Такім парадкам, сучасная паэтыка практыкуе пяць асноўных ступ — дзьве двухскладовыя і тры трохскладовыя, якія маюць адумысную пасьлядоўнасьць чаргаваньня складоў, націсьненых (пазначаныя тоўстымі літарамі) і ненацісьненых (пазначаныя звычайнымі літарамі):
1) харэй: оо;
2) ямб: о о;
3) дактыль: ооо;
4) амфібрах: о оо;
5) анапэст: оо о.
У тэкстах гэта можна паказаць на прыкладзе найбольш пашыраных памераў: чатырохступовых двухскладовых і трохступовых трохскладовых.
Чатырохступовы харэй:
Др ужа! | К інь на | н еба | в ока —
К олькі | з орак,| к олькі | з ор!
Як пры|в ольна,| як да|л ёка
Зьз яе,| сьв еці|цца пра|ст ор!
Якуб Колас
Чатырохступовы ямб:
Блішч ыць | у н е|бе з ор | пас еў;
У п о|лі — рунь | і ў н е|бе — р унь.
Да р э|чкі ле|цяч ы,| ўзьляц еў
Між і|мі м а|рай б е|лы л унь.
Максім Багдановіч
Трохступовы дактыль:
Ср эбная | з орка блі|сн ула
Ц іха над | с оннай зя|мл ёй,
С эрца сва|б одна ўзды|хн ула —
Ч уе вя|ч орны спа|к ой…
Хведар Чарнышэвіч
Трохступовы амфібрах:
Так ц іха…| так ч ыста…| так б ела…
І ўс юды | вял ікі | спак ой…
Зямл ябы | зус ім а|бамл ела,
Ня ц ешы|цца яснай | зар ой…
Зоська Верас
Трохступовы анапэст:
Закац і|лася с о|нца чырв о|нае,
І дал і|на сьпяш ыць | пацямн ець…
Узышл і| ў небе з ор|кі чар о|ўныя,
Сталі в е|села, я|сна гар эць…
Алесь Гурло
Нават гэтыя, адумысна падабраныя прыклады не пазбытыя супярэчнасьцяў, якім жадная паэтыка пакуль што не дае рады. Першае: ступовы падзел не супадае з слоўным, значыць, ступа як «адзінка вымярэньня рытму» праціўляецца «асноўнай адзінцы маўленьня» слову. Другое: з тэкстаў відаць, што не заўсёды слоўны націск супадае зь месцам ікту (рытмавага націску). Паводле падлікаў В. Рагойшы, сярэдняя даўжыня беларускага слова — 3,27 складу. Таму асабліва цяжка запоўніць рытмарады двухскладовых памераў. У нашых прыкладах рытмавыя лякуны (пазначаныя курсівам) назіраюцца ў чацьвёртым радку харэю і трэцім радку ямбу. Пры ўжываньні аднаскладовых слоў могуць таксама ўзьнікаць «лішнія», пазасхемавыя націскі. Для абазначэньня падобных зьяў ад часоў В. Трэдзіякоўскага тарнуецца такі дарэшты застарэлы сёньня панятак, як дапаможныя ступы:
1) пірых: оо;
2) спандэй: оо.
Ідэя дапаможных ступ на пачатак XX ст. вылілася ў тэорыю гіпастаз (падстановак), дзе практычна кожная ступа магла быць замененая іншаю з багатага антычнага набору (гл. ніжэй), а памер вершу ў цэлым вызначаўся нібыта паводле асноўнае ступы. Заразом тэорыя не адказвала, на падставе чаго адбываецца замена і якую колькасьць іншародных ступ здольны зьмясьціць верш, чым у такім разе верш розьніцца ад прозы. Атрымаўшы ў В. Брусава свой закончаны выгляд, тэорыя адразу ж заняпала. Крыху пазьней і паралельна ёй стала разьвівацца тэорыя леймаў — паўзаў, прызначаная найперш для апісаньня неступовых, «танічных» вершаў. Калі ў першай тлумачэньне вершу нічым ня розьнілася ад тлумачэньня прозы, дык у другой за кошт нагрувашчваньня леймаў нават прозу можна было апісаць як верш.
Пазьней вершазнаўцы адмовіліся ад абедзьвюх тэорыяў, а для прапушчаных іктаў сталі ўжываць такі панятак, як моцныя месцы, і… весьці статыстычныя падлікі, ізноў жа, мала задумваючыся, што і навошта яны лічаць. Насамрэч ніякіх іншаякасных ступ у радку, калі ён слушны, няма і быць ня можа. Вельмі часта адхіленьні ад рытмавае схемы, нават некалькі ўзапар, згладжваюцца магутнаю рытмаваю інэрцыяй вершу. З гэтае нагоды інэрцыйнае ўжываньне націсьненага складу як ненацісьненага найлепей пазначаць тэрмінам сыстала, а ненацісьненага як націсьненага — дыястала. Бо «спандэй» і «пірых» ня ўлічваюць інэрцыі і пасуюць толькі для двухскладовых памераў. У трохскладовых дадатковая ступа «трыбрах» даўно ўжо не практыкуецца. Дарэчы, інэрцыя неадменна дзеіць менавіта ў трохскладовых памерах, дзе адхіленьні і без таго рэдкія.
Читать дальше