Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921-2000) — вядомы беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. У кнігу ўвайшло найбольш важнае i найбольш папулярнае з яго навуковай i літаратурнай спадчыны, яго вядомыя "Гутаркі", вершы, лісты, іншыя матэрыялы, якія распавядаюць пра выдатнага беларускага вучонага, гісторыка, грамадскага дзеяча. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як жа ўспрынялі новыя светапогляды афіцыйныя савецкія гісторыкі? Можна сказаць з недаверам і непрыязнасцю. Ажно дзевяць аўтарытэтаў — дактароў гістарычных навук адмовіліся даць станоўчую ацэнку наватарскай падзвіжніцкай працы М.Ермаловіча. Выключэнне — М.Ткачоў, які зрабіў амаль што гераічны па тым часе ўчынак, сказаўшы важкае слова ў абарону калегі.

Даследванні-адкрыцці Міколы Ермаловіча, адрынутыя тагачаснай савецкай афіцыйнай навукай, усё ж знайшлі — не маглі не знайсці — шырокую дарогу да сэрцаў суайчыннікаў, што прагнуць праўды аб сваёй Бацькаўшчыне. Рэдка каму з навукоўцаў удаецца дасягнуць такой народнай любові. Рэдка каму ўдаецца зрабіць такія паваротныя адкрыцці ў гістарыяграфіі, так высока ўзняць з пылу мінулае сваёй занядбанай у духоўных цісках Радзімы. І як балюча, што Мікола Іванавіч не паспеў завяршыць свае новыя творчыя задумы: жыццё яго трагічна абарвалася…

Помнік сапраўды народнаму гісторыку — гэта даніна вялікай павагі да чалавека, які дае прыклад служэнняя свайму народу, Бацькаўшчыне.

Дадам: і тое, што робіць Анатоль Белы, увекавечваючы памяць слынных сыноў Айчыны, з таго самага шэрагу ўхвальных патрыятычных спраў.

P. S.Днямі стала вядома: гарвыканкам Маладзечна даў дазвол на ўстаноўку помніка ганароваму грамадзяніну горада, слыннаму земляку Міколу Ермаловічу па вуліцы Прытыцкага ля будынка новага касцёла. А адна з новых вуліц будзе насіць імя першаадкрывальніка гістарычных скарбаў. Ухвальнае рашэнне!

Аляксей Казубоўскі

Помнік народнаму гісторыку

25 жніўня бягучага года ў Старых Дарогах на сядзібе музея выяўленчага мастацтва фонд Анатоля Белага, устаноўлены помнік выдатнаму гісторыку Беларусі Міколу Ермаловічу. Гэта ўжо дзесяты помнік усталявны на сядзібе музея. Там ужо стаяць бацька і сын Багдановічы, паэт Анатоль Бярозка, паэтка Ларыса Геніюш, гісторык Мікола Улашчык, браты Луцкевічы, пісьменнік Васіль Быкаў, канцлер ВКЛ Леў Сапега, Еўфрасіння Полацкая, помнік героям Грунвальда.

І вось цяпер у гэтую плеяду самых знакамітых людзей Беларусі, якія ўнеслі велізарны ўклад у развіццё культуры і навукі краіны, увялі нашу дзяржаву ў кантэкст сусветнай культуры і гісторыі, трапіў і Мікола Ермаловіч.

Помнік уяўляе вялізны камень-волат вышынёй 2,5 метры, на якім змешчаны вучоны волат у бронзе. Вакол яго выявы надпіс: "Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі". Мікола Іванавіч заслужыў такой высокай адзнакі і прызнання сваёй дзейнасці. І вось чаму. Чатыры стагоддзі таму Мацей Стрыйкоўскі выдаў першыя друкаваныя кнігі па гісторыі ВКЛ. Гэта "Генсалогія, альбо Кароткае апісанне Вялікіх князёў Літоўскіх" (1574) і "Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" (1582). У гэтых гістарычных працах М.Стрыйкоўскі ў значнай меры сфальсіфікаваў гісторыю ВКЛ. Асноўная яго спасылка заключалася ў тым, што літоўскія князі паходзяць з Рыму, што, менавіта, яны заваявалі беларускія землі і стварылі ВКЛ. На працягу чатырох стагоддзяў усе гісторыкі слепа паўтаралі гэты міф, не ўдаючыся ў навуковае прачытанне славянскіх летапісаў. Трэба было з'явіцца адважнаму гісторыку, каб узяць на сябе такую адказнасць — адхіліць гэтыя міфы.

Менавіта ў 80-х гадах ХХ ст. з'явілася кніга М.Ермаловіча "Па слядах аднаго міфа". Тое ўражанне, якое яна выклікала ў душах шчырых беларусаў, нельга проста апісаць. Гэта трэба было прачуць самім. Але дзеля гэтага трэба было здабыць самвыдатаўскі, надрукаваны на друкарскай машынцы і дзесяткі разоў перазняты на "Эры", зашмальцаваны ад сотняў рук асобнік гэтай кнігі, за ноч яго прачытаць, каб раніцай перадаць іншаму чытачу. Каб мець яшчэ большае ўражанне аб уздзеянні Міколы Іванавіча на тагачаснае нацыянальна — свядомае грамадства Беларусі, прыгадаем і яго першае публічнае выступленне, якое адбылося 2 красавіка 1986 г. уклубе "Спадчына" павуліцы Мендзялеева, 3.

На гэтае выступленне прыйшло каля 200 чалавек. Адной з першых у маленькае памяшканне клуба з'явілася загадчыца аддзела па ідэалогіі Мінскага гаркама КПБ сумна вядомая Ядвіга Юферава (у дзявоцтве Халява), каб пасля абвінаваціць дакладчыка ў буржуазным аб'ектывізме і нацыяналізме, а клуб "Спадчына" прычыніць ці, дакладней, забраць у клуба памяшканне. Аб тым уражанні, якое панавала ад выступлення Міколы Іванавіча, яскрава сведчыць верш сябра клуба "Спадчына" Яўгена Гучка "Слова пра Міколу Ермаловіча", напісанага, як кажуць, па гарачых слядах.

Пасля свайго выступлення М.Ермаловіч стаў ганаровым сябрам клуба "Спадчына", часта наведваў клуб, выступаў на яго пасяджэннях, браў удзел у многіх імпрэзах клуба, ва ўсіх дыскусіях, дзе ставіліся пытанні па гісторыі Беларусі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x