Памаўчаў.
- Многае, брат, можна ўбіць у галаву чалавеку. Часам -усё. Ну, ладна, нясвоечасовая гэта размова. Падрасцеш -пагаворым яшчэ.
Я змоўкнуў. І наступная наша размова адбылася падчас вайны, калі я, заўчасна пасталеўшы, зведаўшы і небяспеку, і цану жыцця, сапраўды шмат зразумеў. Харошы быў чалавек мой бацька. І правільна, да канца правільна глядзеў на свет.
...Але пра гэта пасля. Вернемся да нашых мядзведзяў.
У тое лета я, ідучы з Маркам у лес, пачаў усё часцей і часцей барць з сабою Бурыка. Спачатку той баяўся лесу, ціснуўся да ног, але з часам пачаў прывыкаць. Нават мог знікнуць, але як толькі крыкнеш, з усіх ног валюхаў да цябе, смешна матляючы віслым задам.
Марка спецыяльна, на вачах у яго, адкідаў і перакульваў камяні і калоды, браў чарвякоў, што спяшаліся ў зямлю, ды лічынак і харчыў імі Бурыка. Той аж чамкаў. З месяц нічога ў нас не атрымлівалася. І якая ж была радасць, калі ён упершыню паспрабаваў адцягнуць калоду. Невялікую. Ён быў гладзенькі, і сыты, і ўжо досыць моцны.
- Пакрыўдзілі мы яго, - сказаў Марка, - то трэба выправіць, як здолеем. Каб не збыткаваўся з яго лес, як выпусцім.
Аднойчы я заспеў яго, калі Бурык знайшоў цецеручынае гняздо. Узяў адзін прыемны круглы прадмет у пашчу - хутчэй як цацку - і выпадкова раздушыў. Выраз ягонай морды ў гэты момант немагчыма апісаць. Спярша нязмернае здзіўленне, - а куды тая цацка падзелася? - а пасля нечаканае ўразуменне, што гэта ежа, і смачная ежа.
- Дураў, - сказаў пра Марку тата. - Гагенбек. Цырк Чынізелі.
Той сапраўды паказваў дзівосы цярпення. Аднойчы, напрыклад, выкупаў мядзведзя ў Водры, а пасля падвабіў яго цукрам да бліжэйшага мурашніка. Паклаў цукар на ягоную макушку. Бурык палез па яго спачатку лапай, пасля мордай. Пасля пачаў адступаць і церці морду лапамі, і лізаць іх, і сліна, змешаная з цукровым сокам, цякла па лапах і жываце. І ён злізваў яе разам з мурашкамі. Марка зрабіў гэта некалькі разоў, і вось у адзін са днёў, калі Бурык раптам прыціхнуў у гушчары, дзед асцярожна паклікаў мяне.
Мядзведзік сядзеў ля мурашніка, слініў лапу і разграбаў гліцавую піраміду. Трымаў там лапу і пасля аблізваў яе. Без усякага цукру.
- Глядзі ты, сук-кін сын, як саабражае, - здзівіўся Марка.
- Нездарма ж кажуць, што мядзведзі - гэта людзі, якія ў лес уцяклі, каб на чужога дзядзьку не працаваць... Каб прыганятага над імі не было. Цівуна... Ну, а ты чаго ж, Сярожка? Няўжо цябе даўжэй за мядзведзя вучыць трэба?
- Як?
- А так, - дзед зламаў дзве арэхавыя віцы і абабраў, абдзёр з іх кару. - Вось толькі горкага дрэва не бяры. Вольхі, скажам, асіны. А цяпер пасліні сваю, - ён паслініў белую віцу і, прысеўшы да мурашніка насупраць мядзведзя, паклаў віцу на паверхню конуса. - Кладзі і ты.
Мурашкі абляпілі хлюдзінку. Марка пачакаў хвілінку, страхнуў з дубчыка насякомых і чыстае лясное смецце і пачаў абсмоктваць яго, нібы на флейце граў.
Я зрабіў тое самае. Кісленькі, неймаверна прыемны смак адразу выгнаў сліну. Некуды знікла смага, ўто ўжо даўно мучыла мяне.
- Што, Сярожка? Смачнае мурашынае піва?
У Бурыка аж на зубах храбусцела. І так мы сядзелі трох ля мурашніка і раскашавалі, ласаваліся. Два чалавекі і мядзведзь.
...Да маліны яго і прывучаць не трэба было. Ён дужа цікава еў яе: абшморгваў разам з лісцямі, соваў у рот, чамкаў, аж заплюшчываючы вочы ад асалоды, а пажмаканае лісце пасля выплёўваў.
Так мы пражылі лета. А за ім пряйшла восень з яе жалудамі і брусніцямі. І зноў засерабрыўся дах пуні, а Бурык стаў вялы і сонны і не хацеў гуляць са мной.
Адразу за нашай хатай ужо з год ляжала яліна-выварацень. Ніяк не даходзілі рукі распілаваць яе. А пасля бацька зябараніў. Таму што ў яму пад карянямі нанесла шмат сухой літоты, і аднойчы ён убачыў, як Бурык залез у гэтую яму і топчяттття. і топчяцца там. Бацька зягадаў мне кожны дзень, як прыйду са школы, награбаць граблямі два мяхі сухой лістотыі высыпаць туды.
Пасля лістота стала мокрая, пасля змерзлая, жорсткая, як шкляная, аж звінела, а Бурык пачаў часцей і часцей знікаць. Спачатку на дзень, пасля на дзень і ноч. Бацька сказаў, што гэта ён шукае траву і карэнні, а можа, і змерзлыя мухаморы, каб выгнаць паразітаў, калі яны ў яго ёсць, іначай яны яго з'ядуць. І што гэта называецца інстынкт, памяць продкаў, бо ніхто Бурыка гэтаму не вучыў.
Пасля ён залез на дзень у свой барлог, але вылез, бо зноў стала цяплей. Пасля аж на тры дні. А аднойчы я з'явіўся са школы, - якраз выпаў першы сухі сняжок - і не ўбачыў яго, а тата сказаў, што ўначы той канчаткова лёг і што непакоіць яго ані ў якім разе не трэба.
Читать дальше