Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Белы - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, Жанр: История, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921-2000) — вядомы беларускі гісторык, літаратар, аўтар навуковай канцэпцыі ўтварэння Беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. У кнігу ўвайшло найбольш важнае i найбольш папулярнае з яго навуковай i літаратурнай спадчыны, яго вядомыя "Гутаркі", вершы, лісты, іншыя матэрыялы, якія распавядаюць пра выдатнага беларускага вучонага, гісторыка, грамадскага дзеяча. Кніга будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй старажытнай Беларусі.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Помнік Міколу Ермаловічу ў яго родным горадзе ўстаноўлены па ініцыятыве Маладзечанскага гарвыканкама і мінскага гарадскога гісторыка-краязнаўчага клуба "Спадчына" (кіраўнік — Анатоль Белы). А зрабіў яго таленавіты скульптар Уладзімір Мелехаў.

На ўрачыстым адкрыцці помніка прысутнічалі дзесяткі маладзечанцаў, гасцей з Мінска і іншых населеных пунктаў рэспублікі. Успамінамі пра Міколу Іванавіча, роздумамі пра яго пошукі і здабыткі, справы і здзяйсненні на карысць роднай Бацькаўшчыны падзяліліся дактары навук, прафесары Анатоль Грыцкевіч і Аляксей Саламонаў, пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, аўтар некалькіх гістарычных раманаў Генрых Далідовіч, старшыня Маладзечанскага гарсавета Дана Жук, краязнавец Міхась Казлоўскі, мясцовыя паэты і даследчыкі, іншыя выступоўцы. Шчыра дзякавалі маладзечанцам за ўвагу і павагу да Міколы Іванавіча яго родныя браты Леанід і Валянцін Ермаловічы.

Тры з паловай гады назад Мікола Ермаловіч загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Аднак памяць пра яго, пра тую падзвіжніцкую справу, якую зрабіў ён, застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў назаўсёды.

Анатоль Мяснікоў

"Звязда" 3 снежня 2003

Акалічнасці стварэння аднаго ПАРТРЭТА і ўшанаванне памяці адной асобы

Споўнілася 30 год, калі мне патрапіла ўпершыню быць удзельнікам рэспубліканскай мастацкай выстаўкі. Гэта быў мой дэбют у пэўным сэнсе: партрэт персанажа — тады яшчэ мала вядомы краязнаўца, калекцыянер і народны майстар з горада Веткі спадар Фёдар Шкляроў. За гэты перыяд адносна вольнай мастацкай дзейнасці, з Божай дапамогай, мне патрапіла стварыць нямала розных твораў у розных жанрах, у тым ліку і ў партрэце.

Як вядома, кожны жанр мае сваю адметную спецыфіку і мноства розных складанасцяў творчага працэсу. Мушу зазначыць, што толькі тады можна дачакацца хоць колькі трапнага твору, калі з усімі імі ўсталюеш належную ўзаемасувязь. Такі аб'ект, як чалавек, патрабуе яшчэ шмат іншых дадатковых патрабаванняў і ўскладненняў. Найгалоўнейшае тут тое, што якім бы прафесіяналам не быў мастак, яму неабходна як мага паўнейшае веданне самога індывідума — чалавека, якога належыць расшыфраваць і паказаць свету.

Але, працуючы над канкрэтнай асобай, выразна адчуваючы яе асаблівасці і непаўторнасць, мусіш стрымліваць свавольства фантазіі, а ў нечым і абмяжоўваць сябе. Іншым разам партрэт ствараецца амаль з ходу, у адзін — два сеансы, а бывае і некалькі год перарабляеш, выношваеш, эксперыментуеш, адшукваеш і зноў адкідваеш.

Падобным быў лёс партрэта нашага слыннага і шматпакутнага гісторыка, якога без перабольшання, можна сказаць, чакаў сам Прарок — Янка Купала.

Вядома, гэтай асобай стаўся Мікола Ермаловіч. Жаданне адлюстраваць яго асобу ўпершыню ўзнікла ў мяне 20 год таму, яшчэ ў 1986 годзе, калі я пабачыў і пачуў яго ў сутарэнні клуба "Спадчына". Там ён апантана і шчодра дзяліўся сваімі набыткамі, усім раскрываючы вочы на святую мінуўшчыну. Але чым больш яго даводзілася назіраць і спазнаваць, тым усё больш ён станавіўся неабсяжным, як магутная гара: чым бліжэй да яе падступаеш, тым цяжэй ахапіць яе позіркам. Пра работу з натуры не магло ўзнікаць і размовы. Такі партрэт, на маю думку, не толькі значна спрошчваў бы гэтую асобу, але і траціў бы ўвесь сэнс, спустошваўся б да банальнага. Тым больш як ён, на дзіва, у сабе ўжо змяшчаў увесь наш нацыянальны дух. Ён жыў ім і гарэў, яго быццам разрывала ад перапоўненасці і неабдымнасці тых каштоўнасцяў, якімі ён імкнуўся падзяліцца з усімі, радуючыся ўсім гэтым скарбам-дыяментам, якія ні пальцам крануць, ні вокам агледзець.

Фактычна напісаў я гэты партрэт амаль раптоўна, як раптоўна не стала і яго самога. Вядома, для таго спатрэбіўся ўвесь вопыт, была зроблена ўся неабходная і дужа каштоўная папярэдняя праца. Толькі, аказваецца, стварыць партрэт чалавека яшчэ не азначае, што гэты чалавек ужо ўшанаваны. Важна яшчэ, як ён будзе ўспрыняты грамадскасцю. Вось і акалічнасці ўзнікнення яго з'яўлення паказалі тую палярную супярэчнасць, тую расшчыліну, якая існуе між нашым народам і афіцыёзам, між тымі, хто жыве ўлюблёны ў нашу гісторыю і яе герояў, і тымі, хто яе выкарыстоўвае для пэўных агідных, вузкакарыслівых ці дзяжурных палітычных мэтаў.

Як пры жыцці праўдзіваму гісторыку ствараліся розныя перашкоды, так і цяпер ствараюцца гэтыя перашкоды творам у яго гонар, пабачыўшым свет. Да гэтага часу нідзе ні на адну афіцыйную выстаўку гэты партрэт не трапіў: цэнзура. Але для тых, хто сапраўды разумее цяперашні стан рэчаў, гэта не дзіўна і цалкам натуральна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x