Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура

Здесь есть возможность читать онлайн «Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міфалогія і літаратура: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міфалогія і літаратура»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эксперыментальны дапаможнік на выбар для вучняў 11–12 класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання.

Міфалогія і літаратура — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міфалогія і літаратура», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усходнеславянскія РУСАЛКІ — вобраз цікавы, у многім сінтэтычны: яны неяк звязаны і з расліннасцю, і з вадой. Адначасова іх можна назваць духамі прыроды і душамі памерлых. Напачатку, бясспрэчна, гэты былі, як і ў антычных грэкаў, локусы месца або расліны, духі розных дрэў, рэчак і крынічак — падобна ДРЫЯДАМ, НАЯДАМ. З цягам часу пачалі лічыць, што РУСАЛКІ — дзяўчаты-тапельніцы або памёршыя нехрышчонымі дзеці. (Гэты матыў выкарыстаў Аляксандр Пушкіну драматычнай паэме «Русалка».) Звычайна яны хаваюцца ў цёмнай вадзе, але ў час русальнага тыдня, калі вада максімальна глыбока праграваецца сонцам, перасяляюцца з рачных і азёрных глыбіняў у лясы, лезуць на дрэвы (у Аляксандра Пушкінава ўступе да паэмы «Руслан і Людміла» — «Русалка на ветвях сидит»). Паводле вераванняў старажытных славян, душы продкаў неяк звязаны з дрэвамі (ці не таму, што ў эпоху палеаліту памерлых памяшчалі на дрэвы, дзе іх клявалі птушкі?). Больш за ўсё РУСАЛКІ любяць вярбу і бярозу, ноччу яны гушкаюцца на вецці і водзяць вясёлыя карагоды. Там, дзе яны весяліліся, трава зелянейшая і расце лепш.

РУСАЛКІ, як і германскія УНДЗІНЫ, вобраз эратычны. Часам у ясныя летнія ночы яны сядзяць на камянях і расчэсваюць свае доўгія зялёныя валасы. Відаць, ад іх валасоў ідзе нейкая незвычайная энергія, якая прыцягвае юнакоў. Грэчаскія СІРЭНЫ прыцягвалі да сябе маракоў-падарожнікаў спевамі і знішчалі іх. Звычайна РУСАЛКІ таксама зацягваюць свае ахвяры — хлопцаў — у ваду і топяць іх. Праўда, народныя паданні дапускаюць каханне паміж чалавекам і РУСАЛКАЙ. Гэты матыў лёг у аснову выдатнай паэмы класіка ўкраінскай літаратуры Лесі Украінкі«Лясная песня». Выкарыстаў легенды пра РУСАЛАК і Адам Міцкевічу баладах «Свіцязянка», «Рыбка». На Украіне на беразе Дняпра ёсць лес, які называецца «гай русалак».

РУСАЛКІ баяцца крыжа, круга, часнака, ладана. Але лепшы сродак супраць іх — палын.

Пры ўсёй разнастайнасці вобразаў гэтых духаў прыроды для іх у прынцыпе характэрны аднолькавыя рысы: вечная маладосць, асаблівая актыўнасць у перыяд росквіту раслін, сувязь з вадою, любоў да музыкі і танцаў, заманьванне людзей у ваду і пад.

Да вобразаў РУСАЛАК часта звярталіся мастакі і пісьменнікі, якіх прыцягвала спалучэнне ў гэтых фальклорных персанажах таямнічасці і прыгажосці, паэтычнасці і трагізму, кахання і смерці. Вельмі часты вобраз у нямецкіх рамантыкаў, знакамітай стала казка дацкага класіка Ганса Хрысціяна Андэрсена«Русалачка» (яе скульптура — сімвал Капенгагена), сустракаецца персанаж і ў рускіх пісьменнікаў: Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Аляксандра Блока, Марыны Цвятаевай. Прыкладаў у беларускай літаратуры шмат. Прывяду некаторыя. У п’есе Канстанцыі Буйло«Кветка Папараць» якраз дзейнічаюць РУСАЛКІ: «З горкі ўніз да Хама спускаюцца русалкі. Валасы іх распушчаныя; белыя свабодныя вопраткі спадаюць да зямлі; на шырокіх рукавах доўгія разрэзы, на галовах — зелень. Наперадзе ідзе адна і трымае ў руцэ Кветку Папараць». У вершы ЯнкіКупалы«Русалка»:

У ціне, як бледны месяц засвеціцца,

Будзе русалка плаваць, кружыцца;

К ёй вадзянік там збліжыцца сватацца,

Выйдзе і сядзе з ёй над крыніцай.

У Максіма Багдановіча:

Месяц белы цягне з возера срэбныя сеці.

У іх русалкі заблуталі косы, –

Рвуць і блытаюць срэбныя ніці;

Ноч плыве над зямлёй, сее росы,

Ноч шапоча русалкам: «Засніце».

Ёсць замова ад РУСАЛКІ: «Вадзяніца, лесавіца, шальная дзявіца! Адвяжыся, адкаціся, у мой двор не кажыся. Ступай у раку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасіся, вадзяніца, уйміся! Я закон прынімаў, златы крыж цалаваў…»

У вобразах маладой прыгожай дзяўчыны ўяўлялі нашы продкі і ПАЛУДНІЦУ, што сімвалізавала сонечны ўдар, інакш кажучы, была звязана не з вадой, як РУСАЛКА, а з агнём. ПАЛУДНІЦЫ з’яўляліся на палях апоўдні (апоўдзень і апоўначы — час сакральны), звычайна летам. Яны сачылі за тым, каб апоўдні ніхто не працаваў (нельга было і купацца), а інакш — каралі сонечным ударам. У некаторых рэгіёнах яны і кралі дзяцей, якіх маці-жняяркі пакідалі без нагляду на мяжы. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ПАЛУДНІЦА — гэта дзённае, «лёгкае» аблічча КІКІМАРЫ, набліжаюць іх і да РУСАЛАК.

Да іншых духаў прыроды адносяць ПАДВЕЯ — вецер, віхуру, смерч. Украінцы яго ўвасаблялі ў вобліку волата з тоўстымі вуснамі, праз якія добра дзьмуць. Жыло і паданне, што ў вобліку віхуры блукае па свеце чалавек, пракляты сваімі родзічамі. Уласна, ён нябожчык, але душа яго пакутуе паміж небам і зямлёю. Беларусы называлі ПАДВЕЕМ таго духа, што круціўся ў віхуры. Ад яе здараўся параліч сэрца, таму так яшчэ называлі і хваробу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міфалогія і літаратура»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міфалогія і літаратура» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Міфалогія і літаратура»

Обсуждение, отзывы о книге «Міфалогія і літаратура» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x