• Пожаловаться

Анатоль Белы: Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Белы: Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2007, категория: История / Биографии и Мемуары / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Анатоль Белы Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921-2000) — вядомы беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. У кнігу ўвайшло найбольш важнае i найбольш папулярнае з яго навуковай i літаратурнай спадчыны, яго вядомыя "Гутаркі", вершы, лісты, іншыя матэрыялы, якія распавядаюць пра выдатнага беларускага вучонага, гісторыка, грамадскага дзеяча. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Анатоль Белы: другие книги автора


Кто написал Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі змяніліся палітычныя абставіны ў Беларусі, і часопіс "Маладосць" узяў на сябе мужнасць надрукаваць кнігу Міколы Ермаловіча, то і тут не абышлося без вялікага супраціву. Нехта з рэдакцыі стукнуў куды трэба, а там запатрабавалі ад рэдактара, каб на кнігу нехта з дактароў гістарычных навук даў станоўчую рэцэнзію і ўзяў палітычную адказнасць за яе друкаванне, гэта значыць каб яна не нанесла палітычнай шкоды грамадству. Там ведалі, што патрабавалі: супрацоўнік рэдакцыі Генрых Далідовіч, які быў ініцыятарам друку кнігі Міколы Ермаловіча, наведаў дзевяць дактароў гістарычных навук — усю гістарычна — навуковую раць таго часу, і ніводзін не згадзіўся даць станоўчую рэцэнзію.

"А ён не прызнаны ў колах, у тых,
Дзе быццам глыбіннай заняты работай;
Яго там зацята ганьбяць услых,
Яму там зайздросцяць употай"
(Яўген Гучок)

Але ўсё ж знайшоўся адзін мужны гісторык, які даў станоўчую рэцэнзію, гэта Міхась Ткачоў. Наш шчыры дзякуй усім тым людзям, якія спрычыніліся да падтрымкі Міколы Іванавіча, сапраўды Народнага гісторыка, які аддана служыў сваёй Радзіме, які "каб відушчасць табе (Радзіме) вярнуць, сябе за работай пазбавіў зроку".

Каля трох гадоў няма з намі Міколы Іванавіча, "а думкі, а словы яго над вякамі лятуць, абуджаючы душ нашых скрыдлы…"

У дзень гадавіны з дня смерці Міколы Ермаловіча 2 сакавіка 2001 г. сябры клуба "Спадчына" прынялі рашэнне ўвекавечыць памяць свайго ганаровага сябра помнікам і медалём. Скульптар Алесь Фінскі зрабіў медаль Міколы Ермаловіча, якім будуць ганараваць паслядоўнікаў вялікага гісторыка і ўсіх тых, хто спрычыніўся да папулярызацыі яго дзейнасці і творчасці, а скульптар Уладзімір Мелехаў зрабіў барэльеф.

Адзін помнік ужо ўсталяваны на сядзібе музея Анатоля Белага ў Старых Дарогах. Але задача стаіць яшчэ больш важная: паставіць помнік Міколу Ермаловічу ў яго родным горадзе Маладзечна і надаць адной з гімназій горада імя выбітнага сына Беларусі Міколы Ермаловіча.

Дай Бог, каб нам пашэнціла ў гэтым!

Анатоль Белы

"Наша слова" № 34 (621) 17 верасня 2003 г.

Помнік знакамітаму даследчыку Беларусі

У Старых Дарогах, на сядзібе музея выяўленчага мастацтва фонду Анатоля Белага ўстаноўлены помнік выдатнаму беларускаму гісторыку Міколу Ермаловічу.

Скульптар твора — Уладзімір Мелехаў.

Ермаловіча Беларусь чакала чатыры стагоддзі. У 1582 годзе выйшла першая праца па гісторыі Беларусі — "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі", напісаная Мацеем Стрыйкоўскім. Асноўная ідэя гэтай працы — адлюстраванне быццам бы меўшага месца заваявання беларускіх зямель літоўскімі князямі. Толькі Мікола Ермаловіч ужо ў наш час, на прыкладзе свайго шматгадовага даследвання "Па слядах аднаго міфа", даказаў адваротнае: Вялікае княства Літоўскае — старажытная беларуская дзяржава, і пашыралася яна пераважна за кошт далучэння да беларускіх зямель суседніх княстваў.

Гэтым часам гарадскія ўлады Маладзечна таксама вырашылі належным чынам ушанаваць памяць свайго славутага земляка. У гэтым горадзе будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, імя Міколы Ермаловіча будзе прысвоена адной з вуліц.

"Звязда", 24 верасня 2003 г .

Вяртанне Міколы Ермаловіча

На адной з галоўных вуліц Маладзечна — Віленскай —напрыканцы мінулага тыдня з'явіўся новы помнік. У камені і бронзе маладзечанцы ўвекавечылі светлы вобраз свайго слыннага земляка, выдатнага гісторыка ХХ стагоддзя, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Ермаловіча.

На гэтай вуліцы Мікола Іванавіч жыў. А на працу — штодня, у сцюжу і спякоту, першай жа электрычкай — спяшаўся ён у Мінск: у Дзяржаўную бібліятэку Беларусі, архівы і сховішчы, каб зранку і да змяркання шчыраваць над дакументамі і паперамі, на якіх яшчэ за некалькі тыдняў да таго стаяў сурова-папераджальны грыф: "Совершенно секретно". Ермаловічу-гісторыку першаму з даследчыкаў пашчасціла пазнаёміцца з вельмі і вельмі многімі таямніцамі нашай шматпакутнай і гераічнай гісторыі, каб потым данесці тое іншым.

У 90-я гады яго імя і справы былі па-сапраўднаму ацэнены, прызнаны, уганараваны. А да таго — на працягу не аднаго дзесяцігоддзя — тое ж імя і тая ж справа шальмаваліся, ганьбаваліся, прыніжаліся. Афіцыйнай гісторыі як навуцы было не на карысць прызнаць: тое, што рабіў гэты сціплы і абаяльны чалавек, не "упісывалася" ва ўсталяваныя на працягу так званага савецкага перыяду жыццядзейнасці нашага грамадства каноны, падыходы і пазіцыі. Аднак, дзякуючы пошукам і находкам, аналітычнаму выкладанню фактаў, падзей і дат, Мікола Ермаловіч даказаў шмат што, і найперш — існаванне Беларускай дзяржавы ў ХІІІ — ХVІІ стагоддзях пад назвай Вялікае княства Літоўскае. Прысуджэнне яму Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь 1992 года стала той заканамернай з'явай і падзеяй, пра якую кажуць: праўда вышэй за ўсё! А кнігі М.Ермаловіча, і ў першую чаргу "Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае", сёння ведае, чытае і перачытвае кожны шчыры беларус.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.