Янка Юхнавец - Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Юхнавец - Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1996, Жанр: История, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крыніца: Янка Юхнавец. Урачыстасьць у садзе. Драматычныя начыркі.Ню Ёрк, 1996.

Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алена: Ты забыўся? Учора ліст прыслаў і фатаграфію. (глядзіцца ў люстэрка на шафе) Мужайным зрабіўся. На цябе падобным робіцца — паўнея, а я люблю мужчын стрункіх. Таўстуны заўсёды бубнявяць, як бочкі парожнія, а стрункія хлопцы шумлівыя, вясёлыя, як сасна ў бары.

Зыбайла: (прывольна-моцна) Тоўсьценькі! Таўставаты! Бубнявіць!

Алена: (азірнуўшы ягоны твар, люба абдымае) Ня злуйся. Нараджу зноў сына… няхай сына, і табе будзе турбота: — Алена, ён мокры! Алена, дай малака яму — плача! (адступае) Апранайся — сьнедаць будзем. (выходзіць)

Зыбайла: (апранаецца) Малака дай… мокры ён… сына нараджу зноў. (сядае на ложак з незусім апранутай кашуляй) Я ведаю, што я хачу. (рукой у бок дзьвераў) І тым часам, ня ведаю. Прынамсі, яна ведае: вучань Раман вельмі здольны ў алгэбры, вучань Ігнат разумны, але гультай, значыць, корань вылічаны. Як яна спраўляецца іх навучыць усяму? (едліва да сьцяны) А я ведаю, хоць і быўшы, але афіцэр арміі, магучай арміі. (апрануе кашулю, ідзе да вакнаь за вакном летняя вясёласьць: клякочуць буслы, сьпяваюць птушкі) Я прызвычаіны да рэзьлівых слоў, а не да сьпеваў птушак. Я афіцэр. Сынтымэнты з салдатамі не ратуюць жыцьцё афіцэра. Абавязкава гэтаму павучу сына… Ён таксама па мацеры ўдаўся: панцэры, тэхніку спадабаў, шумець, як сосны ў бары. Лепш пяхотнікам будзь — будзеш езьдзіць, будзеш бегаць, уцякяць ад куляў. (прыседае) Усё шпаркае, тэхнічнае замоўкне прад табой… замоўкне, іржавець будзе. (з кухні голас Алены: — Ідзі сьнедаць. ён не барзьдзіць: аглядае вайсковыя штаны) Яна здольная настаўнічаць, гатаваць сьнеданьне, і хэ! — прымушае мяне купацца ў рацэ. (гадзіньнік адбірае ранішнія гадзіны) Я мушу папярэдзіць яе: наймі дамаведку. Не! Не! Што буду рабіць тады сам?.. Чакаю другога сына… Рахункавод чугуначнае станцыі ліча дзяцей ад настаўніцы. (уваходзіць у кухню, там Цімка) Ня чуў вашых галасоў.

Цімка: Добрай раніцы! Позна сьпіце, таварыш Зыбайла… А мы з Нядбайлым ужо лясны пажар патушылі. Ажно у вашай гасподзе дымам пахне… А раніца, з раніцаў цудоўная! (да Алены) Сястра, скажы Зыбайлу: раніца чароўны час. (глядзіць на Зыбайлу)

Зыбайла: (наліў гарбату, удушліва панюхаў паветра), І сапраўды смуродзіць ігліцымі пагарэлымі… А сястру, маю сужэнку, не турбуй. За вельмі, апошні год, прыкараскаўся да яе. Чаму не пайшоў з Недбайлым рыбу вудзіць?

Алена: (урыдліва) Ня твая справа, таварыш Зыбайла!

Зыбайла: (бязурзьвіла) А чаму не? Ты ведаеш, хто ён. (а потым бярэжліва, што сказаць) Ён звычайны сацыяльны непатрэбак. На ганьбу, але так.

Алена: (з непаказнай празірлівасьці да Зыбайлы) Ціма, садзіся, ах мой люботны, ты ўжо сядзіш, пі гарбату. Я радая, што ты прышоў. Даўно бачала цябе.

Цімка: Дзякую! Так, сястра, даўно бачыліся, ажно два дні таму. (сьмяецца) Два дні таму, сястра! Дзьве ахвяры дзеля саміх сабе у любові й спачуваньні…

Зыбайла: (з невыйдным сарказмам) І за два дні, бы за два тыдні, што небудзь надумаў новае ці не? (сядае каля Цімкіь Алена надалей каля кухонай пліткі)

Цімка: (да Зыбайлы) А як сказаць? Адкажу на заўвагу вашэціву. Вы гавораце пра сацыяльных непатрэбкаў? Так? Дык я сацыяльны непатрэбак, а нічога толькі, патушыў лясны пажар.

Зыбайла: (дражліва) Вы чалавек хцівы — усюды пабарздіш. (папівае гарбату)

Цімка: Можа хцівы дзеля свайго… Зыбайла, я патрэбны, ажно прашуся перад вамі. Я не сьвятыня ў стылі сучаснасьці, але магу быць падмуркам яе. Не асуджваю, што першыя пачалі яе. Усе яны людзі, што палохаюцца дня-заўтра. Яны выбіраюць інтырэс да свайго жыцьця… Зыбайла, вы таксама грамадская няроўнасьць.

Зыбайл: (адыходзіць) Я не хачу есьці.

Алена: (да Цімкі, падносіць бліны) А ты еш!

Цімка: (усьлед Зыбайлу) Каб паслухалі мяне больш, дык, пэўна, знайшлі-б месца паміж вашых словаў маім словам.

Зыбайла: (неазіраючыся) Добра, Цімка. До-о-бра! (зачыняе дзьверы да спальні)

Алена: (на абліччы спачувальнасьць) Ты быў у лекароў? Ці мо зноў адмовіўся наведаць іх?

Цімка: (усьміхаецца, сядае вачней у крэсьле) Сястра, якая ты клапатлівая!.. Лекары, лекары, а лекары чэрці звычайныя, памагаюць людзям не памерці, а самі першыя паміраюць… Я няхворы, сястра.

Алена: Слухайся лекароў. Памогуць, калі ня сяньня, дык заўтра. Мэдыцына зрабіла вялікі прагрэс… Ты будзеш зноў настаўнікам. Я і ты будзем настаўнікамі аж да нашае сьмерці.

Цімка: (утаропна) Сястра і брат — настаўнічкі, гардлівыя сваім наўмерам у жыцьці… (хлопна на грудзях) Ужо колькі год не настаўнічаю! Мінула вайна, вайну чакаюць, а я? Сястра, я працазольні пэнсіянэр, два дні на магіліцах жыў. Мамену і татаву магілу парадкаваў і ўпрыгожваў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x