- Чуеце?
Я прыслухаўся. У мяне тонкі слых, але толькі праз хвіліну я пачуў тое, што чула яна.
Недзе ў калідоры, злева ад нас, трашчаў пад нечымі крокамі паркет.
Хтосьці ішоў доўгімі бясконцымі пераходамі, і крокі то задіхалі, то з'яўляліся зноў.
- Чуеце? Топ-топ-топ...
- Надзея Раманаўна, што з вамі, што такое?!
- Пусціде мяне... Гэта Малы Чалавек... Гэта зноў ён... Па маю душу.
З усяго гэтага я зразумеў толькі тое, што ў гэтым доме чыняцца нейкія недарэчныя жарты, што тут нейкі вісус палохае жанчыну.
Не зважаючы на тое, што яна схапіла мяне за рукаў, імкнучыся затрымадь, я схапіў камінную качаргу і кінуўся па сходах да калідора. Гэта было справай хвіліны, і я расчыніў нагою дзверы. Вялізны калідор быў напаўцёмны, але я добра бачыў, што ў ім нікога не было. Так, нікога не было. Былі толькі крокі, якія гучалі па-ранейшаму трохі няўпэўнена, але гучна. Яны былі зусім блізка ад мяне, але патрохі аддаляліся ў другі канец калідора.
Што заставалася рабіць? Ваявадь з тым, каго не бачыш? Я ведаў, што гэта дарэмная справа, але я стукнуў качаргою проста ў тое месца, адкуль чуліся крокі. Качарга прарэзала пустое паветра і са звонам упала на падлогу.
Смешна? Мне было ў той час, як вы здагадваецеся, не да смеху. У адказ на мой дастахвальны і рыцарскі ўдар нешта жаласна і глуха застагнала, пасля пачуліся яшчэ два-тры крокі -і ўсё сціхла.
Толькі тут я ўспомніў, што гаспадыня засталася адна ў гэтай вялізнай цёмнай зале, і заспяшаўся да яе.
Я чакаў, што яна страділа прытомнасць, звар'яцела ад жаху памерла, але толькі не таго, што пабачыў. Яноўская стаяла ля каміна, і твар яе быў суровы, змрочны, амаль спакойны, толькі з тым самым незразумелым выразам у вачах.
- Дарэмна вы кінуліся туды, - сказала яна. - Вы, вядома, нікога не пабачылі. Я ведаю, бо бачу яго толькі я і часам яшчэ ахмістрыня. Берман бачыў яго.
- Каго "яго"?
- Малога Чалавека Балотных Ялін.
- А гэта што такое?
- Не ведаю. Але ён з'яўляецца, калі ў Балотных Ялінах хтосьці павінен памерці наглай смерцю. Ён можа хадзіць яшчэ год, але дачакаецца свайго.
- Магчыма, - няўдала пажартаваў я. - Будзе сабе хадзіць яшчэ год семдзесят, пакуль вас не пахаваюць праўнукі.
Яна рэзка адкінула галаву:
- Я ненавіджу тых, хто жэніцца. І не смейце жартавадь з гэтым. Гэта занадта сур'ёзна. Так загінула восем маіх продкаў, -гэта толькі тыя, пра каго запісалі, - і заўжды ў запісах упамінаюць Малога Чалавека.
- Надзея Раманаўна, не хвалюйцеся, але нашы продкі верылі, між іншым, і ў ведзьмакоў таксама. І заўжды знаходзіліся людзі, якія кляліся, што бачылі іх.
- А бацька? Мой бадька? Гэта не запісы, гэта чула, гэта бачыла я сама. Бадька быў атэіст, але ў Малога Чалавека і ён верыў да таго самага часу, пакуль яго не даканала дзікае паляванне. Я чула, разумееце?! Тут вы мяне не пераканаеце. Гэтыя крокі гучалі ў нашым палацы перад яго смерцю амаль кожны дзень.
Што мне было рабіць? Пераконваць яе, што гэта была слухавая галюцынацыя? Але я не галюцыніраваў, я выразна чуў крокі і стогн. Казаць, што гэта нейкі стары акустычны эфект? Не ведаю ці дапамагло б гэта, хоць палова чутак пра прывіды ў старых будынках грунтуецца менавіта на такіх фокусах. Напрыклад, вядомы прывід палаца Любамірскіх у Дуброўне выявіўся нарэшце сасудам з ртуццю і залатымі манетамі, які невядомы жартаўнік год за сто да адкрыцця таямніцы замураваў у комін якраз у тым месцы, дзе ён выходзіў на сонечны прыпёк. Варта было начному холаду начадь змяняцца на дзённую спякоту, як амаль ва ўсіх пакоях другога паверха пачыналіся дзікі лямант і шоргат.
Але хіба пераканаеш у гэтым дурненькае дзяўчо? Таму я з важным выглядам спытаў:
- А хто ён такі, які ён, гэты Малы Чалавек Балотных Ялін?
- Я яго бачыла тройчы і ўсё наводдаль. Аднойчы гэта было перад самай смерцю бадькі. Двойчы - нядаўна. А чула, можа, сотню разоў. І я не спалохалася, толькі апошні раз, можа... трошкі. Я пайшла да яго, але ён знік. Гэта сапраўды малы чалавек, можа, па грудзі мне, ён худы і нагадвае заморанага дзідёнка. У яго сумныя вялікія вочы, надта доўгія рукі і ненатуральная выцягнутая галава. Апрануты ён, як дзвесце год таму, але на заходні манер. Вопратка зялёная. Ён звычайна зварочваў ад мяне за паваротку калідора і, пакуль я дабягала, знікаў, хоць гэты калідор зусім глухі. Там ёсць толькі пакой з даўно закінутым рызманом. Але ён забіты дзюймовымі цвікамі: мы назнарок пасля спрабавалі адчыніць - нельга.
Мне стала вельмі шкада яе. Няшчасная, напэўна, проста была на шляху да вар'яцтва.
Читать дальше