Алесь Краўцэвіч - Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Краўцэвіч - Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя інтарэсы. Цікавы сам феномен Тэўтонскага ордэна. Гэта ўнікальная ў гісторыі з'ява, калі духоўна-рыцарскае аб'яднанне стварыла магутную дзяржаву, якая займала важнейшае месца ў тагачаснай Усходняй і Цэнтральнай Эўропе... У сваёй кнізе аўтар падрабязна апісвае стварэнне і ўстрой ордэна братоў-рыцараў Тэўтонскага дому Дзевы Марыі ў Ерусаліме, шлях ордэна з палестынскіх пяскоў у прускія лясы, ваенныя кампаніі і удзел ордэна ў Грунвальдскай бітве. Кніга напісана простай даступнай мовай, адрасавана школьнікам.

Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ГРУНВАЛЬДСКАЯ ВЫПРАВА

Набліжалася заканчэнне перамір'я. У Польшчы Ягайла актыўнасцю на граніцы з Памор'ем і Новай Маркай дэманстраваў намер ударыць на Гданьскае Памор'е. Комтуры з літоўскай граніцы паведамлялі хохмайстру аб канцэнтрацыі войскаў Вітаўта і намеры яго нападу на Рагнеду ці Астроду. Яшчэ 26 траўня Вітаўт пацвердзіў перамір'е з ордэнам, 28 траўня прымаў вугорскага пасла, а гарматы ўжо былі высланыя ў невядомым кірунку. 3 чэрвеня вырушылі войскі з Літвы і Жамойці.

Каб дакладней паказаць разгортку падзей у іх дынаміцы, лепш за ўсё параўнаць дзеянні бакоў.

Час Літоўска-польская армія Ордэнская арміяпачатак чэрвеня 1410 г. Збор літоўскіх войскаў ля ракі Нараў. Пераход ракі і марш на злучэнне з Ягайлам. Умацаванне граніц і замкаў. сярэдзіна чэрвеня Пачатак збору войскаў пад Швецам. 10 чэрвеня Ульрых фон Юнгінген прыбыў у Энгельбург (ля Швеца). 24.06 (сканчэнне перамір'я) Збор Ягайлы з наймітамі і апалчэннем МалаПольшчы каля Волбажа бліз Пётркава. З захаду прыбліжаюцца вялікапаляне; паўночней рыхтуюцца мазуры. Жаўнеры руйнуюць ваколіцы Торуня. Воі Вітаўта, якія засталіся ў Літве, праводзяць рэйд пад Юрбарг і Клайпеду. Вітаўт на маршы паміж Бугам і Наравам. Хохмайстар у Торуне; па яго просьбе перамір'е прадоўжана да 4 ліпеня. (Вітаўта яно зноў не тычылася.) 26.06 Марш Ягайлы ў паўночным кірунку да Любохні і далей. Комтуры Члухава і Тухолы зрабілі рабаўнічы напад на прыгранічныя польскія вобласці. 27.06 Высакініцы - начлег. 28.06 Сейміцы. 29.06 Казлоў - вестка ад Вітаўта, што ён ля ўпадзення Нарава ў Віслу. 30.06 Аб'яднанне Ягайлы з вялікапалянамі ў Чэрвіньску. Пераправа цераз Віслу па наплаўному мосту. Прыход Вітаўта і мазураў. 1-2.07 Заканчэнне канцэнтрацыі войскаў. Марш да бродаў на Дрвенцы пад Кужэтнікам і іх умацаванне. 3.07 Марш да мяжы з ордэнам. Кіраўнік залогі ў Быдгашчы перайшоў ордэнскую мяжу і разбіў фон Плаўэна. 4.07 (канец новага перамір'я) Войска фон Плаўэна ўзмоцнена вялікай колькасцю наймітаў (600 коп'яў). 5.07 Вугорскія паслы ў лагеры пад Ежавам прасілі паведаміць умовы міру. Атрымалі іх: Добжынскую зямлю - Польшчы, Жамойць - Літве. 6.07 Агляд войскаў. 7.07 Дасягнулі ракі Вкры. 8.07 Дзень адпачынку - апошні прывал перад пераходам ордэнскай мяжы. 9.07 Пераход граніцы, зруйнаванне Лідзбарка (Лаўтэнбург). Да Кужэтніка выступіў аддзел войска з Дзялдава (Сольдаў). 10.07 Выступленне да бродаў на Дрвенцы пад Кужэтнікам. 11.07 Паварот назад да Лідзбарка і марш на Дзялдава. 12.07 У лагер пад Дзялдавам прыйшла аб'ява вайны ад Жыгімонта Вугорскага (войску аб гэтым не паведамілі). 11 ці 12.07 пераход на ўсходні(левы) бераг Дрвенцы па 12 мастах пад Брацянам і марш у паўночна-ўсходнім кірунку. 13.07 Далейшы марш на поўнач; заняцце Дуброўны. Верагодна, вечарам дасягнута Фрыгнава - каля 10 км ад Дуброўны. 14.07 Дзень адпачынку пад Дуброўнай. Падрыхтоўка пазіцыі на месцы будучай бітвы.

Дзеянні Вітаўта і Ягайлы адбываліся паводле загадзя распрацаванага плана. Каб да апошняга хаваць задуму аб'яднаць свае войскі, саюзнікі праводзілі дэманстрацыі намераў ваяваць паасобку. Ягайла канцэнтраваў войскі на мяжы з Новай Маркай быццам для ўдару на Гданьскае Памор'е, нарыхтоўваў тут дрэва для мастоў. Калі Вітаўт ужо рухаўся на злучэнне з Ягайлам, войскі, якія засталіся ў Літве, зрабілі паход на Прусію.

Першая важная частка плана - аб'яднанне войскаў была выканана бліскуча. Заключыўшы перамір'е з крыжакамі, Вітаўт без перашкод правёў армію ў Польшчу. Маршрут даўжынёй каля 600 км пралягаў уздоўж ордэнскай граніцы. Злучэнне арміяў Вітаўта і Ягайлы было поўнай нечаканасцю для хохмайстра. Не дапамагла і выдатна арганізаваная ордэнская разведка. Калі адзін са сведкаў пераправы саюзнікаў цераз Віслу паведаміў Ульрыху фон Юнгінгену, што бачыў там Вітаўта, той не хацеў даваць веры. Хохмайстар звярнуўся да быўшых тады пры ім вугорскіх паслоў, са смехам кажучы: «Гэта дробязі, і ўсё, што асмеліўся расказаць гэты чалавек, вельмі падобна на выдумку. Бо самыя надзейныя нашы разведчыкі прынеслі вестку, што польскі кароль знаходзіцца і раз'язджае каля ракі Віслы і спрабуе, што праўда, але не можа пераправіцца цераз яе. Ужо шмат яго воінаў загінула ў хвалях пад час спробы перайсці яе ўброд. Вітаўт жа стаіць ля ракі Нараў і не асмельваецца яе перайсці».

Невыпадкова месцам злучэння сілаў абралі Чэрвіньск. Ён быў дастаткова аддалены ад ордэнскай граніцы, каб не баяцца нечаканага нападу. Канцэнтрацыя тут войскаў магла азначаць намер удару ў розных кірунках, што падтрымлівала няпэўнасць камандавання варожай арміі. Ад Чэрвіньска адразу пасля аб'яднання можна было без прамаруджвання пачынаць паход на Мальбарк.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x