Міхаіл Чарняўскі - З глыбінь тысячагоддзяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхаіл Чарняўскі - З глыбінь тысячагоддзяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Народная асвета, Жанр: История, Детская образовательная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З глыбінь тысячагоддзяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З глыбінь тысячагоддзяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра жыццё першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку, пра яго заняткі, быт, вераванні, матэрыяльную культуру, творы старажытнейшага мастацтва. 

З глыбінь тысячагоддзяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З глыбінь тысячагоддзяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Свяшчэннымі лічыліся не толькі некаторыя жывёлы, але i нежывыя аб'екты — крыніцы, камяні, rai i г. д. Магічная сіла надавалася таксама розным дробным рэчам — амулетам, як напрыклад зубам жывёл, якія ў выглядзе караляў насіліся на шыі або нашываліся на вопратку. Існаваў у старажытнасці i культ продкаў. Старажытны чалавек верыў, што памершы жыве i «на тым свеце»: рухаецца, ловіць рыбу, палюе на дзічыну, карацей кажучы, паводзіць сябе так, як i пры жыцці, з той толькі розніцай, што «з таго свету» ён можа рабіць уплыў на лес жывых родзічаў, дапамагаць ім, або па нейкай прычыне шкодзіць. Таму памёршым у пахаванні клалі ix зброю, посуд, ежу. Адлюстраваннем культу продкаў у пэўнай ступені з'яўляюцца знаходкі скульптурных выяў людзей, аб чым гаварылася вышэй.

З зараджзннем i развіццём земляробства i жывёлагадоўлі ўсё большае значэнне набывалі культы, звязаныя з нябеснымі свяціламі, са зменай пораў года, плоднасцю. Асаблівае месца ў вераваннях займала сонца, якое ўяўлялася добрым бажаством, што пасылае на Зямлю цяпло. Без цяпла немагчыма вясна, рост раслін, размнажэнне жывёлы, а значыць, немагчыма існаванне i самога чалавека.

Сляды гэтых так званых касмаганічных культаў мы знаходзім у позненеалітычных арнаментах, дзе пачынаюць з'яўляцца розныя рыскі, кругі з праменнямі, крыжы — вобразы нябеснага свяціла.

Такім чынам, на папярэдніх старонках гэтай кнігі вы даведаліся пра ўмовы жыцця i заняткі людзей у каменным веку, пра ix матэрыяльную i духоўную культуру, пра першабытнае мастацтва.

А цяпер бліжэй пазнаёмімся ca шматлікімі плямёнамі, якія калісьці засялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, з асаблівасцямі, што характарызавалі ix i рознілі між сабой, з тагачаснымі гістарычнымі працэсамі.

Вывучаючы рэшткі старадаўніх паселішчаў, шахт i майстэрань на тэрыторыі БССР, археолагі аб'ядналі ix у цэлы шэраг археалагічных культур [3] Археалагічнай культурай называюць групу адначавсовых помнікаў, аб’яднаных агульнай тэрыторыяй і агульнымі характэрнымі рысамі. . Лічыцца, што помнікі адной археалагічнай культуры з матэрыяламі, знойдзенымі на ix, належалі трупам роднасных між сабою плямён, якіх аб'ядноўвала агульнасць паходжання, блізкасць мовы, падабенства прылад працы, хатняга i гаспадарчага ўжытку i нават аднолькавы характар гаспадаркі.

ПА СЛЯДАХ ПЕРШАБЫТНЫХ ПАЛЯЎНІЧЫХ

Дык калі ж упершыню старажытны чалавек ступіў на зямлю, якую мы з вамі цяпер называем Беларуссю?

Навукай даказана, што першыя сталыя паселішчы чалавека, знойдзеныя тут, існавалі прыблізна 30-20 тысячагоддзяў таму назад. Даказана таксама, што 100 тысяч гадоў таму назад клімат на тэрыторыі нашай рэспублікі быў даволі цёплы, a раслінны i жывёльны свет шмат у чым падобны на сучасны. Таму вельмі верагодна, што яшчэ ў сярэднім палеаліце перад апошнім абледзяненнем чалавек мог знаходзіць тут прытулак i ежу.

Каля вёсак Клеявічы i Свяцілавічы Веткаўскага раёна, Падлужжа Чачэрскага раёна i Абідавічы Быхаўскага раёна на берагах Дняпра, Бесядзі i Сожа знойдзены адшчэпы, скрэблы i іншыя апрацаваныя крэмені, што нагадваюць сярэднепалеалітычныя — мусцьерскія [4] Мусцьерская культура — археалагічная культура ся¬рэдняга палеаліту, якая выдзелена па знаходках з пячоры Ле-Мусцье ў Францыі. вырабы. Але знайсці ў гэтых мясцінах культурныя пласты паселішчаў, што сведчыла б пра тутэйшае сталае жыхарства, да гэтага часу не ўдалося.

Вось чаму мы можам сцвярджаць, што каля 100 тысячагоддзяў таму назад чалавек упершыню пачаў пранікаць на тэрыторыю сучаснай Беларусі, a засяліў яе толькі ў познім палеаліце.

Паміж першым з'яўленнем старажытнага чалавека на нашым Падняпроўі i часам яго вылучэння з жывёльнага свету як істоты, вырабляючай прылады працы, прайшло больш чым мільён гадоў, таму тут, мабыць, варта коратка ўспомніць папярэдні шлях развіцця ўсяго чалавечага грамадства.

Як вядома, чалавек паходзіць ад вышэйшых чалавекападобных малпаў, а рухаючай сілай яго вылучэння з жывёльнага свету i далейшага развіцця была грамадска-працоўная дзейнасць. Праца і, менавіта, праца калектыўная стварыла чалавека, развіла яго мысленне, прывяла да ўзнікнення чалавечай мовы. Працэс ачалавечвання меў некалькі этапаў. На першым далёкія продкі чалавека перайшлі ад надрэўнага да наземнага існавання, сталі ўсяеднымі, пачалі ўжываць палкі, косткі i нават камяні ў якасці прылад працы. Новы этап пачаўся з наўмыснага сістэматычнага вырабу прылад. У гэтым адно з асноўных адрозненняў першых людзей ад малпаў, бо апошнія таксама маглі ўжыць палку або камень, але толькі пры выпадку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З глыбінь тысячагоддзяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З глыбінь тысячагоддзяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]
Уладзімер Глыбінны
Уладзімер Глыбінны - На сьвятой зямлі
Уладзімер Глыбінны
Міхась Чарняўскі - ДзесяцЬ Бітвау
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «З глыбінь тысячагоддзяў»

Обсуждение, отзывы о книге «З глыбінь тысячагоддзяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x