Сяргей Чыгрын - Тэатр у Слоніме

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын - Тэатр у Слоніме» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Слонім, Год выпуска: 2008, Жанр: История, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэатр у Слоніме: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэатр у Слоніме»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У выданні расказваецца пра асобныя старонкі развіцця тэатральнага мастацтва на Слонімшчыне, пачынаючы з XVIII стагоддзя і да нашых дзён.

Тэатр у Слоніме — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэатр у Слоніме», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спектакль “Улада цемры” стаў сотай прэм’ерай народнага тэатра. І першы паказ гэтага спектакля адбыўся роўна праз дваццаць пяць гадоў пасля прысваення калектыву ганаровага звання “народны”. Так што прэм’ера “Улады цемры” у гісторыі тэатра была знамянальнай.

Акрамя рускай і беларускай класікі рэжысёр Мікалай Варвашэвіч не пакідаў без увагі і творчасць маладых беларускіх драматургаў. У 1987 годзе на сцэне народнага тэатра упершыню быў паказаны спектакль маладога драматурга з Віцебшчыны Уладзіміра Сауліча “Халімон камандуе парадам”. Сюжэт п’есы быў просценькі. Жыхар вёскі Цельпухоўка Халімон Капытка, яго жонка Куліна на асабістым падворку выгадавалі самага вялікага ў вобласці парсюка. Абласное тэлебачанне, даведаўшыся аб гэтым, вырашыла распаўсюдзіць “цельпухоўскі” вопыт гадоўлі свіней. У вёску прыязджаюць карэспандэнты. Урэшце ж высвятляецца, што Халімонаў парсюк узгадаваны на хлебе і малацэ. Здымкі адмяняюцца...

Уладзімір Сауліч, сапраўды, напісаў праўду. Так было ў савецкі час, калі свіней і кароў кармілі хлебам з крамы. Толькі крыўдна і балюча: як дайшлі да такога, што свінні засланілі людзей? Знакамітая рэпліка тэлеаператара Васі: “Адступіцеся, парсюка засланілі!” – трапна характарызавала камандна-адміністратыўны стыль тагачаснага кіраўніцтва народнай гаспадаркай.

П’еса і актуальнасць яе Мікалаю Варвашэвічу тады спадабаліся. Хаця камедыя мела і шэраг недахопаў. Гэта і зыход у некаторых месцах на стылістычную спрошчанасць мовы, і недастатковая кульмінацыйная насычанасць, і наіўнасць асобных эпізодаў, і слабая абумоўленасць развіцця ўзаемаадносін некаторых персанажаў. Але сацыяльна-псіхалагічная праблема, узнятая ў гэтай п’есе на той час, была надзвычай надзённая і вострая...

Спектаклем “Халімон камандуе парадам” і яшчэ некалькімі пастаноўкамі Слонімскі народны тэатр у 1987 годзе завяршыў свой 40-гадовы самадзейны тэатральны шлях. Праз народны тэатр у Слоніме прайшлі тысячы людзей. І дзякуючы ім, а таксама рэжысёрам Міхаілу Фрыдману і Мікалаю Варвашэвічу, Слонімскі народны тэатр у 1987 годзе набыў новы статут: ён стаў першым у Беларусі эксперыментальным тэатрам-студыяй на поўным гаспадарчым разліку. А ў 1990 годзе на базе тэатра-студыі быў створаны дзяржаўны Слонімскі беларускі драматычны тэатр (з 2005 года – драматычны тэатр).

“Папараць-кветка” цвіла ў Слоніме

Два гады таму ў маладзечанскай друкарні “Перамога” выйшла ў свет кніга Івана Козела “Над хвалямі Серабранкі”. Кнігу склалі п’есы драматурга, які ў беларускую літаратуру і ў наша тэатральнае мастацтва прыйшоў у канцы 50-х гадоў ХХ стагоддзя. Выданне выйшла дзякуючы фінансавай падтрымцы аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама, а таксама дапамозе супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Падрыхтаваў выданне да друку, уклаў яго і напісаў шчырую прадмову літаратуразнавец Міхась Казлоўскі.

Іван Козел (1928-1970) быў вельмі таленавітым драматургам, паэтам, празаікам і публіцыстам. Пражыў ён зусім мала – усяго 42 гады. Цяпер пра гэтага таленавітага чалавека згадваюць вельмі рэдка. А пры жыцці яго п’есы, як піша Міхась Казлоўскі ў прадмове да кнігі, ставіліся на сцэнах Беларускага тэатра юнага гледача, Брэсцкага тэатра імя Ленінскага камсамола, Краснапольскага і Целяханаўскага народных тэатраў, самадзейных калектываў. Гэта, сапраўды, было так. Але ні Міхась Казлоўскі, ні энцыклапедыя “Тэатральная Беларусь” не згадалі аб тым, што ў 1976 годзе славутую драму ў трох актах і пяці карцінах з пралогам “Папараць-кветка” Івана Козела паставіў Слонімскі народны драматычны тэатр (цяпер дзяржаўны драматычны тэатр). Пастаноўку спектакля ажыццявіў заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікалай Варвашэвіч. Яго былі таксама сцэнаграфія спектакля і акцёрская роля Анатоля – сына Лабыша.

Пры жыцці Мікалай Варвашэвіч вельмі часта ўспамінаў гэты спектакль. Успамінаў з радасцю, з нейкім светлым настальгічным пачуццём. Ён казаў: “Гэта была моцная і самая масавая мая пастаноўка. У ёй удзельнічалі больш за 50 артыстаў народнага тэатра”.

Драма “Папараць-кветка” Івана Козела была прысвечана тэме барацьбы беларускага народа за сваё нацыянальнае і сацыяльнае разняволенне. Цярністыя шляхі давялося прайсці жыхарам невялікай беларускай вёсачкі. Іншы раз героі нават расплачваліся жыццём. Але заўсёды яны былі перакананыя ў тым, што будзе і на іх вуліцы свята. Таму раскрыццё асноўнай тэмы – тэмы барацьбы – пачыналася ў спектаклі з першых сцэн. А лірычнае гучанне спектакля прадвызначала сюжэтная лінія, якая апавядала пра каханне Лявона і Яніны, Адася і Надзеі, Міхася і Любы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэатр у Слоніме»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэатр у Слоніме» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэатр у Слоніме»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэатр у Слоніме» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x