Варта зацеміць, што многія вершазнаўцы спакваля пачалі адмаўляцца ад умоўнага панятку «ступа». Л. Цімафееў наагул прыйшоў да высновы, дзей за аснову вершу варта браць радок. Для спраўджаньня гэтае ўмоўнасьці ўчынім маленькі досьлед і ў якасьці «жывых» ступ возьмем словы з адпаведным парадкам націскаў: г орад (харэй); гар од (ямб); х оладна (дактыль); халодна (амфібрах); халадн о(анапэст). Як вучыць тэорыя гіпастазаў, злучым гэтыя «ступы» ў «радкі»: 1) г орад-гар од; 2) х оладна-хал одна-халадн о. Як бачым, «двухскладовыя» ступы раптам сталі «трохскладовым» «дактылем», а «трохскладовыя» — наагул «чатырохскладовым» «пэонам» (гл. ніжэй), які можна праскандаваць як «харэй»: х оладн а-хал одна-х аладн о. Ясна, што ў гэтай «лёгіцы» нешта ня так, але дзе тут «сафізм», думаю, варта разьбірацца спакваля.
У антычнасьці, адкуль паходзіць бальшыня вершазнаўчых тэрмінаў і ўяўленьняў, панавала мэтрычная сыстэма вершаваньня і ўжывалі яшчэ шэраг ступ, якія варта ведаць, — трыбрах: ооо; амфімакр (крэцік): оо о; бакх: ооо; антыбакх: о оо; трымакр (молас): ооо; дыпірых: оооо; антыспаст (ямбахарэй): о ооо; харыямб: ооо о; пэон першы: оооо; пэон другі: о ооо; пэон трэці: оо оо; пэон чацьвёрты: ооо о; эпітрыт першы: о ооо; эпітрыт другі: оо оо; эпітрыт трэці: ооо о; эпітрыт чацьвёрты: оооо; ёнік горны: оо оо; ёнік дольны: оооо.
Чаргаваліся тут ня моцныя і слабыя склады, як у сучаснай беларускай мове, а доўгія і кароткія. Таму антычная мэтрыка ў традыцыйнай паэтыцы яшчэ называецца квантытацыйнай (колькасьцевай) супраць квалітацыйнае (якасьцевае), уласьцівае бальшыні сучасных эўрапейскіх моў. Адзінкаю вымярэньня ў ёй служыла мора: доўгія склады замыкалі ў сабе дзьве моры, а кароткія — адну. Адпаведна, ступы былі ад дзьвюх- да васьміморавых. Калі-нікалі адзін доўгі склад маглі заступаць два кароткія. Сёньня антычная тэрміналёгія захоўваецца — як даніна традыцыі. Многае, што было ў антычнасьці падставовым, у славянскіх мовах мусіць зысьці на маргінэз, і наадварот, дапаможныя антычныя ступы могуць спатрэбіцца як асноўныя.
Вельмі часта навукаю ступ абмяжоўваюцца тэарэтычныя веды цяперашніх паэтаў. У пару клясыцызму ад песьняра патрабавалі большага — уменьня зьвязваць радкі ў строфы. Уся левая частка радка ад «вастрыя», анакрузы, да канстанты, апошняга апорнага націску, становіць сабою «сьпічак стралы» — менавіта яна вызначае якасьць рытму. Але неабыякавая да гучаньня вершу і замыкальная, параўнальна малая група складоў пасьля апорнага націску, «апераньне стралы», якую называюць кляўзулай. Кляўзулы бываюць мужчынскія — націск на першым складзе ад канца; жаночыя — на другім; дактылёвыя — на трэцім і гіпэрдактылёвыя — на чацьвёртым. У А. Кантэміра, дарэчы, кляўзулы мелі адпаведныя найменьні: тупыя, простыя, сьлізкія і, дапоўнім ад сябе гэты куды ўдалейшы шэраг, — засьлізкія.
Хоць традыцыйныя найменьні кляўзулаў вынікаюць з мэтрыкі, аднак сучасныя вершазнаўцы даўно зразумелі, як, прыкладам, М. Трубяцкой, што «той ці іншы кшталт канчара ня зьвязаны з тым ці іншым кшталтам ступовае будовы вершу». Характар кляўзулы не вызначае, а толькі «інструмэнтуе» рытм. Менавіта ў гэтай «інструмэнтоўлі» і палягае ўведзенае клясыцыстамі правіла альтэрнансу — чаргаваньня кляўзул рознае якасьці, часьцей за ўсё простых і тупых. Надалей, каб унікнуць супярэчнасьцяў з айчыннаю сылябічнаю традыцыяй, дзе істотна дамінавала простая кляўзула, яе мы і будзем уважаць за «норму». Адсюль жа — чаргаваньне даўжэйшых кляўзул з карацейшымі (прыкладам, простых з тупымі) назавем лінейным альтэрнансам, карацейшых з даўжэйшымі — адваротным, а немень чаргаваньня — нулёвым. Як альтэрнанс уплывае на рытміку, пакажам на прыкладзе трохступовых анапэстаў.
Лінейны альтэрнанс:
Падымі угару сваё в ока,
І ты будзеш ізноў, як дзіц я,
І адыдуць-адлынуць дал ёка
Ўсе трывогі зямнога жыцьц я.
Максім Багдановіч
Адваротны альтэрнанс:
Цішыня… Галасы… Разнаб ой…
Сьмех і сьлёзы у песьні зьвіл іся.
Пралятаюць яны над таб ой,
Як цяпер, як даўно, як кал ісьці.
Уладзімер Дубоўка
Читать дальше