Алесь Краўцэвіч - Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Краўцэвіч - Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, Издательство: Навука і тэхніка, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча распавядае пра заснаванне, існаванне і гістарычны шлях Тэўтонскага ордэна, які моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны Вялікага Княства Літоўскага з ордэнам пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за сто гадоў, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя інтарэсы. Цікавы сам феномен Тэўтонскага ордэна. Гэта ўнікальная ў гісторыі з'ява, калі духоўна-рыцарскае аб'яднанне стварыла магутную дзяржаву, якая займала важнейшае месца ў тагачаснай Усходняй і Цэнтральнай Эўропе... У сваёй кнізе аўтар падрабязна апісвае стварэнне і ўстрой ордэна братоў-рыцараў Тэўтонскага дому Дзевы Марыі ў Ерусаліме, шлях ордэна з палестынскіх пяскоў у прускія лясы, ваенныя кампаніі і удзел ордэна ў Грунвальдскай бітве. Кніга напісана простай даступнай мовай, адрасавана школьнікам.

Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Польскі гісторык Ян Длугаш, які пісаў аб бітве сорак з нечым гадоў пасля яе, па дакументах і ўспамінах сведкаў, называе 50 польскіх і 48 літоўскіх харугваў.

Грунвальдскую бітву з поўным правам можна назваць бітвай народаў. На баку ордэна ў ёй удзельнічалі перш за ўсё немцы з ордэна і розных частак Свяшчэннай Рымскай імперыі. У ордэнскай арміі былі палякі з Прусаў, самыя прусы і аддзелы заходнепаморскіх земляў пад началам князя Казіміра Шчэцінскага. Наёмныя аддзелы крыжакоў фармаваліся з чэхаў, мараўцаў, швейцарцаў. Саюзныя войскі складаліся з беларусаў, украінцаў, палякаў, летувісаў, былі яшчэ чэхі, татары, магчыма, малдаване.

На ўзбраенні абодвух войскаў мелася артылерыя, але яна не зрабіла значнага ўплыву на лёс вайны і Грунвальдскай бітвы. Выкарыстоўваліся галоўным чынам бамбарды, якія стралялі каменнымі ядрамі розных калібраў. Да лёгкіх можна аднесці бамбарды, якія мелі ядры велічынёй з кулак і вагой ад паловы да 10 фунтаў. Сярэднія ядры важылі 10-25 фунтаў. Вялікімі лічыліся бамбарды, якія стралялі ядрамі (памерам з чалавечую галаву) вагой у 25 фунтаў і болей. Акрамя таго, ужываліся гарматы, якія стралялі свінцовымі ядрамі. Яны мелі невялікія, зрэдку сярэднія калібры, найменшымі з іх былі рушніцы. Перад Грунвальдскай бітвай Тэўтонскі ордэн валодаў прыблізна сотняй гармат. У 1408 г. у ліцейнай майстэрні Мальбарка была зроблена асабліва вялікая бамбарда. Для яе адліўкі было ўжыта каля 231 цэнтнера [ 7 7 Невядома, ці гэта метрычныя цэнтнеры (100 кг), ці нямецкія XX ст. - 50 кг, ці сярэднявечныя - ад 50 да 65 кг. ] металу (сумесь медзі, волава і свінцу). Руля яе складалася з дзвюх частак, якія сашрубоўваліся; страляла ядрамі вагой у 9 цэнтнераў. Агнявы запас бамбарды ў паходзе 1409 г. складаўся з 14 ядраў, кожнае з якіх везлі на асобным возе. Яна вельмі паспрыяла здабыццю ордэнскімі войскамі замкаў у Добжынскай зямлі. У саюзнікаў артылерыі было менш, аб яе ўжыванні звестак няма. Вітаўт наўрад ці браў з сабой шмат артылерыі, акрамя рушніцаў і лёгкіх бамбардаў.

У пачатку снежня 1409 г. Вітаўт з Ягайлам сустрэліся на тайнай нарадзе ў Берасці. Хоць змест размоваў невядомы, але ён добра прачытваецца ў далейшых дзеяннях. Акрамя плану кампаніі 1410 г. абмяркоўваліся іншыя справы, адной з якіх быў лёс Свідрыгайлы. Ягайла не даў згоды на пакаранне брата смерцю, але абяцаў пасля вайны перадаць Вітаўту Падолле, якое падтрымлівала мяцежнага Свідрыгайлу.

План працягу вайны распрацоўвалі вельмі дэталёва. Вітаўт і Ягайла - два буйных дзеячы, якія выраслі на ніве беларускай дзяржаўнасці, у стратэгічным планаванні падняліся вышэй узроўню свайго часу. Галоўнай і адзінай мэтай сярэднявечных войнаў амаль заўсёды быў захоп якой-небудзь прыгранічнай вобласці. Вялікі князь з каралём задумалі і бліскуча правялі буйнамаштабную аперацыю па разгрому ўзброеных сілаў Тэўтонскага ордэна. Былі абгавораныя час і месцы канцэнтрацыі войскаў, іх злучэння, накірункі маршу, сродкі важнейшых пераправаў. Злучэнне войскаў у адну армію і ўдар у цэнтр варожай краіны - на сталіцу давалі шэраг перавагаў саюзным войскам. Па-першае, ініцыятыву і нечаканасць. Па-другое, ваенныя дзеянні пераносіліся на варожую тэрыторыю, тым самым свая засцерагалася ад вынішчэння. Па-трэцяе, кіраўніцтва ордэна мусіла сканцэнтраваць свае сілы, каб перашкодзіць маршу і даць рашаючую бітву. Тут павінна была праявіцца перавага саюзнікаў у колькасці. Выкананне задумы ў значнай ступені залежала ад захавання сваіх планаў у таямніцы да акрэсленага часу, пакуль не будуць сканцэнтраваныя войскі. І гэта таксама было выканана. Сапраўдныя намеры хавалі з дапамогай дэманстрацый войскаў у розных месцах мяжы з ордэнам.

Ордэнскае кіраўніцтва абрала абарончы варыянт вайны. Ульрых фон Юнгінген разважаў катэгорыямі свайго часу і таго ж чакаў ад сваіх праціўнікаў. Ён рыхтаваўся да ўдараў з розных бакоў: з Літвы, Польшчы і Мазовіі. Адбіўшы гэтыя напады, хохмайстар меркаваў замацаваць за сабой Добжынскую зямлю, магчыма, і Куявы. Ордэнскае кіраўніцтва энергічна рыхтавала да абароны замкі і гарады, набірала наёмныя войскі, вяло агітацыйную кампанію па закліку на дапамогу рыцараў-«гасцей».

На літоўскім фронце абарону трымалі комтуры Рагнеты, Рыну і Клайпеды (Мемель). Новую Марку і Дрэздэнак павінны быў бараніць новы войт Новай Маркі Міхал Кухмейстэр, Памор'е - комтуры Члухава, Тухолы, Швеца і аддзел з рагнецкага комтурства; Добжынскую і Міхалаўскую землі - комтур Бежглава; рубеж па рацэ Дрвенцы - комтуры Бродніцы і Астроды. Галоўныя сілы ордэна на чале з хохмайстрам павінны былі сканцэнтравацца пад Швецам. Дзеянні войскаў ордэна карэктаваліся ў залежнасці ад зменаў сітуацыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэўтонскі ордэн [Ад Ерусаліма да Грунвальда]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x