Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1974, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Прочая научная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу пісьменніка Уладзіміра Караткевіча складаюць апавяданні на сучасныя тэмы, аповесць «Лісце каштанаў» - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Айчыннай вайны – і гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха»

Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раніцаю бацька, каб не лезці па сходах, грукаў кіем у столь, і я хутка адносіў медзведзяня на месца... Часцей за ўсё ён і не прачынаўся пры гэтым.

А я, пасля ўсіх гэтых ненавісных умыванняў і парэчкавых чаёў, ставаў на лыжы і ішоў пяць кіламетраў у свой трэці клас. І заўсёды шкадаваў, што мядзведзь застаецца дома адзін. Узяць яго з сабой я, аднак, не наважваўся, інстынктыўна адчуваючы, што прысутнасць мядзведзя ў класе асаблівага захаплення ў настаўнікаў не выкліча.

Бурык рос, і ў маім пакоі зніклі аконныя занавескі, бо ён меў звычай кяряскяттття на іх і гяйдяттття. І знікла сурвэтка са стала, бо ён двойчы сцягваў яе разям з чарніліцай і сшыткамі. Сшыткі ён акуратна дзёр на часткі, седзячы, як чалавек, на падлозе, беручы карэньчык у рот, а астатняе давяршаючы лапамі. І мне давялося хавяць сшыткі, і чарніліцу, і туфлі, што, між іншым, мела вялікае выхаваўчае значэнне. За год ён так прывучыў мяне не раскідваць рэчы, што жонкі і дагэтуль ставяць у прыклад мужам, маім сябрам, маю акуратнасць. У гэтым выпадку праклёны сяброў, па-мойму, павінны падаць не на маю галаву, а на галаву бедалагі Бурыка.

А той раскашаваў у вялізным доме. Аднойчы забраўся ў камору, перакуліў на сябе банку з мёдям, а пасля высыпаў на сябе мяшэчак з мукой. Калі яго заспелі на гарачым, ён з дзелавітым буркатаннем аблізваў з сябе мярзотную бела-аранжавую кашу. Аблізваў плечы. Здымаў гэтую кашу з дзіцячага, амаль голага, круглага пуза. Перакульваўся на спіну і стараўся злізаць гэта яшчэ і з тоўстых голых пятак.

Матка ахнула, схапіла яго за вуха і павалакла на кухню мыць у балеі. Я дужа баяўся, што бацька возьмецца за шпандыр, хаця ні мяне, ні сабакі, ні кяня, нікога ён ніколі не біў. Так, матляне карбачом над крыжам каня, і той слухмяна пераходзіць у намёт.

- Ты не бі яго, - сказаў я.

- А чаго яго біць, - спакойна сказаў бяцька і нібы растлумачыў: - Мядзведзь. Узялі, то цярпець маем. Мёд - гэта ўжо вышэй за яго і за дысцыпліну. Гадзіць прывучылі за дзвярамі, а ўжо да гэтага, Сярожа, яго не прывучыш. Усё адно як дзённікі не дзерці. Праўда ж?

Я пачырванеў, бо і сапраўды аднойчы, грэшным чынам, назнарок пакінуў дзённік на стале. У дзённіку было першае маё "пасрэдна", адзнака, што адпавядае сучаснай тройцы. Карысці мне гэта не прынесла. Паршывец Бурык, як назнарок, падзёр у дробныя шматкі ўсе старонкі дзённіка, акрамя той, на якой была злашчасная адзнака.

Я быў досыць праўдзівы хлопец, бо мяне ніколі не каралі звыш меры і патрабавалі "толькі не хлусіць".

І тата ведаў, што я раскайваюся, а таму і перавёў размову на іншае:

- Таму і і імя яму - мядзведзь. Мёд ведае. Ведае, дзе мёд. Або мёдам ведае, як, скажам, Сялюк ведае райфа, я - лесам, Мурашэвіч - сельэлектрам, а Падута, скажам, дэпутат -Вярхоўным Саветам. Кожнаму свая пасада.

- Дык гэта ж пасада, абавязкі, - сказаў я, - мядзведзь. А імя яму як?

Бацька паглядзеў на мяне з цікавасцю.

- Глядзі ты, кеміць пачынаеш. Кораня шукаць. Гэта добра. Без гэтага, хлопец, толькі дурні жывуць... Хаця, магчыма, ім жыць і лягчэй. Толькі... мала ў гэтым гонару для чалавека.

Памаўчаў.

- Чуў, як Маркава бабця гаворыць? Ніколі не скажа "вадзянік", а заўсёды "зялёны" або "мокры падол", бо ў таго, хоць ён чалавекам прыкінься, заўсёды з падолу капае. І не "чорт", а "рагаты", і не "воўк", а "шэры пан". І калі сабакі зімой небяспечныя бываюць, то "паны, што на саломе спяць і зубамі ішчуцца".

- Гэта чаго? Чаму гэта?

- Забабонная. Верыць, што "пра ваўка размова, а воўк у хатку". А калісь так усе людзі баяліся. Вось і назвалі звера, "той, хто мёд ведае", мядзведзь.

- А сапраўднае імя забылі?

- Забылі. Мянушку за сапраўднае палічылі. Унь Маркава нават кліча яго "дзядзька", або "таўстапяты". Хіба толькі ўскосна можна адзначыць першародную беларускую назву. Як называецца месца, дзе ляжыць?

- Барлог.

- "Бар-лог", "бара логава". Можа, і сапраўды зваўся ён калісьці, як у немцаў "Ваг"? Агульнае было слова. Тым больш што і "барлог" у нас і ў іх падобна гучыць "Вагепіос^', мядзведжы склеп. У нас жа таксама кажуць і "склеп" і "лёх". І, хутчэй за ўсё, менавіта немцы ў нас гэтае слова запазычылі.

- Не хачу, як у немцаў, - сказаў я. - Фашысты яны.

Бацька зноў зірнуў на мяне. Занадта ўважліва:

- Гэх, Сярожа-Сярожа. Далёка не ўсе яны і фашысты.

- То чаго ж тады?.. - абурыўся я.

- Я вось усё думаю. Нарадзіўся б ты, скажам, там.

- Яшчэ чаго, - ускіпеў я. - Як гэта магло быць? Я - тут.

- Ну так, ты беларус. І гэта, павер, зайздросная бацькаўшчына. Ну, а раптам... Або проста нарадзіўся б там такі самы някепскі хлопец. І пачалі б яму талдычыць, што Гімлер -цаца, што Гітлер - бог. Не давалі б ні адпачынку, ні часу. Казалі б, што адзін ты такі на зямлі, што трэба вось другіх хлопцаў, бо ім не адкрытая праўда фюрэра, забіць. Дзяўблі б і дзяўблі. І ўдзяўблі б. Галава ў цябе доўгая, валасы і вочы светлыя. Будзеш высокі і стрункі. І глядзеў бы ты з пагардай і нянавісцю і на Маркава ўнука, бо ён паляшук чарнявы, і на Пінева Хоню і на Мамедава Асана з Татарскага Канца. А людзям, як і мядзведзям, усім патрэбна павага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці»

Обсуждение, отзывы о книге «Вока тайфуна. Апавяданні і аповесці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x