• Пожаловаться

Таццяна Шамякіна: Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна: Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2004, ISBN: 985-6576-40-7, издательство: Беллітфонд, категория: Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Таццяна Шамякіна Міфалогія і літаратура

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Таццяна Шамякіна: другие книги автора


Кто написал Міфалогія і літаратура? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жывёла — рытуальная ежа.

Магчыма, у дапатопнай Суперцывілізацыі мяса людзі не ўжывалі, але пасля катастрофы вымушаны былі перайсці на мясную ежу. Некаторыя старажытныя плямёны палявалі на татэмную жывёлу. З’еўшы кавалак, напрыклад, аленя, чалавек сам адчуваў сябе трохі аленем: яго субстанцыя растварылася ў целе чалавека. І сёння ж шырока ўжываецца рускі выраз: «Человек есть то, что он ест». Гэта добра разумелі продкі.

У сучасных малых народаў, напрыклад, кетаў Сібіры захавалася ўжыванне татэмнай жывёлы (мядзведзя) толькі раз у год — падчас спецыяльнага свята, якое прызвана сімвалізаваць сувязь племені з татэмным продкам. Яны вераць, што забіты ў пэўны час і ўжыты ў якасці харчу мядзведзь набывае статус рытуальнай ежы, што дае людзям сілу мядзведзя. Прыкладна тое ж назіраецца ў іншых этнасаў свету.

Нават рэлігіі захавалі што-нішто ад логікі татэмізму. Напрыклад, таемнасць еўхарыстыі (прычышчэння ) у хрысціянстве: з’еўшы кавалачак прасфоры (цела Хрыста) і лыжку віна (Яго крыві), мы як бы раствараем Яго Існасць у сваім целе і, значыць, далучаемся да хрысціянскай абшчыны, ачышчаем і ўзвышаем душу.

З другога боку, існуюць народы, якія, наадварот, забаранялі (і нават сёння забараняюць) есці татэмную жывёлу: гэта адно з першых табу (забарон) ў гісторыі чалавецтва. Найбольш яркі прыклад: забарона на ўжыванне ялавічыны ў Індыі, паколькі карова тут — свяшчэнная жывёла. Чаму ўзнікла забарона есці свініну ў Старажытным Егіпце, сёння не зусім ясна. Але табу перайшло ад Егіпта да яўрэяў і арабаў. У германскіх, балцкіх, славянскіх народаў свіння, наадварот, рытуальная ежа, скажам, на шчадрэц. У немцаў на Раство абавязкова прысутнічае на стале ўпрыгожаная свіная галава, у нас — розныя вырабы са свініны. Харчовыя прыхільнасці — вельмі важная адзнака народнай культуры.

2. Малочная сувязь чалавека ды жывёлы.

Ускормліванне чалавекам татэмнай жывёлінкі захавалася толькі ў аднаго этнаса — айнаў, што жывуць у Японіі і на Курыльскіх астравах. Менавіта яны — абарыгены названых мясцін, а зусім не мангалоіды (японцы) і не рускія. Айны маюць дачыненне да белай расы, але з дабаўленнем палінезійскіх рыс. Гэта народ-унікум, генезіс яго невядомы, мяркуюць, што ён — адзін з самых старажытных этнасаў на Зямлі, які перажыў Сусветны Патоп. Чыстых айнаў засталося нямнога — 16000 чалавек, і паселены яны ў рэзервацыях, бо ў гарадах існаваць не могуць. У кожным паселішчы айнаў абавязкова жывуць і мядзведзі — татэмы народа. Маленькіх медзведзянятак жанчыны павінны ўскарміць сваім малаком…

З іншага боку, выхаванне дзяцей жывёламі захавалася не толькі ў міфах, гістарычных паданнях, але вядома і ў гісторыі, нават у ХХ ст. (каля 20 выпадкаў). Знаходзілі дзяцей, ускормленых малпамі, мядзведзямі, нават антылопамі (знойдзены ў іх статку 10-гадовы хлопчык бегаў з хуткасцю 48 км у гадзіну), але найчасцей — ваўкамі. У беларуска-літоўскіх летапісах ХV-ХVІІ стст. апісана некалькі выпадкаў, калі ў лясах, што належалі Радзівілам, у бярлогах і ваўчыных норах аказваліся чалавечыя дзеці. Іх прывозілі ў Вільню ці Кракаў, але яны, як правіла, хутка паміралі. Ужо ў ХІХ ст. такіх дзяцей пачалі вывучаць даследчыкі, напрыклад, так званага «дзікага чалавека з Аверні». Знойдзены ў ваўкоў, ён пражыў у чалавечай супольнасці да 40 гадоў, але вывучыў усяго некалькі дзесяткаў слоў. Цікава, чаму «маўглі» ў асноўным выхаваны ваўкамі? Гэта ж найвялікшая загадка прыроды: інстынкт маці ў ваўчыцы перамагае жывёльную крыважэрнасць! Ваўчыцамі ўскормлены заснавальнікі Рыма РОМУЛ і РЭМ, персідскі цар Кір, рускія волаты УСЫНЯ і ГАРЫНЯ.

Багасловы часта разважаюць і спрачаюцца на тэму: ці ёсць у дзяцей-«маўглі» душа?

Шлюбная сувязь паміж чалавекам і жывёлай.

Генетычна яна, безумоўна, немагчымая, але ж мы гаворым пра міфалагічнае мысленне: чалавек эпохі архаікі верыў у магчымасць такой сувязі.

На тэрыторыі Еўропы і Азіі найбольш часты матыў — шлюб чалавека ды мядзведзя. На тое ёсць прычыны: мядзведзь надзвычай разумны, лёгка паддаецца дрэсіроўцы, добра прыжываецца ў чалавечых калектывах, здалёк трохі нагадвае чалавека, калі стаіць на задніх лапах. Мядзведзь у лясах Сібіры і Еўропы быў самым магутным зверам — чалавек хацеў быць да яго падобны. Таму толькі ў Заходняй Еўропе існуе 130 варыянтаў казкі пра шлюб жанчыны і мядзведзя. Асноўная фабула большасці казак наступная. Мядзведзь крадзе дзяўчыну або яна, заблукаўшы ў лесе, сама трапляе ў мядзведзяў бярлог, робіцца жонкай звера. У іх нараджаецца сын — ва ўсім чалавек, але надзвычай дужы; часам у яго могуць назірацца некаторыя жывёльныя прыкметы, як у беларускай казцы «Івашка — мядзведжае вушка». Сын расце, паводле вядомага казачнага выслоўя, «не па днях, а па гадзінах», урэшце бяжыць разам з маці з пячоры, дзе іх зачыняў мядзведзь. А пасля пачынаюцца ўласна прыгоды гэтага хлопца, які перамагае розных ворагаў і вызваляе прыгажунь. Вялікая колькасць плямёнаў Сібіры і народаў Еўропы вядзе сваё паходжанне ад такога шлюбу — нават манархічныя роды. Напрыклад, іспанскі каралеўскі род Урсіна(urs — мядзведзь), першы польскі легендарны кароль МЕШКА (Мішка), старажытная швецкая каралеўская дынастыя, адзін з дацкіх ярлаў (князёў), у якога якраз былі мядзвежыя вушы. У далейшым казка пра такі шлюб набыла больш высакародны, рамантычны выгляд, дзе заставаўся і мядзведзь (а пад мядзвежай скурай — прынц), як у «Бяляначцы і Ружачцы» з «Казак братоў Грым», а часам проста чудзішча (зачараваны прынц), як у «Прыгажуні і пачвары» Шарля Пероабо ў «Пунцовай кветачцы» Сяргея Аксакава.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Иван Шамякин: Крыніцы
Крыніцы
Иван Шамякин
Наталля Кучмель: Імгненні
Імгненні
Наталля Кучмель
Ніл Гілевіч: Выбар
Выбар
Ніл Гілевіч
Таццяна Шамякіна: На лініі перасячэння
На лініі перасячэння
Таццяна Шамякіна
Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.