Казлоўскі Міхась — рэдактар часопіса "Куфэрак Віленшчыны", краязнавец. Сябра, аднадумца, паплечнік М.Ермаловіча.
Казубоўскі Аляксей — журналіст, карэспадэнт газеты "Народная воля".
Крывенка Анатоль Дзмітрыевіч (нарадзіўся 30 мая 1942 г. у г. Валгаградзе (Сталінградзе), мастак-жывапісец, скульптар, прафесійны друкар мастацкага друку. Скончыў мастацкую школу пры Вільнюскім мастацкім інстытуце (1959). Вучэбны майстар на кафедры графікі ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Узнагароджаны медалём Саюза мастакоў за 30-гадовую працу па навучанню студэнтаў.
Лавіцкі Мікола Емяльянавіч (нарадзіўся 26 красавіка 1946 г. у вёсцы Бабаедава Сеннецкага раёна Віцебскай вобласці), журналіст. Скончыў школу майстроў Мінскага аўтазавода, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ, аддзяленне журналістыкі.
Ліпскі Уладзімір Пятровіч, нарадзіўся 26 лютага 1947 года на Гомельшчыне, у шматдзетнай сям'і. Скончыў Мінскі тэхналагічны інстытут (1968). Працуе ў машынабудоўлі. Па паданнях, продкі — удзельнікі паўстання 1794 года, ратаваліся на Палессі. Уся сям'я цікавіцца роднай гісторыяй, неабыякава да сучаснасці.
Ліс Арсень Сяргеевіч (псеўданім Алесь Слабодскі; нарадзіўся 4 лютага 1934 г. у вёсцы Вётхава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям'і), фалькларыст, літаратуразнавец. Скончыў БДУ, філалагічны факультэт у 1956 г. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1967 г. Кандыдат філалагічных навук (1965). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986; за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні шматтомнага збору "Беларуская народная творчасць").
Лаўрэль Яўген Мяфодзевіч (нарадзіўся 16 жніўня 1937 г. у вёсцы Шалухі Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці), настаўнік, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага (1965). З яго непасрэдным удзелам выдадзена каля 30 падручнікаў і дапаможнікаў па беларускай мове. Аўтар звыш 150 артыкулаў па розных раздзелах беларускай мовы.
Маліноўскі Сяргей — журналіст, карэспадэнт газеты "Комсомольская правда в Беларуси".
Марачкін Аляксей Антонавіч (нарадзіўся 10 сакавіка 1940 г. у вёсцы Язёры Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці), вядомы беларускі мастак, жывапісец. Скончыў Віцебскі педінстытут і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе пераважна ў галіне станковага жывапісу.
Мелехаў Уладзімір Іванавіч — беларускі скульптар
Мяснікоў Анатоль — журналіст, карэспадэнт газеты "Звязда".
Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч (нарадзіўся 10 мая 1942 г. у в. Бабышкі, Міёрскага р-на, Віцебскай вобласці ў сялянскай сям"і). Скончыў Магілёўскае медыцынскае вычылішча (1962), факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча САМФ (1967). Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1959 г. Аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў, у тым ліку "Кастры Купалля", "Палявая пошта", "Крона надзеі", "Чало і век", і кніг для дзяцей.
Петрашкевіч Алесь (Аляксандр Лявонавіч; псеўданім
Алесь Аляксееў, Алесь Тутэйшы, родители Алексеевы, Алесь Шпак; нарадзіўся 1мая 1930 г. у вёсцы Пярэвалачная Талачынскага раёна Віцебскай вобласці у сялянскай сям'і), драматург, празаік, публіцыст, кінасцэнарыст. Скончыў БДУ, атрымаў дыплом юрыста. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1974 г. Член Саюза журналістаў Беларусі з 1961 г. Кандыдат гістарычных навук (1967). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1975). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976; за ўдзел у выданні Беларускай Савецкай энцыклапедыі).
Пухоўскі Аляксандр Цітавіч (нарадзіўся 29 сакавіка 1931 года ў вёсцы Куравічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці). Скончыў Куйбышаўскі політэхнічны інстытут (1961). Краязнавец, даследчык і паслядоўнік Міколы Ермаловіча ў справе вывучэння ВКЛ.
Рахманько Таццяна — загадчыца аддзела інфармацыі і навуковага выкарыстання дакументаў БДАКФФД г. Дзяржынска.
Саламонаў Аляксей Андрэевіч (нарадзіўся 04.08 1925 у вёсцы Клядневічы Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (тады інстытут) землеўпарадкавальны факультэт (1951). Кандыдат тэхнічных навук (1954), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1967), акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1997), публіцыст (публіцыстычных артыкулаў звыш 150). Пад яго навуковай рэдакцыяй і непасрэдным удзелам выдана 8 зборнікаў навуковых і навукова-метадычных работ. Усяго Аляксеем Андрэевічам выдана каля 100 навуковых і метадычных работ (і толькі ў 2000 годзе — 10). А.Саламонаў мае сваю навуковую школу. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 4 доктарскіх і 19 кандыдатскіх дысертацый. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені і Знак Пашаны, медалём "За адвагу", дзесяццю другімі ўрадавымі медалямі, а таксама знакамі ўзнагароды.
Читать дальше