцілам стук капытоў і мужчынскі голас, які панукваў і лаяў коней. Па лёгкім пазвоньванні шамкоў можна было здагадацца, што прыладжваюць збрую; пазвоньванне перайшло неўзабаве ў выразны, працяжны звон, суладны мерным рухам каня; часам ён заміраў, потым рэзва ўзнаўляўся адначасна з глухім стукам падкоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Праспэр Мерымэ - Навелы
Праспэр Мерымэ
Томас Ман - Навелы
Томас Ман
Андрэ Маруа - Навелы
Андрэ Маруа
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x