Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У паўночных народаў Сібіры і сёння шырока распаўсюджаны міф пра чалавека-аленя, чалавека-лася, які можа быць то чалавекам, то жывёлай. У індзейцаў Паўднёвай Амерыкі да нашага часу захаваўся надзвычай старажытны абрад «чалавек-птушка», а сярод геагліфаў плато Наска ёсць і малюнак такой істоты — «чалавек-сава». У кітайцаў пярэварацень, як правіла, ліса. Кітайцы — народ глыбока старажытны і высокацывілізаваны, таму і матыў пярэваратніцтва ў іх знаходзіцца ўжо як бы на іншай ступені развіцця. Напрыклад, у многіх казках чалавек можа пражыць з жонкай усё жыццё і толькі неяк выпадкова даведацца, што яна на самай справе — ліса, значыць, унутры сябе — звер, мае жывёльную душу.

У Еўропе ўсё ж найбольш вядомыя ваўкалакі. Прычым сустракаліся яны намнога часцей, чым, напрыклад, вупары. Тыя паходзяць з даволі лакальнага рэгіёна — з Трансільваніі (Румынія), а ваўкалакі распаўсюджаны па ўсёй Еўропе: ад Францыі да Беларусі. Упершыню гэта з’ява апісана «бацькам гісторыі» Герадотаму V ст. да н. э. Ён па Дняпру даплыў да тэрыторыі цяперашняй Беларусі і пачуў тут пра мясцовы таямнічы народ неўры — нашых продкаў. Раз на год неўры ператвараліся ў ваўкоў. Ясна, што іх татэмам быў воўк і раз на год яны адзначалі свята, яму прысвечанае, калі апраналіся ў воўчыя скуры, уяўляючы сябе ваўкамі.

Неўры, Усяслаў Чарадзей, ваўчыца-карміцелька РОМУЛА і РЭМА — рэшткі нейкай надзвычай старажытнай і дзіўнай з’явы. Магчыма, магі дапатопнай цывілізацыі ўмелі змяняць сваю малекулярную структуру і, сапраўды, ператвараліся ў жывёл. Ёсць, праўда, даволі празаічнае тлумачэнне: нараджэнне дзяцей з атавістычнымі прыкметамі — воўчай поўсцю, хвастом, пасткай — магло нарадзіць сюжэт пра ваўкалакаў. І ўсё ж феномен, бясспрэчна, больш складаны.

Пярэваратні — героі каласальнай колькасці фальклорных і літаратурных твораў. З ваўкалакамі звязана псіхічная хвароба лікантропія , калі чалавек час ад часу адчувае сябе жывёлай. Прыступ страшны, ён праяўляецца не толькі псіхічна, але і фізічна: выцягваецца твар, пачынаюць хутка расці пазногці, б’е ліхаманка, з’яўляецца прага крыві. Паказальна, што хворыя пакутуюць на прыступы заўсёды падчас поўні. Дарэчы, ваўкі і сабакі вельмі не любяць поўні, выюць на яе. У ХVI ст. у Францыі была нават эпідэмія лікантропіі, выкліканая атручваннем спарыннёй, у якой потым знайшлі моцны наркотык.

Народныя казкі напоўнены вобразамі пярэваратняў. Асабліва шырока ў розных народаў былі распаўсюджаны сюжэты пра нявестаў ці жаніхоў у вобразах лягушак, лебедзяў, лісіцаў, мядзведзяў, змеяў і інш. Даволі часты гэты матыў і ў літаратурных казках, напрыклад, «Каліф-бусел» Карла Гаўфа, «12 лебедзяў» Ганса Хрысціяна Андрэсена.Кніга «Метамарфозы» старажытнарымскага паэта Авідзія Назона— гэта больш за 200 сюжэтаў шматлікіх ператварэнняў людзей у жывёл, дэльфінаў, птушак, дрэвы і кветкі. Беларускія і ўкраінскія былічкі літаральна напоўнены матывамі пра магчымасць вядзьмарак ператварацца ў розных жывёл. У вёсцы, адкуль родам мая маці, таксама жыла такая вядзьмарка, якая, паводле ўпэўненасці ўсіх жыхароў вялікага і даволі блізкага да Гомеля сяла, любіла ператварацца ў свінню: яе нават фашысты падчас акупацыі баяліся. Такі ж матыў трапіў і ў літаратуру — адзін з найбольш распаўсюджаных яго варыянтаў у Еўропе наступны: ведзьма-пярэварацень, атрымаўшы ў выглядзе звера рану ад чалавека, аказваецца жонкай гаспадара маёнтка з такой жа ранай. Здольнасці ведзьмакоў ў казках часта азначаюць не што іншае, як уменне разумець мову птушак і звяроў і ператварацца ў іх. Напрыклад, у беларускай казцы вядзьмак перакідваецца ў ваўка, шчупака, пеўня, а яго вучань — у каня, ярша, ястраба.

Феномен пярэваратняў ляжыць у аснове, як ні парадаксальна, вельмі важнай культурнай з’явы — параўнанняў у фальклоры і ў літаратуры. Троп фарміруецца проста: спачатку «чалавек-птушка» (мог быць чалавекам, а мог і птушкай), пасля — «чалавек як птушка». Раней набор татэмаў быў шырокі — розныя жывёлы ды птушкі. Адсюль у народнай творчасці: «хлопец як сокал», «дзяўчына — лебедзь белая». У «Слове пра паход Ігаравы» Усеваладпараўноўваецца з турам, Ігар— з гарнастаем, ваўком, сокалам, Яраслаўна— з зязюляй. Адна з самых вядомых рускіх казак (дарэчы, надзвычай старажытная) — «Царэўна-лягушка». Аналагі яе ў Кітаі — «Дзяўчына-паўлін» або «Лягушка-імператар» (днём — рэптылія, ноччу — юнак). Ёсць падобныя і ў шмат якіх іншых народаў. Бясспрэчна, маглі ўтварацца параўнанні і паводле іншага прынцыпу, але найбольш старажытныя — ад татэмізму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - На лініі перасячэння
Таццяна Шамякіна
Таццяна Шамякіна
Ніл Гілевіч - Выбар
Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч
Наталля Кучмель - Імгненні
Наталля Кучмель
Наталля Кучмель
Иван Шамякин - Крыніцы
Иван Шамякин
Иван Шамякин
Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x