Янка Юхнавец - Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Юхнавец - Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1996, Жанр: История, Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крыніца: Янка Юхнавец. Урачыстасьць у садзе. Драматычныя начыркі.Ню Ёрк, 1996.

Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першы: Да сумленьня? Яно не магчыма.

Другі: Ты як дурань захоўваешся… Што хочыш ад мяне? Каяньня? Разбурэньня, што тварыў я і ты?.. О не! Чалавечае жыцьцё кароткае! пакаленьне наша знойдзе, што трэба разбураць, а што будаваць і тварыць, тварыць. (ідзе да вудыь падчэпленая рыба цягне валасьню ува ўсю шырынь ракіь пакідае, зноў зноў уторквае вудзілішча ў узьбярэжжа). А ўсё-такі, навошта на сьвеце вечная віноўнасьць?

Першы: Бо злачынцы жыцьця ёсьць.

Другі: Ад гэтага прысуду ў мяне аніколькі ўражаньня. (да неба) Сяньняшняе неба поўная толькі сонцам, уразіць мяне. Вітаю наша адвечная сьвяціла! Сяньня ў мяне толькі страх. Страх, што я астаўся жыць. Страх ад мінулых здарэньняў… Можна ня верыць у бога, але чалавеку трэба верыць… Наканаваньне было дурное для мяне. Таму і не паважаю тваё «мець». Я жадаў «мець» ад свайго спрыту-здольнасьці, каб потым «мець» прыносіла мне, дабаўляла, што разам дзялілі у нядолі вайны і змаганьня… Дзе развязка ў прызвольлі?

Першы: …і не здарылася. (на твары і ў позірку асуднасьць да Другога) Пуп астаўся на жываце — жыві!

Другі: Наліваю — выпжем за маё народжаньне, за плебея, якіх у людзкім жыцьці вельмі й вельмі шмат.

Першы: Сам пачаў, сам і ўторвай.

Другі: (налівае гарэлкі) Жыцьцё — прынука. Патрэбы жыцьця прымушаюць усіх да ўсяго. (падумаўшы) Няхай і да злога. Апошняе сказаў, каб цябе задаволіць. (выплёсквае гарэлку) Чаго нахмураўся? Вітай мяне!

Першы: (адыйшоўся да ракіь паглядзеў на вудзілішча — яно зноў зыгнуласяь Другі пазірае за ім, замаркоціў ціхотны напеў) А тады на зямлі усе віноўныя. Віноўнасьць зьнішчаецца віноўнасьцяй. (неспадзеўна) Даруй мне, але тое дзіціня ад даўгатварай, у часе вайны ад цябе нарадзілася. Пад кусьцікамі рабілася й пад кусьцікамі пахавалася. Ці патрэбна помста за яго?

Другі: Яно не жыве — сцерана жыцьцём у патрэбе. У нас абаіх тое самая было. Амін! Мой сусед знаёмы сябра! А-а! (ён спакмечвае. Першы пачынае яго біцьь разбуджаецца. Ускаквае нэрвова з пасьцелі, падбегае да вакна, шырока расчыняе яго. На знадворку раняшняе сонцаь птушыны сьпеўь вакно у сад. Дзея, што адбывалася у сьне і паказана праз кіно-фільм, працягваецца на яву. Імя Другога — Зыбайла)

Зыбайла: (адыходзіць ад акна, усхвалявана кліча) Алена! Алена!

Алена: (з кухні) Чаго табе? Іду. (уваходзіць да спальні)

Зыбайла: Сяньня нядзеля ці будні дзень?

Алена: Ня будні, а нядзеля — адпачынак.

Зыбайла: Ня будні — а нядзеля. (сядае на ложак, падумаўшы) Страшна… страшны сон. Гэты Недабайла зь мяне жывога кішкі цягне, нават у снох.

Алена: (абыякава) Бліны прыгараць. Слухаць няма часу адно і тое: сьніў… і сьніў. (выходзіць)

Зыбайла: (ціхотна) Бліны прыгараць. (ходзіць па пакоі спальніь чуцень тахканьня насьценнага гадзіньнікаь глянуў на яго) Якая рань яшчэ, а ён? Сядзіць дзесьці з Цімкам-дурням і вудзіць рыбу. Цімка апавядае яму, што белая можа пагаржаць чырвоная, сінім стаццаь а потым вазьмі гэтую рыбіну-яна завялікая для мяне. А потым ад Алены слухаць: шкада Цімку… Шкада, шкада! Хто шкадаваў мяне? Добра, што жывым астаўся… Я люблю вайну… Цімкамі і Недабайлымі толькі і камандаваць. (зноў падыходзіць да вакнаь расставіўшы ногі, бы стаіць на чымсьці хісткім) Зьлева: ворага кулямётным вагнём, зправа: Недбайла гранатамі іх… Справядліва, хлопцы! Справядліва і дакладна! Наша узяла! (зноў ходзіць) Дурань! Самы сапраўдны дурань! Як Цімка — я… Мне нічога ня трэба. Мне 35 год — 35? Магло быць і 60, але быў-бы той самы Зыбайла. Маё прозьвішча Зыбайла, яно ворагам прыносіць непакой. (кліча) Алена! (яна з кухні — Няма часу) «Няма часу». Час таксама гарыць, ад гарэньня попел астаецца», — напэўна-б, сказаў Цімка. (уваходзіць Алена)

Алена: (вясёлая, абдымае Зыбайлу) Будзь з мной добры і церпялівы. Я ці не цяжарная. (усьмешна-пяшчотная). Нараджу табе дачку. Сыноў ня трэба. У кадэцкую школу выправеш — буду зноў адна. (бы не гаварыла ранейшая, пазірае у вакно і на гадзіньнек на сьцяне) Добрае надворжя сяньня. Мо пойдзем у рэку купацца?

Зыбайла: (дражліва) Пойдзем… пойдзем. Хоць-бы раз было: ня пойдзем! Пабудзь са мной… дома, з дома вуліцы пачынаюцца, а рака пудаў ня творыць, — магчыма, сказаў твой брат Цімка.

Алена: Неспадзеўна у злосьць кінуўся?

Зыбайла: А навошта пытацца? Я чуюся непатрэбным, лішнім чалавекам каля цябе. Ты настаўніца, а я герой… герой вайны — рахункавод на чыгуначнай станцыі… Даруй, Алена! (яна не зусім уражлівая — ня ўпершыню гэтакія гутаркі зь ім) Дурны сон сьніўся, таму ненатва чуюся. (люба) Гатуй сьняданьне, а тады на раку пойдзем. (падумаўшы) Нешта сын лісты не прысылае…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x