Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ёсць цікавыя прыклады такога сюжэта і ў іншых жанрах прыгожага пісьменства: з іх самыя характэрныя — навела «Локіс» класіка французскай літаратуры Проспера Мерымеі апавяданне «Жалезная поўсць» рускага класіка Івана Буніна.

Многія роды паходзяць ад іншых жывёл, напрыклад, старажытная каралеўская дынастыя Цэйлона — ад ільва; бураты — ад шлюбу шамана з дзяўчынай-лебедзем; некаторыя народы Каўказа лічаць сваім продкам маці-рыбу. Амаль усе міфалагічныя імператары Кітая народжаны ад незвычайных істот, напрыклад, ад драконаў або ад мядзведзяў. Як мы памятаем, Усяслаў Чарадзей, як і Змей Вогненны Вук, прапродак сербскага народа, таксама нарадзіўся ад вогненага змея. Прычым ва ўсіх выпадках з татэмным продкам захоўваецца нейкая містычная сувязь. У Англіі і Францыі на працягу стагоддзяў вялі летапісы родаў. З іх выявілася, што часам кланы і сем’і мелі пэўных вестуноў смерці. Так, вядомы род Гармарстонаўбыў здаўна звязаны з лісамі. Нават у знешнасці прадстаўнікоў гэтага роду было нешта лісінае. Перад смерцю кожнага з членаў роду заўсёды — дзе б чалавек ні знаходзіўся — з’яўляўся ліс. У іншых родаў — ваўкі, буслы і пад. Ясна, што гэта — душы продкаў, якія прыходзілі за чарговай душой. Прычым душа продка абавязкова паўставала ў выглядзе татэмнай жывёлы ці птушкі. У нашага народа таксама бытуе вера пра душы продкаў у выглядзе птушак. Ёсць прыкмета: птушка залятае ў хату перад смерцю каго-небудзь з яе жыхароў. У сваіх успамінах пра Івана Мележая расказала, як у момант яго смерці ў акно лецішча (мы суседзі ў дачным пасёлку) білася нейкая невядомая, даволі вялікая, птушка.

У народных казках захаваліся дастаткова выразныя рэшткі татэмізму. Прытым, што ёсць моманты цяжка вытлумачальныя. Напрыклад, у казках тыпу «Іван — конскі сын» (у рускіх — «Іван — каровін сын») тры хлопцы зачынаюцца ад чароўнай рыбы і нараджаюцца ў царыцы, паварыхі і кабылы (каровы), прычым найбольш разумны і дужы якраз Іван, народжаны жывёлай.

Паходжанне ад татэмнай жывёлы падкрэслівалася нават у адзенні: шлем Аляксандра Македонскагаі шлемы вікінгаў былі з рагамі; у некаторых рэгіёнах Расіі, Беларусі і Украіны жанчыны павязвалі хусткі такім чынам, што ўтвараліся рожкі. Асабліва відавочна паходжанне ад жывёлы падкрэслена ў геральдыцы (гербах радавітых сем’яў, а таксама гербах гарадоў і краін).

Як бачым, уяўленні, што ўзніклі тысячы ці нават дзесяткі тысяч гадоў таму назад, існуюць да нашага часу, і сёння мы ўсё менш схільны лічыць іх толькі забабонамі.

Ахвярапрынашэнне татэму.

У асабліва небяспечныя для племені моманты (эпідэмія, вайна) татэмнай жывёле прыносілі ахвяры — да бярлогу ішлі з падарункамі, прасілі дапамогі. Найлепшая ахвяра заўсёды чалавек — дзіця або цнатлівая дзяўчына. Мядзведзь — герой многіх еўрапейскіх казак, напрыклад, «Тры мядзведзі», «Маша і мядзведзь». Яны здаюцца нявіннымі. На самай справе першапачатковы сэнс міфалагем, што ў іх аснове, — страшны. Дзяцей адводзілі ў лес у якасці ахвяры продку роду. Але мядзведзь — звер не крыважэрны, дзяцей, як правіла, не чапаў, і яны вярталіся дадому. Такое ахвярапрынашэнне мела на ўвазе часам і шлюб (гл. вышэй).

У многіх народаў была забарона на забойства татэма — свайго продка. Так, асобныя групы хантаў і мансі лічылі сваімі продкамі шчупака, наліма, лебедзя, чайку, гагару, ястраба. Іх нельга было забіваць, ужываць у ежу. Выпадкова забіўшы такую істоту, паляўнічы ці рыбак прасіў прабачэння і прыносіў ёй ахвяры.

У амерыканскіх ацтэкаў богу-ягуару прыносілі ў год 15000 чалавечых ахвяр. Можна меркаваць, што МІНАТАЎР у вядомым грэчаскім міфе — таксама тая пачвара (першапачаткова бык — увасабленне бога ПАСЯЙДОНА), якому прыносілі ахвяры, каб не было землятрусаў, частых на Крыце.

Часам татэмныя продкі сапраўды дапамагалі народу ці нават асобнаму чалавеку. У кітайскай казцы «Уладар гранатавага дрэва» ў беднага чалавека ў садзе пастаянна кралі гранаты; гаспадар падсцярог злодзея — ім аказаўся ліс. З таго часу ліс пачаў служыць чалавеку, прычым яго подзвігі вельмі падобныя да дзеянняў асноўнага персанажа сюжэта еўрапейскай казкі «Кот у ботах». Ліс, кот, конь, воўк у славянскіх казках — татэмныя продкі, таму і служаць героям.

Пярэваратні.

Татэмізм — не толькі вера ў жывёльнага продка (ад шлюбу з чалавекам), але і вера, што некаторыя члены роду, племені здольныя ператварацца ў татэмную жывёлу, быць пярэваратнямі, ці, па-беларуску, ваўкалакамі . Князь Усяслаў Чарадзейбыў якраз ваўкалакам. Ён — герой рускіх былін, «Слова пра паход Ігаравы», сучасных твораў Леаніда Дайнекі, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Арлова, Алеся Разанаваі інш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x