Адначасна Абэцэдарскі цьвердзіць, што за часамі Кіеўскае Русі ўжо йснавала «адзіная старажытнаруская народнасць», якую ён часамі называе й «адзінай усходняславянскай народнасцю». Хоць Абэцэдарскі зазначае, што «Русь, "рускую" народнасць тых даўніх часоў нельга атоесамліваць ні з рускай (вялікарускай), ні з украінскай, ні з беларускай народнасцю», агульная ягоная тэндэнцыя выступае даволі выразна[38]. А рэч у тым, што пры дапамозе гэтае містычнае «адзінае старажытнарускае народнасці» савецкая гістарыяграфія фактычна намагаецца зьліквідаваць узьніклую «гістарычную ненармальнасьць» існаваньня ў сучаснасьці беларускага і ўкраінскага народаў. Бо, згодна з тэндэнцыямі гэтай гістарыяграфіі, іхнае месца павінна быць «в общерусском народе», пад якім разумееца толькі расейскі народ і які беспасярэдне выводзіцца з той «древнерусской народности». Праўда, калі трымацца нейкае навуковае ці лягічнае пасьлядоўнасьці, дык тую «старажытнарускую народнасць» выпадала б найперш зьвязваць з сучасным украінскім народам. Наагул канцэпцыя пра «адзіную старажытнарускую народнасць», узятая ў прынцыпе і перанесеная ў сучаснасьць у якасьці палітычнага аргумэнту, магла б лёгка тарнавацца, прыкладам, да італійцаў, гішпанцаў, французаў, румынаў у тым сэньсе, што сучасныя італійцы таксама маглі б прыгадаць іншым пра свае «гістарычна-нацыянальныя» правы. А як жа, усе гэтыя народы ў мінулым тварылі супольную «старажытнарымскую дзяржаву» й агульную «старажытнарымскую народнасьць», а прасьцей - італійскую нацыянальную і дзяржаўную «старажытнасьць».
Згадваны ўжо намі Б.А.Рыбакоў, прыкладам, станаўленьне гэтае «адзінае старажытнарускае народнасьці» адносіць недзе да VІ-ІХ стагодзьдзяў. Аднак, карыстаючыся рознымі апэрацыямі, ён і станаўленьне Кіеўскае Русі пераносіць у тыя ж VІ-ІХ стагодзьдзі, улучаючы ў яе - дзесьці пры канцы VІІІ ці ад пачатку ІХ стагодзьдзя - і Полацкае княства. Абэцэдарскі ў асноўным паўтарае гэтую думку Рыбакова, цьвердзячы, што «ў перыяд разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і ўтварэння класавага грамадства (VІ-VІІІ ст.) на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы адбывалася фарміраванне адзінай усходнеславянскай народнасці, якая атрымала назву Русь». Аднак паводле Абэцэдарскага, «Старажытнаруская (Кіеўская) дзяржава, у склад якой увайшлі і землі крывічоў (палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, склаўшы заходнюю частку яе» толькі «ўтварылася ў канцы ІХ стагоддзя», што й «паскорыла фарміраванне старажытнарускай народнасці, садзейнічала ўмацаванню яе адзінства». Зазначым, што паводле Рыбакова поўнасьцяй складзеная «старажытнаруская народнасць» ужо існавала ад пачатку ІХ стагодзьдзя. Адным словам, «фарміраванне» гэтае «старажытнарускае народнасці» Абэцэдарскі адносіць да эпохі, калі яшчэ, паводле ягонага цьверджаньня, не магло быць і мовы пра йснаваньне «Старажытнарускае дзяржавы». Калі ж зрабіць гістарычную папраўку ды аднесьці дзяржаўна-тэрытарыяльную кансалідацыю Кіеўскае Русі да эпохі Ўладзіміра Сьвятаславіча, г.зн. на канец Х стагодзьдзя, дык з гэтым канчатковым «фарміраваннем старажытнарускай народнасці» прафэсар зноў пасьпяшаўся на цэлае стагодзьдзе. Паводле савецка-марксыстаўскае канцэпцыі, народнасьць або народ - гэта прадукт клясавага распластаваньня грамадзтва й згуртаваньня апошняга ў моцнай палітычна-дзяржаўнай арганізацыі. А з гэтага вынікае, што й утварэньне «адзінае старажытнарускае народнасці» можна аднесьці хіба толькі да эпохі канца Х і цэлага ХІ стагодзьдзя, калі Кіеўская Русь вызначылася як нейкая палітычна-дзяржаўная цэласьць. Але ж і ў гэтым разе ня трэба забывацца пра слабасьць палітычных і эканамічных сувязяў між ейнымі паасобнымі землямі, пра кволасьць ейнае палітычна-дзяржаўнае структуры наагул. Ня трэба забывацца таксама, што побач з Кіеўскай Русяй і незалежна ад яе тут існавала таксама іншая палітычна-дзяржаўная арганізацыя - Полацкае княства.
Вышэй мы цытавалі ведамага савецкага гісторыка П.Н.Трацьцякова. Ягоная праца «У истоков древнерусской народности» зьяўляецца, можна сказаць, апошнім словам савецкай гістарыяграфіі ў разгляданай тут праблеме. І вось што канстатуе Трацьцякоў:
«Не следует думать, что сложение древнерусской народности полностью завершилось сразу после образования Древнерусского государства. На первых порах средневековья народность являлась общностью весьма относительной: еще долго сказывалось своеобразие ее компонентов. Не только языковые особенности, связанные с древними диалектами различных славянских группировок и неодинаковым неславянским субстратом, не только специфические черты культуры, бытового уклада и религиозных представлений, унаследованные от прошлого, но и конкретные особенности в развитии общественного строя и различные хозяйственные традиции в первое время так или иначе отличали друг от друга отдельные части формирующейся древнерусской народности. Поэтому древнерусское население далеко не сразу стало воспринимать себя в качестве единой народности. Не только в ІХ-Х вв., но в ХІ-ХІІ вв. Русью, Русской землей называлась обычно лишь сравнительно небольшая область в пределах Среднего Поднепровья, лежащая вокруг трех городов: Киева, Чернигова и Переяславля-Русского. Население других земель - галичских, смоленских, новгородских, залесских - русским первоначально не называлось... Лишь позднее, после значительных изменений в жизни Древнерусского государства, прежде всего вместе с укреплением феодальных порядков и возникновением новой исторической обстановки, вызвавшей перемещение центра Руси и больших масс населения из Среднего Поднепровья на север, наименование Русь распространилось на все древнерусские земли, их население повсеместно стало считать себя русским.
Читать дальше