- Быдла ты, - сказала Нонка. - Ну і хай з раніцы камандаваць пачынае. А сёння мы самі сабе атаманы. Хадзем адсюль, Васілько. Хадзем адсюль, мілы.
"Як пашалелі яны ўсе, - падумаў я, - хто з-за сукенак, хто з-за портак. Проста масавае вар'яцтва нейкае".
Мы пайшлі ад агню ў ноч.
- А мы не пашалелі? - сумна сказала Нонка.- Ўсе пашалелі, а я болей за ўсіх.
Мы ішлі па Уладзімірскай горцы. Падол спаў увесь у рэдкіх, дужа рэдкіх, агнях. Ноч дыхала цеплынёй. У ртутна-цьмяным люстры Дняпра адбіваліся буйныя зоры.
- Было аднойчы на Урале. Ішоў я да сваёй вёскі, дзе наш інтэрнат, з раскольніцкай вёскі Падавіха. Восем кіламетраў тайгою. Мароз - не ведаю, які мароз. Тэрмометр на сельсавеце ляснуў. Жалеза крохкім рабілася: грукнеш сякераю, то палену нічога, а лязо - напалам. Зор - у тысячу разоў болей, чым заўсёды. Ды рэзкія, ледзяныя, без літасці. Іду - шолах, нібы нехта гоніцца. Стану - і той стане. Пабягу - і той за мною бяжыць. I ўвесь час шоргат, шоргат, шастанне. А вакол - ну нічога не варухнецца. Тайга ў снягах замерла, нічога жывога, што магло б шаргатаць, толькі зоры рухаюцца, міргаюць. Ясна, што болей няма каму. Яны! Славутае паўночнае "голас зор", або "размова", ці "песня" зор. Гэта я пасля даведаўся, што той шум -дыханне, якое на ляту замярзае, і крышталт лёду адзін аб адзін шоргаюць і звіняць. А тады страшна стала. Колькі іх! Якія калючыя! Вось памру, і такое ж ледзяное будзе давеку. I хто зведае, каму да гэтага справа будзе? Гэта я вось так упершыню зразумеў - менавіта зразумеў, што канец будзе. I развее, разнясе ў гэтым ледзяным пыле. Бог - і той слядоў не знойдзе.
- А цяпер бяітттся?
- Цяпер не. Іду вось з табой і проста не думаю аб тьм, аб чьм тады думаў. I не буду я думаць. Мне здаецца, таму людзі і ходзяць удваіх.
- Удваіх?- спытала яна.
- Ну так. Вось я цябе за руку трымаю, і ніякай мне няма справы, што яны ледзяныя, вялізныя, што там такая бездань... Нонка, каб мне ўжо зусім лепей за ўсіх на свеце было... Можна мне цябе пацалаваць?
- Пацалаваць? Ах так, так. Не ведаю, па-мойму, пра гэта не пытаюць. Ты таксама можаш пра гэта не пытаць цяпер. Я ж сама ўсім сказала.
Я абняў яе, няўмела прыцягнуў да сябе, убачыў цераз яе плячо цені каштанаў, узнесены ў зіхоткае - ад безлічы зор - неба Уладзіміраў крыж і апусціў твар у яе валасы.
...Гэты халаднаваты падалунак! Той, калі вусны яе амаль не рухаюцца. I ўсё ж я не мог адарвацца ад гэтай першай смагі і першага паталення, і мне гэта было нават лепей: адчуваць яе холад, але яшчэ і яе пакору, тое, што яна нікуды не здолее пайсці, што яна мая. Хаця я й не дужа, не ў поўным сэнсе разбіраўся ў тым, што азначае "мая".
Холад адданых вуснаў. Я стаяў, прыціскаючыся да яе, і разумеў яшчэ мацней, зусім несумненна, безнадзейна і беспаваротна, што я для яе - нішто. Але побач з несамавітай горыччу, з сысучым болем жыла ў глыбіні яшчэ і трапяткая радасць, такая, якой мне пасля ніколі не даводзілася перажывадь.
Яна раптам узняла руку і дакранулася да маёй шчакі.
- Ты што?
- Нічога, - сказаў я. - Зусім нічога. Нонка, мілая, ты думаеш, я не бачу? Не адчуваю ўсяго? Цябе зараз як агнём пякуць. Мне б трэба пайсці, саступідь. Але я не магу гэтага, проста не магу. Хачу, каб ты была тут, побач, хаця сёння. Хачу цалаваць рот. Такі ён у цябе безуважлівы! I твае валасы, і ўсё... I ты ўсё ж паруш сваё слова, Нонка. Не мучай сябе. Мяне - калі хочаш, а сябе - не. Мне ўжо і тое добра, што ты жывеш.
- Глуптасю ты. Куды ўжо мне ісці адсюль? Ты не звяртай увагі. Ты проста гладзь мае валасы... вось... вось так. I, калі захочаш, цалуй мяне. Я пастараюся, каб ты не адчуваў таго, аб чым па дурасці падумаў. Я пастараюся.
Я захутаў яе плечы крысом пінжака, успёр руку на спінку лаўкі. Цяпер яе плячук быў у мяне пад пахай, яе галава на маім плячы. I я гладзіў і гладзіў гэтыя цяжкія валасы, баючыся паварухнуцца, баючыся неяк спалохаць гэты дзіўны сон наяве.
А яна тулілася да мяне ўсё шчыльней і шчыльней. Я не цешыў сябе гэтым.
Яна гарнулася не да мяне, а да цёплага побач з сабою і ад гэтага свету, яд гэтых халодных зор, ад усяго, што здарылася.
I раптам заплакала. I гэта было немагчыма: Нонка - і заплакала. Я абхапіў яе і сціснуў так, што аж сам задыхнуўся.
- Ды што? Што з табой? Мілая мая. Нонка мая.
Яна ўся абвіснула ў маіх руках, я адчуваў, як уздрыгваюць ад плачу яе маленькія цвёрдыя грудзі.
- Суцеш мяне, Васілько. Кепска мне. Ой, як мне кепска! Пашкадуй мяне. Ты добры, харошы, лепшы за іх усіх, але што я магу, што я магу зрабідь з сабой?!
Я і сам адчуваў, што плачу. Рэдкімі цяжкімі слязьмі. Як ніколі дагэтуль. I не за сябе, а за яе.
Читать дальше