— кантактная — простая форма перадачы энергіі праз дотык;
— ініцыяльная — уздзеянне на аб’ект на адлегласці;
— кантагіёзная — дзеянне накіравана не на аб’ект, а на яго замену (валасы, пазногці, след і інш.);
— імітатыўная — дзеянне накіравана на адлюстраванні аб’екту ў выглядзе лялькі, партрэта, скульптуры, фота (такі прадмет у навуцы называецца індуктарам);
— вербальная — дзеянне праз слова.
З магіяй звязаны і гаданні (мантыка), што маюць на мэце не выклікаць нейкія падзеі, а толькі даведацца пра іх. Іншая блізкая да магіі з’ява — вера ў прыкметы.
Магія мае значэнне лячэбнае, агрэсіўнае, абарончае, ахоўнае, ачышчальнае і інш.
Магія — практычны спосаб існавання рэлігійных вераванняў.
Магія ўключае ў сябе вельмі многае. Разгледзім названыя віды магіі ў дачыненні да чалавека, таму што, сапраўды, менавіта магія ўздзеяння на людзей раптам адрадзілася ў ХХ ст. і знаходзіць вялікае пашырэнне, існуючы ў формах нечаканых і часта парадаксальных.
Магія чалавека:
Усім вядома такое паняцце як сурокі (энергетычны ўдар), гэта з’ява сусветная. Сурокаў або «дурнога вока» асабліва баяліся, ды і баяцца, у адносінах да дзяцей. Вельмі проста сурочыць дзіця або чалавека аслабленага. Славяне заўсёды больш баяліся цёмных вачэй, напрыклад, цыганскіх. Паўднёвыя народы, наадварот, баяцца вачэй светлых. Тое, што раней лічылася забабонамі, сёння знаходзіць навуковае тлумачэнне. Вока чалавека — маленькі лазер, таму і выпраменьвае нейкую біяэнергію. Звычайна дарослыя абаронены сваёй аўрай — энергетычным полем, якое сёння можна бачыць з дапамогай камеры Кірліяна. У дзяцей аўра яшчэ не сфарміравалася, кволая, таму на іх і ўздейнічае чужая энергетыка. Пра энергетыку вачэй ведалі старажытныя грэкі, якія гаварылі: «Вока не магло б глядзець на сонца, калі б само не было сонцам». Адсюль вядомы старажытны знак — вока ў трохкутніку як сімвал сонца. Увогуле ж працэс бачання — духоўны акт. Пазбавіцца вачэй — значыць пазбавіцца розуму, мудрасці. Менавіта ў такім сэнсе неабходна разумець пазбаўленне сябе зроку Эдыпам у вядомай трагедыі Сафокла.Пара вачэй — фізічная норма. А вось трэцяе вока — паказчык божаскага паходжання. Індуісцкі бог ШЫВА сваім трэцім вокам спапяляў самыя розныя аб’екты. Парадаксальна, што мноства вачэй на малюнках — сімвал зорнага неба: так грэкі ўяўлялі персаніфікацыю неба АРГУСА. З вачамі, зрокам звязана багатая міфалогія.
Вельмі сур’ёзна стаіць праблема і з валасамі чалавека. З глыбокай старажытнасці людзі вераць, што ў валасах заключана жыццёвая сіла, асабліва гэта тычыцца жанчын (у мужчын важнае значэнне мае і барада). У магіі адрэзаныя ці выпаўшыя валасы, таксама як і сліна, пот, пазногці, след, кроў, успрымаліся як двайнік чалавека. Нашы бабулі вычасаныя валасы не раскідвалі, а заўсёды спальвалі, бо, трапіўшы ў чужыя рукі, яны маглі стаць зброяй чарадзея супраць гаспадыні валасоў. Асабліва містычна настроеныя жанчыны збіралі вычасаныя валасы, і іх клалі ім у труну.
Часам жывыя людзі клалі ў труну блізкага чалавека кудзерку сваіх валасоў ці зразалі локан з галавы нябожчыка і пасля бераглі, каб захаваць сувязь з яго душой. Наадварот, для паслаблення такой сувязі (скажам, каб нябожчык не сніўся), неабходна было пасыпаць галаву попелам. Да сацыялістычнай рэвалюцыі 1917 года замужнія жанчыны ў беларускіх вёсках не маглі з’явіцца на вуліцы з непакрытай галавой: падобны выгляд жанчыны — страшэнная ганьба, не меншая, чым паказ сябе на людзях увогуле без адзення. Такое раней і ўявіць нельга было. І ў наш час у хрысціянскі храм дзяўчаты, жанчыны павінны заходзіць з пакрытай галавой. Мужчыны — наадварот, зняўшы галаўны ўбор. Праўда, заходзячы ў сінагогу і мужчыны пакрываюць галаву невялікай шапачкай. Валасы — найлепшыя праваднікі розных энергій, часам не зусім дабратворных. Доўгія валасы жанчын могуць не зусім станоўча паўплываць на асаблівую духоўную атмасферу храма. Калі жанчына вырашае служыць Богу, яе «стрыгуць» у манашкі (сапраўды, адразаюць валасы і гэтым пазбаўляюць ад назапашаных дрэнных энергій: чалавек абнаўляецца). Заўважым, што ў фальклоры і прыгожым пісьменстве жанчыны, звязаныя з іншасветам, з нячыстай сілай, заўсёды з доўгімі валасамі — РУСАЛКІ, ВІЛЫ, УНДЗІНЫ, ВЕДЗЬМЫ. Але і мужчыны — шаманы, ведзьмакі, нават праваслаўныя святары — з доўгімі валасамі. Хоць у мужчын усё ж сіла заключана ў барадзе, бо валос на галаве мала. Найбольшае супраціўленне рускаму цару Пятру Першамуз боку старога баярства тычылася якраз абстрыгання па загаду імператара бародаў. І гэта не забабоны, не дурасць, не коснасць, а тысячагадовыя ўяўленні многіх народаў: пазбавіць чалавека барады — значыць вельмі значна паслабіць яго.
Читать дальше