Сяргей Чыгрын - Беларуская Беласточчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Беларуская Беласточчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2008, Издательство: Беларускі кнігазбор, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларуская Беласточчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларуская Беласточчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне.

Беларуская Беласточчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларуская Беласточчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пазней Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы, эксперыментуючы, выдавала асобныя п’ескі рознымі спосабамі. Напрыклад, тыднёвік “Ніва”, у 1960-х гадах спецыяльным рэпертуарным дадаткам надрукаваў лірычную камедыю ў адной дзеі Васіля Шчогалева “Бярозка” у перакладзе з украінскай мовы Міколы Татура. Як рэпертуарны дадатак да “Нівы” выйшлі з друку камедыя “Суседка” Алеся Пальчэўскага і “Мараль Наталлі Зотавай” Іды Эвальд і іншыя. Наклады іх былі, як і “Нівы”, каля 5 тысяч паасобнікаў.

Пра выхад гэтых і ўсіх іншых кніжачак п’ес паведамляла на сваіх старонках “Ніва”. Беларусы Беласточчыны самі нават пачалі пісаць п’ескі і прыносіць на пасяджэнні літаб’яднання пры рэдакцыі “Нівы”. Так 17 ліпеня 1958 года ў рэдакцыі “Нівы” была абмеркавана п’еса “Ануфры авансуе” сябра аб’яднання Сяргея Кручка. П’еса складалася з 3 актаў. А падзеі ў ёй адбываліся ў першыя гады пасля вайны. Падчас абмеркавання было адзначана, што аўтар мае здольнасці, але ў п’есе яшчэ ёсць шмат недахопаў.

У 1969 годзе БГКТ выдае новы другі па ліку “Зборнік сцэнічных твораў”. Бо ранейшых выпускаў кніг п’ес было недастаткова. Таму ў новы зборнік увайшлі п’есы – “Злавацца не трэба” В.Зуба, “Цудоўная дудка” В.Вольскага, “Урок танца” У.Адаеўскага, “вываражыла” Ю.Геніюша, “Люцынка-інжынерка” С.Яновіча. А таксама для школьнай сцэны – п’есы “У ліхадзеевым палоне”, “Не на тым коніку” В.Зуба, “Як я быў доктарам” М.Алтухова, “Пасля ўрокаў” Х.Мальцінскага, “Першы ўрок самастойнасці” М.Скрыпкі. П’еса “Злавацца не трэба” Валянціна Зуба прапанавалася больш вопытным гурткам, якія працавалі на Беласточчыне не адзін год і мелі даволі сур’ёзную практыку. Усе астатнія прасцейшыя п’ескі адрасаваліся пачынаючым драмгурткам. Упершыню ў гэтым зборніку свет пабачылі п’есы беластоцкіх аўтараў – Сакрата Яновіча і Юркі Геніюша. Дарэчы, асобным выданнем у 1978 годзе выходзіла п’еска Сакрата Яновіча “Не пашанцавала”. А ГП БГКТ у 1976 годзе таксама выдала “Зборнік сцэнічных твораў” Сакрата Яновіча і Юркі Геніюша. У гэтым зборніку, як пісалі аўтары ў невялікай прадмоўцы да свайго выдання, чытачы змаглі знайсці тое, што магло развесяліць людзей. Але гэта была праўда аб жыцці-быцці, аздобленая смехам. У зборніку Сакрат Яновіч выносіў на суд чытачоў тры свае п’есы – “Сто хвароб на аднаго чалавека”, “Старыя” і “Сынок”, а Юрка Геніюш – п’есы “Хто каго?” і “Прыгоды белага грыба”.

Цяпер беларускім гурткам Беласточчыны было што ставіць. Тым больш, што зрэд часу п’есы друкаваў і “Беларускі каляндар”.

Згадваецца мне і яшчэ адно файнае беластоцкае выданне, якое называецца “Ад абраднасьці да тоеснасьці” (2004). У гэтае выданне ўвайшлі восем сцэнарыяў абрадавых пастановак для беларускіх дзіцячых садкоў Беласточчыны. Сцэнарыі гэтыя напісалі Аліна Ваўранюк, Барбара Пякарская, Ганна Кандрацюк, Аляксандр Максімюк і Тамара Карнілюк.

2008

“Творы” Хведара Ільяшэвіча

У Маладзечне выйшлі з друку асобнаю кніжкай творы Хведара Ільяшэвіча. Вялікая заслуга ў гэтым Міхася Казлоўскага — бібліяфіла, літаратуразнаўцы і калекцыянера. Гэта Міхась парупіўся сабраць лепшыя паэтычныя творы Хведара Ільяшэвіча пад адну вокладку. У кніжку складальнік уключыў таксама і апавяданне „Танго «Нактурно»”.

Папулярны заходнебеларускі паэт 30-х гадоў Хведар Ільяшэвіч меў Божы дар. Ён скончыў Віленскую беларускую гімназію і гістарычны факультэт Віленскага універсітэта. У 26 гадоў стаў магістрам філасофіі за дысертацыю „Друкарня дома Мамонічаў у Вільні”. Вершы і празаічныя абразкі пачаў пісаць рана. Друкаваў іх у „Студэнцкай думцы”, „Беларускай ніве”, „Крыніцы”. У 1922 годзе ў Вільні выходзіць яго першы паэтычны зборнік „Веснапесьні”. Пасля свет пабачылі яшчэ два — „Зорным шляхам” (1932) і „Захварбаваныя вершы” (1936). Пры жыцці ў Хведара Ільяшэвіча выйшла яшчэ адна кніжачка пра жыццё і літаратурную творчасць Ядвігіна Ш. Вось і ўсё, што паспеў зрабіць за свае 38 гадоў (загінуў у аўтамабільнай катастрофе ў Германіі ў 1948 годзе). Я, вядома, не лічу ягоных шматлікіх апавяданняў, крытычных артыкулаў, рэцэнзій і перакладаў.

Шэсцьдзесят гадоў у Беларусі не выдаваліся творы Хведара Ільяшэвіча, асабліва яго паэзія. А гэта быў здольны паэт, шчыры лірык:

Шырыня-прастор!
Добры вечар!
Я твой сын-арол,
Буйны вецер.
Шыбану да зор
Ўбесканечнасць!
Шырыня-прастор,
Добры вечар!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларуская Беласточчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларуская Беласточчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларуская Беласточчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларуская Беласточчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x