Рэпертуар Слонімскага народнага тэатра (1948-1987 г. г.)
(Спіс няпоўны)
“Алазанская даліна” К.Губарэвіча, І.Дорскага. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Апошнія” М.Горкага, 1963 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Барабаншчыца” А.Салынскага, 1968 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Бацькаўшчына” К.Чорнага. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Васа Жалязнова” М.Горкага, 1973 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Выгнанне блудніцы” І.Шамякіна, 1961 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Вясёлка” М.Заруднага, 1959 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Вяселле з пасагам” М.Дзяканава, 1951 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Вясковыя перажыванні” Л.Шараградскага, 1961 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Вяртанне” А.Кузьмічова. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Ганка” У.Галубка”, 1972 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Гняздо глушака” В.Розава, 1982 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Глыбокая плынь” І.Шамякіна, 1959 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Дзіўны доктар” А.Сафронава, 1971 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Добрая памяць па сходнай цане” В.Іпатавай. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Жаніцьба Бялугіна” А.Астроўскага. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Зялёная вуліца” Л.Акулава. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Іголка і штык” А.Галіева, 1967 г. Рэжысёр Б.Бруснікаў.
“Ілюшка смяецца” М. Віннікава, 1974 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Калі кахаеш” М.Гарулёва, 1969 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Капітан у адстаўцы” В.Сімукова. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Кухарка замужам” А.Сафронава, 1962 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Кухарка” А.Сафронава, 1961 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Любоў Яравая” К.Транёва, 1951 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Людзі і д’яблы” К.Крапівы, 1975 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Меч і зоркі” Ю.Чапурына, 1966 г. Рэжысёр А.Калабанаў.
“Мой сын” Я.Мазо, 1963 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Навальніца будзе” А.Золака, 1981-82 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“На бойкім месцы” А.Астроўскага, 1967 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“НЗ” на хутары Дубкі” М.Віннікава, 1970 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Няроўны шлюб” Б.Рацэра, У.Кастанцінава, 1981 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Нячыстая сіла” Г.Стафанскага, 1959 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Палкоўнік неспакойнай службы” А.Прэабражэнскай, М. Баран, 1959 г.
Рэжысёр М.Фрыдман.
“Памятайце іх імёны” П.Салюка, 1970 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Паўлінка” Я.Купалы, 1968 і 1986 г.г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Папараць-кветка” І.Козела, 1976 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Перабежчык” А.і П.Тураў, 1965 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча, 1977-78 г.г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Платон Крэчат” А.Карнейчука. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Прахадны бал” Б.Рацэра, У.Кастанцінава, 1983 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Прымакі” Я.Купалы. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Разбег” Ю.Сохара, Р.Смольскага, 1973 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Разлом” Б.Транёва. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Святы і грэшны” М.Варфаламеева. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Сталінградцы” Ю.Чапурына, 1974 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Сумленне” А.Паўлавай, 1965 г. Рэжысёр В.Пазнякоў.
“Сын” К.Турава. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Таблетку пад язык” А.Макаёнка, 1977 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Трывога” А.Петрашкевіча. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“У бэзавым садзе” Ц.Саладара. Рэжысёр М.Фрыдман.
“У добры час” В.Розава. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Улада цемры” Л.Талстога, 1984 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Халімон камандуе парадам” У.Сауліча, 1987 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Чужое дзіця” У.Шкваркіна, 1964 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Шляхі-дарогі” А.Фёдарава, 1948 г. Рэжысёры А.Бялоў, М.Фрыдман.
“Шторм” Б.Біль-Белацаркоўскага. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Эшалон” М.Рошчына, 1985 г. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Юнацтва бацькоў” Б.Гарбатава, 1958 г. Рэжысёр М.Фрыдман.
“Ягор Булычоў і іншыя” М.Горкага. Рэжысёр М.Варвашэвіч.
“Я хачу дамоў” А.Тур. Рэжысёр М.Фрыдман.
Ад тэатра-студыі – да драматычнага тэатра
У другой палове 1980-х гадоў я часта заходзіў у новы будынак Слонімскага раённага Дома культуры. І бачыў, як Мікалай Фёдаравіч Варвашэвіч, разам з хлопцамі і дзяўчатамі, кожны дзень і ўвечары ў пустой выставачнай зале РДК будаваў свой тэатр. Выставачная зала пуставала шмат гадоў. А пасля з дазволу гаркама партыі вырашылі ўсё ж перадаць гэтае памяшканне Варвашэвічу для народнага тэатра. Але потым, калі высветлілася, што Мікалай Варвашэвіч мае намер свой тэатр перавясці на гаспадарчы разлік, забаранілі будаваць сцэну і тэатр. Але тэатр будаваўся. І Мікалай Фёдаравіч мне яшчэ тады паказваў, дзе будзе сцэна, гардэроб, грымёрная. А сам кожны дзень, без выхадных, а іншы раз і без перапынку на абед, працаваў, закасаўшы рукавы. Проста на вачах узнікаў, нараджаўся новы тэатр, які назвалі так: Слонімскі эксперыментальны тэатр-студыя. Нялёгка было ў Беларусі ў 1987 годзе перайсці, як тады казалі, на гаспадарчы разлік. Гэта значыць, пачаць свой бізнес. Ды яшчэ ў нейкім раённым гарадку. І ці рэальна гэта было тады зрабіць?..
Читать дальше