Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стары Запавет складаецца з 39 кніг (у іудаізме іх штучна лічаць за 22 — па літарах яўрэйскага алфавіта). Не ўсе кнігі Старога Запавету ў іудаізме і хрысціянстве супадаюць.

Час стварэння Старога Запавету — прыкладна з ХШ ст. да н. э. па II ст. н. э. У сярэдзіне III ст. да н. э. па загаду егіпецкага цара з македонскай дынастыі Пталемея ІІ Філадэльфа70 перакладчыкаў з Ерусаліма, якіх прывезлі ў сталіцу Егіпта Александрыю, пераклалі асноўны тэкст Старога Запавету на старажытнагрэчаскую мову. Гэты пераклад, зроблены за 72 дні, атрымаў назву Септуагінта. У канцы IV — пачатку V ст. н. э. Блажэнны Іеранімпераклаў Стары Запавет на лацінскую мову. Яго пераклад называецца Вульгата. Ім у значнай ступені карыстаўся Ф.Скарына, перакладаючы Біблію. На старажытнаславянскую (царкоўнаславянскую) мову пераклад зрабілі Святыя браты Кірыл і Мяфодзійу Х ст.

Новы Запавет не прызнаецца іудаізмам.

Тэксты, якія ўваходзяць у склад Бібліі, уяўляюць сабою канон: ён зацверджаны хрысціянскай царквою. Канчаткова канон сфарміраваўся ў ІІ ст. н. э. Друкаванае выданне Старога Запавету ўпершыню з’явілася ў XV ст., Новага Запавету — у пачатку XVI ст.

Стары Запавет

У Старым Запавеце тры вялікія цыклы:

1. Закон (Тора), або Пяцікніжжа, які прыпісваецца прароку Маісею.

2. Прарокі: старажытныя хронікі. а таксама сачыненні трох вялікіх прарокаў (Ісаі, Іерэміі, Ізэкііля) і 12 так званых «малых» прарокаў

3. Пісанне: гімны, афарызмы, дыдактычныя (павучальныя) аповесці, лірычная «Песня песням» і г.д. Галоўныя героі тут — цары Давіді Саламон, падчас праўлення якіх старажытны Ізраіль дасягнуў найвялікшай магутнасці.

Асабліва важны для рэлігіі іудаізму першы цыкл — Закон, або Тора. Тут выкладзены асноўныя нормы, правілы, філасофскія ды маральныя прынцыпы іудаізму. Першая кніга цыкла «Быццё» распавядае пра стварэнне Богам свету, пра Адамаі Еву, іх грэхападзенне, пра першых патрыярхаў, Іосіфа Прыгожагаі пра егіпецкі палон, у якім знаходзіўся яўрэйскі народ. Кніга другая «Зыход» распавядае пра Маісеяі яго Запавет (дамоўленасць з Богам), пра зыход яўрэяў з Егіпта. Трэцяя кніга «Лявіт» — звод рэлігійных законаў, правілаў, апісанні рытуалаў. Чацвёртая кніга «Лічбы» і пятая «Другі закон» прысвечаны гісторыі яўрэяў пасля зыходу з Егіпта.

Лічыцца, што Біблія мае як мінімум тры сэнсы: літаральны, сімвалічны і эзатэрычны (патаемны). Гэта надзвычай глыбокая Кніга пра свет, першаасновы быцця, важнейшыя жыццёвыя каштоўнасці.

Ужо першая кніга «Быццё» дае бясконцы матэрыял для роздуму. Тут распавядаецца пра стварэнне Богам свету.

Бог стварыў свет за шэсць дзён. У першы дзень было створана святло і аддзелена ад цемры, у другі дзень — неба і аддзелена вада нябесная ад вады зямной, у трэці дзень раздзелены суша і мора, а таксама створана расліннасць. У чацвёрты дзень Бог пачаў упрыгожваць, засяляць Зямлю, зрабіўшы яе зручнай для жыцця. Ён стварыў свяцілы (Сонца, Месяц і зоркі) для асвятлення 3ямлі і для разліку часу. У пяты дзень Ён засяліў водную стыхію і паветра рыбамі і птушкамі, у шосты дзень стварыў жывёл і чалавека. Прарабіўшы такую каласальную работу, Бог убачыў, што атрымалася добра і прызначыў чалавека быць уладаром над усім зямным. Закончыўшы працу, Бог аддаў сёмы дзень адпачынку, блаславіў і асвяціў яго. Тут заключаны глыбокі сэнс: міф паказвае паслядоўнасць эвалюцыі Космасу і жыцця, паэтапнасць утварэння розных касмічных, прыродных формаў. А «дзень» Бога неабходна разумець метафарычна: «дзень у Бога як тысяча гадоў», інакш кажучы, «дзень» — нейкі перыяд. Сучасная навука пацвердзіла тэзіс, які выклікаў заўсёды найбольшы скепсіс у крытыкаў Бібліі: святло было створана раней за свяціла. «Што магло свяціць, калі не было Сонца, Месяца, зорак?» — смяяліся на працягу стагоддзяў буйнейшыя філосафы Еўропы. Хрысціянскія каментатары Бібліі тлумачылі Святло, створанае ў першы дзень, як першае світанне, першы ранак. Аддзяліўшы яго ад цемры, Бог устанавіў непарушны парадак у Космасе. Сапраўды, святло і цемра — самыя універсальныя і па вялікаму рахунку найбольш важныя паняцці, што абазначаюць з’явы Сусвету. Навуковыя адкрыцці самага апошняга часу сведчаць: свабодная касмічная прастора напоўнена незлічонымі фатонамі, мірыяды іх працінаюць штоімгненна кожны куток Космасу. А фатон і ёсць носьбіт святла. А можа, першаснае Святло — гэта халодная лептонная плазма — своеасаблівы касмічны агонь, носьбіт інфармацыі, якая імгненна перадаецца ў Галактыцы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x