І раптам... усё гэта знікла. Перада мною зноў сядзеў той самы заморак. Толькі я ўжо ведаў, якая яна на самай справе.
- І ўсё ж мне вельмі, вельмі не хочацца паміраць. Я так хачу сонца, іншых, не бачаных мною лугоў, дзіцячага смеху. Я вельмі жадаю жыць, хоць і не маю на гэта права. Толькі гэта і дало мне магчымасць вытрымаць гэтыя два гады, хоць выйсця няма. Тут начныя крокі. Малы Чалавек, Блакітная Жанчына. Я ведаю, я пямру. І ўсё гэта дзікае паляванне караля Стаха. Каб не яно - мы, магчыма, яшчэ жылі б. Яно заб'е нас.
І яна змоўкла, змоўкла на цэлую гадзіну, пакуль не прыйшоў час ісці па пакоях.
І калі да гэтага вечара я быў абыякавы да гэтай заморанай mляхцяначкі, дык пасля яе палкіх слоў зразумеў, што нейкім дзівам з яе атрымаўся сапраўдны чалавек. Гэтаму чалавеку трэба было абавязкова дапямягчы.
І, лежачы ў цемры з адкрытымі вачыма, я амаль да ранку думаў, што калі ўчора я вырашыў ехаць праз два дні з брыдкага месца і далей ад радавітай гаспадыні, дык зараз я застянуся тут на тыдзень, два, тры, на месяц, каб разгадаць усе гэтыя таямніцы і вярнуць сапраўднаму чалавеку заслужаны ім спакой.
Першае, што я зрабіў наступнага дня, гэта ададраў дошкі ад дзвярэй таго адзінага закалочянага пакоя, у якім толькі і мог знікнуць Малы Чалавек, калі ён быў істотай з плоці і крыві. Цвікі заржавелі, філёнгі на дзвярах былі цэлымі, у пакоі ляжаў пласт пылу на тры пальцы. Там ніхто не мог схявяттття. і я зноў закалаціў дзверы. Пасля я ябследаваў усе пакоі ў другім крыле і перакянаўся, што схавацца там няма дзе. Над калідорам, дзе я чуў крокі, была гара, на якой таксама не было слядоў. Справа былі дзверы ў мой пакой і пакой гаспадыні, глухі мур і за ім парк.
Ад усяго гэтага ў мяне пачало круттіттття ў галаве. Няўжо сапраўды існуе на свеце нешта зверхразумовае? З гэтым я, загартаваны "афеіст", ніяк не мог згадзіцца.
Мне прыйшла ў галаву думка, што трэба пайсці ў бібліятэку і дяведяттгтя нарэшце, што гэта за дзікяе паляванне, пра якое мне было нязручна распытвяць гаспадыню. Дарэчы, я спадзяваўся адшукать там які-небудзь стары план дома, каб пасля распачаць метадычныя пошукі. Я ведаў, што ў нашых старых палацах бывалі часам так званыя "слухаўкі", гэта значыць таемныя прабоі ў мурах. У іх звычайна былі замураваны "галаснікі", - асобай формы гарлачы, што ўзмацнялі гукі, - і гаспадар мог, знаходзячыся ў другім канцы палада, добра чудь, што гаворадь госці або слугі ў гэтым канцы.
Магчыма, і тут было нешта падобнае. Якая-небудзь ахмістрыня хадзіла ўначы на першым паверсе, а крокі яе былі чутны тут. Гэта была слабая надзея, але чаго не здараецца...
І я накіраваўся ў бібліятэку, якая размяшчалася ў бельэтажы, між першым і другім паверхамі, у асобным крыле.
Рэдка мне здаралася бачыць такія запушчаныя пакоі. Паркет выбіты, вялізныя вокны ў пыле, люстры на столі ў пыльных чахлах. Відадь, гэта была самая старажытная частка дома, "замчышча", вакол якога пасля ўзнік сам палад. Гэта прыйшло ў маю галаву, калі я пабачыў перад самай бібліятэкаю дзіўны пакой. І тут быў камін, але такі вялізны, што зубра можна было засмажыць, і нават гнёзды ад пожагаў яшчэ засталіся на яго сценах. Вокны маленькія, з каляровых шкельцаў, сцены груба атынкаваныя; на столі перакрыжоўваюцца цяжкія квадратныя бэлькі, укрытыя закуранай разьбою. А на сценах старая грубая зброя.
Словам, гэта быў пакой тых "добрых старых часоў", калі паны разам з хлопамі збіраліся ў адну залу і сядзелі зімовымі вечарамі пры вогнішчы. Пані і чалядніцы пралі, пан гуляў з хлопцамі ў "двадцаць пальцаў" або ў косці. Ах, ідылічныя старыя часы! І куды, нашто вы толькі зніклі? Праўда, пасля між адным і другім магло здарыцца такое, што - толькі паслухаеш - кроў ледзянее і жыць не хочацца, але ж гэта глупства, на гэта зважаюць толькі сентыментальныя хлюпікі.
Прабачце мне, шаноўныя чытачы, што я не магу прайсці міма ніводнага пакоя, каб не распавясціць пра яго. Што паробіш, на старасці год чалавек робіцца балбатлівы. І, да таго ж, вы такога ніколі не бачылі і не пабачыце. Магчыма, камусьці будзе цікава.
Бібліятэка была пад стыль перадпакоя. Высокія скляпенні, вокны на калонках, крэслы, абабітыя рудой ад старасці скурай, вялізныя шафы моранага дубу і кнігі, кнігі, кнігі.
Ну, як прайсці паўз іх і не сказадь вам хаця пару слоў! У мяне сліна цячэ ад адных успамінаў. Даўнія пергаментныя кнігі, кнігі на першай порыстай паперы, кнігі на жоўтай ад старасці, гладкай ільснянай паперы. Кнігі ХVІІ стагоддзя, якія адразу адгадаеш па гатунку скуры на вокладках. Рудая скура вокладак ХVШ стагоддзя; драўляныя дошкі, абцягнутыя тонкай чорнай скурай, на вокладках кніг ХVІ стагоддзя.
Читать дальше