-- Вы ўжо вопытная артыстка, сыгралі на слонімскай сцэне дзесяткі роляў. А ці хвалюецеся цяпер, калі выходзіце на сцэну?
-- Цяпер, як не дзіўна, хвалююся больш, чым раней. Адказнасць адчуваю не толькі за сябе, але і за партнёраў, якія працуюць са мною на сцэне. І так было раней, і мусіць так будзе заўсёды. Калі артыст не будзе хвалявацца – не атрымаецца спектакля. Ды і не толькі трэба хвалявацца, а на сцэне неабходна жыць сваімі героямі, а не іграць іх ролі.
-- Тым не менш, якую ролю яшчэ марыць артыстка Ірына Яцук сыграць на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра?
-- Усе. Здаецца, усіх сцэнічных герояў іграла б. І хоць заўсёды мяне палохае новая роля, але на сцэну цягне магнітам. Люблю і ў спектаклях для дзяцей удзельнічаць, і ў спектаклях для дарослых. Я амаль ва ўсіх пастаноўках іграла лісіцаў. Цяпер рэпеціруем новы спектакль для дзяцей, а там таксама ёсць ліса. Яе іншая артыстка іграе. Але там такая “смачная” ліса, такое поле дзейнасці для артысткі, што ледзь утрымліваюся ад вобразу гэтай казачнай вядомай гераіні.
-- Што Вы скажаце пра сучасны стан нашых беларускіх тэатраў.
-- Некалі Уільям Шэкспір прыйшоў да высновы, што тэатр – люстэрка свету, а людзі ў ім – акцёры. Гэтаму люстэрку сёння нялёгка. Беларускі тэатр перажывае няпросты час. Але, калі нашаму тэатру было лёгка?.. Тым не менш, наша задача – гэта радаваць гледачоў новыя сцэнічнымі пастаноўкамі і цікавымі ролямі. Тэатр у Беларусі быў, ёсць і будзе.
2008 г.
Рэжысёры і акцёры, якія працавалі ў Слонімскім драматычным тэатры
(1990 - 2008 г. г.)
Багушэвіч Віктар
Бандарук Валерый
Бачкоў Сяргей
Богдан Аляксандр
Будзілаў Аркадзь
Бутакоў Віктар
Бяленя Вольга
Варвашэвіч Мікалай
Вятошкіна Ірына
Галаванава Тамара
Гойжа Валянціна
Грасевіч Таццяна
Грасевіч Юрый
Грынчык Людміла
Дзмітрэнка Уладзімір
Дубік Таццяна
Ёрш Іна
Жук Таццяна
Залатухін Уладзімір
Казачонак Мікалай
Камінскі Аляксандр
Карташэвіч Лідзія
Літвіненка Лілія
Лішык Сяргей
Мальковіч Казімір
Мартынава Наталля
Марэцкая Ірына
Марэцкі Юрый
Мурычын Валерый
Міхалік Мікалай
Наўгародская Святлана
Натарава Таццяна
Нікалаюк Віктар
Нупрэйчык Дзяніс
Палішчук Кацярына
Паляўкова Алена
Паўлава Таццяна
Пракопіч Сяргей
Працэнка Кліменціна
Прэдка Анжэліка
Пятрашка Валянціна
Савушкін Алег
Сакалова Алена
Селіванава Настасся
Скарбеева Марына
Слабодчыкава Аксана
Случко Сяргей
Струкаў Пётр
Сурмейка Юлія
Сцешыц Мікалай
Танчук Ірына
Шалахонаў Аляксандр
Шэлепава Ганна
Чуйко Наталля
Рэпертуар драматычнага тэатра
(У душках прозвішча рэжысёра і мастака)
1990 г.
“Папялушка” па п’есе Т.Габе (Мікалай Варвашэвіч – рэжысёр і мастак).
“Жалезная заслона” па п’есе У.Катэнкі (Мікалай Варвашэвіч – рэжысёр і мастак).
“Два клёны” па п’есе Я.Шварца (Юрый і Ірына Марэцкія, Яўген Гіль).
“Чырвоны куток” па п’есе М.Разумоўскага (Таццяна Паўлава, Ганна Шэлепава).
1991 г.
“Прынцэса і салдат” па п’есе У.Ягоўдзіка (Мікалай Варвашэвіч, Ларыса Засімовіч).
“Не забыцца і паспець на сябе хамут адзець” па п’есе Л.Родзевіча (Віктар Багушэвіч, Сяргей Кірык).
“Крыштальная сняжынка” па п’есе В.Небальсіна (Сяргей Бачкоў, Сяргей Кірык).
1992 г.
“Зайка-зазнайка” па п’есе С.Міхалкова (Мікалай Варвашэвіч, Сяргей Кірык).
“Антосік і гармонік” па п’есе В.Фрыдкіна і В.Шульжыка (Сяргей Бачкоў, Сяргей Кірык).
“Сабака з залатым зубам” па п’есе У.Сауліча (Мікалай Варвашэвіч, Сяргей Кірык).
“Лекі ад кахання” па п’есе У.Галубка (Уладзімір Залатухін, Марыя Сямёнава).
1993 г.
“Свінячае жыццё” па п’есе А.Богдана (Валерый Бандарук, Сяргей Кірык).
“Чарадзейныя суніцы” па п’есе А.Якімовіча (Сяргей Бачкоў, Сяргей Кірык).
“Дзень нараджэння ката Леапольда” па п’есе А.Хайта (Анастасія Селіванава, Сяргей Кірык).
“Прымакі” па п’есе Янкі Купалы (Мікалай Варвашэвіч, Сяргей Кірык).
1994 г.
“Мудрагелісты Цмок” па п’есе С.Бачкова (Сяргей Бачкоў, Сяргей Кірык).
“Хітрыкі бабы Ягі” па п’есе А.Якімовіча (Мікалай Варвашэвіч, Сяргей Кірык).
“Жаніх па перапісцы” па п’есе А.Федарэнкі (Валерый Бандарук, Васіліка Шаронава).
1995 г.
“Апошні дыназаўрык” па п’есе А.Якімовіча (Таццяна Дубік, Людміла Лобач).
“Каханне з падманам” па п’есе У.Галубка (Мікалай Варвашэвіч, Яўген Гіль).
Читать дальше