• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Пакліканыя на родны парог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Пакліканыя на родны парог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2005, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Пакліканыя на родны парог
  • Название:
    Пакліканыя на родны парог
  • Автор:
  • Издательство:
    Беларускі кнігазбор
  • Жанр:
  • Год:
    2005
  • Город:
    Менск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пакліканыя на родны парог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пакліканыя на родны парог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артыкулы, якія склалі гэтую кнігу, аб’яднаны адной скразной думкай — нагадаць чытачам пра забытых, малавядомых, але таленавітых і шчырых беларусаў, якія моцна любілі сваю Бацькаўшчыну і свой народ. Некаторыя з іх загінулі на чужыне, у бядоце і сталінскіх лагерах. Сёння прыйшоў час паклікаць іх у Беларусь.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Пакліканыя на родны парог? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пакліканыя на родны парог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пакліканыя на родны парог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Працуючы ў часопісе “Беларускі летапіс”, Максім Танк не абмяжоўваўся толькі “Паштоваю скрынкаю”. На ім, практычна, трымаўся ўвесь часопіс. Многія нумары “БЛ” пачыналіся з яго вершаў. Так у №№ 10-11 за 1937 год друкаваліся вершы паэта “Выраі” і “Над курганамі”, а таксама вершаваная “Казка пра мядзьведзя”, які “пад шэрую восень, пад верасень месяц, задумаў жаніцца”... на вавёрцы. Але жаніх нічога не рабіў, а толькі еў вавёрчыны запасы. Пасля згаладаўся і чуць не памёр. Яго лячылі лясныя звяры і птушкі, але ніхто нічым не дапамог. I толькі хітры цыган “паіў зельлем салодкім, як мёдам, спаіўшы мядзьведзя, прыкуў да калоды”, а пасля “усыпаў бярозавай кашы, павёў яго цешыць людзей па кірмашах”.

У двух нумарах “БЛ” друкаваліся народная быліна Максіма Танка “Сказ пра Вяля” і ў некалькіх нумарах — “Журавінавы цьвет”. Шмат было апублікавана на старонках часопіса лірычных вершаў Максіма Танка. Усе яны шчырыя і простыя:

...I глядзець на раскаваны
Ў сіняй тоні маладзік.
Як задрэмлюць хлопцы рана,
На начлезе, — прыхадзі!

Студзеньскі і лютаўскі нумары “Беларускага летапісу” за 1937 год быў прысвечаны Наталлі Арсенневай.Тут змешчаны вершы паэткі “Лебядзіная песьня”, “Зоры”, а таксама два фотаздымкі паэткі, на адным з іх — Наталля Арсеннева з Максімам Танкам пасля дыскусіі ў літаратурна-мастацкай секцыі Беларускага Навуковага Таварыства. Дарэчы, у гэтым нумары надрукаваны і верш Максіма Танка, прысвечаны паэтцы. Ён мае назву “Нашы дарогі”, а таксама артыкул “Натальля Арсеньнева ў Вільні”. Пад артыкулам няма подпісу, але, відаць, яго пісаў сам Танк, хаця размова ў ім ідзе і пра яго самога: “Арсеньнева й Танк, які гэтак сама быў на паседжаньні, прадстаўляюць два зусім розныя тэматычныя кірункі. Арсеньнева жыве здалёк ад беларускага асяродзьдзя, ня бачыць сучаснага народнага жыцьця, дык у творах сваіх выказвае пераважна свае чыста індывідуальныя настроі й перажываньні, далёкія ад справаў нацыянальна-грамадзкіх. Наадварот, Танк, які выйшаў з народнае гушчы, які жыў народным жыцьцём і разам з вёскай беларускай перажыў усе яе нягоды і крыўды, мусіць выяўляць тое, чым перапоўнена аж да краёў ягоная душа. I Арсеньнева, і Танк прыймалі дзейнае ўчасьце ў гэтай цікавай, стаяўшай на высокім роўні, дыскусіі. На заканчэньне Танк прачытаў надрукаваныя яшчэ пятую, шостую і пачатак сёмае песьні сваей цудоўнай паэмы п.н. “Нарач”. Акрамя вершаў на старонках “БЛ” Максім Танк змяшчаў свае артыкулы на літаратурныя і этычныя тэмы. У матэрыяле “Крыніца нашай творчасьці”(“БЛ”,1938, №2) паэт разважае пра беларускую народную творчасць у сувязі яе з паэзіяй. Паэты заўсёды з народнай творчасці бралі тое, што “зьяўляецца выключна яе індывідуальнай уласнасьцю”. І рост мастацкай паэзіі, як піша Максім Танк, непарыўна звязаны з народнай творчасцю: “Наша творчасьць яшчэ доўгі час будзе чэрпаць поўнымі прыгаршчамі гэту сьцюдзёную, чыстую крынічную ваду жыцьця. Народная ж песьня будзе далей нас вясьці праз жыццё, як маці дачку...

праз высокія горы з капачамі,
праз цёмныя бары з агнямі,
праз вялікія сёлы са скрыпачамі”.

Невялікія разважанні Максіма Танка пад назваю “На дапамогу моладзі” былі апублікаваны ў “БЛ” № 9 за 1937 год. На той час паэта вельмі хваляваў катастрафічны стан беларускага школьніцтва, адсутнасць культурна-асветных арганізацый і збядненне беларускага сялянства. Таму літаратар агітаваў і заклікаў сваёй публікацыяй, каб моладзь атрымлівала адукацыю, а інтэлігенцыя трымала цесную сувязь з народам, а таксама каб было “больш інтэсыўнай працы на родных загонах”. Гэтыя прапановы і жаданні не страцілі сваёй актуальнасці і сёння.

Пісаў наш класік асобныя артыкулы і пра заходня-беларускіх паэтаў, у прыватнасці, пра Міхася Васілька (“БЛ”,1937, № 5) і пра Міхася Машару (“БЛ”, 1937, № 8). У Міхасю Васільку Танк убачыў песняра-адраджэнца, а не таго, пра якога казалі, што яму трэба “кінуць вершы і ісьці растрасаць гной”:

Воляй шчасьцем сьвятым
Сваім сэрцам, душой прысягаю,
Што, як просінь нябёс,
сонца блеск залаты,
Беларусь сваю маці кахаю.

Рэцэнзуючы кнігу Міхася Машары “З-пад стрэх саламяных” Максім Танк падкрэсліў, што Машара — тыповы паэт вёскі. Найперш той вёскі, якая стаіць воддаль ад вялікіх гасцінцаў. Адсюль і паэзія ягоная, па словах Танка, песімістычная. Але песімізм гэты глыбокі. “Ён ледзь не перараджаецца, — піша Танк, — у штось стыхійнае з чым нават ня варта прабаваць змагацца, а як ад навальніцы лепш схавацца і перачакаць гэты час:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пакліканыя на родны парог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пакліканыя на родны парог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пакліканыя на родны парог»

Обсуждение, отзывы о книге «Пакліканыя на родны парог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.