Алесь Зелімханаў - Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Зелімханаў - Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Аналітычны Грудок, Жанр: История, Политика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая кніга – спроба праз прызму кароткай і драматычнай гісторыі найноўшага беларускага парламэнтарызму паглядзець на гісторыю краіны апошніх дваццаці гадоў. У асобных раздзелах прааналізаваны ўсе выбарчыя парляманцкія кампаніі з 1990 г. па 2004 г. уключна. Калі разьвіцьцё парлямэнтарызму было лякаматывам палітычнага жыцьця ў Беларусі на пачатку 1990-х гадоў, дык сёньня яго адраджэньне патрабуе значных палітычных зьменаў, якія, хутчэй за ўсё, ужо не адбудуцца шляхам нармальнай, “сыстэмнай” палітыкі. Адметнасць кніжкі ў тым, што апроч электаральных праблемаў у ёй абмяркоўваецца і культурны фон беларускай палітыкі. Перш за ўсё палітолягі аналізуюць вынікі ідэалягічнага „павароту” беларускіх уладаў пасьля 2001 г. Сутнасьць „павароту” ў адыходзе ад „рэвалюцыйнай” панславісцкай ідэалёгіі з элемэнтамі савецкай рэстаўрацыі да „ідэалёгіі беларускай дзяржавы”, якая адлюстроўвае пераход з „імпэрскага” да „тутэйшага”. За апошнія гады ў Беларусі завяршылася фармаваньне новай грамадзкай самасьвядомасьці. Большасьць насельніцтва прыняла ідэю дзяржаўнай незалежнасьці, а праблемы яе сьцьвярджэньня адышлі ў палітычных дыскусіях на другі плян. Прыняцьце незалежнасьці, аднак, ня выклікала пашырэньня сацыяльных практыкаў беларускай мовы і культуры.

Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Напярэдадні выбараў альтэрнатыўныя (нефармальныя) сілы толькі пачалі складвацца. Рэальна на той час можна было казаць пра арганізацыйнае афармленьне толькі БНФ, які ўвасабляў супрацькамуністычны рух і адначасова выступаў як лякаматыў прасоўваньня нацыянальных ідэяў. За два гады да першых парлямэнцкіх выбараў, 19 кастрычніка 1988 г., быў заснаваны аргкамітэт па стварэньні БНФ. Але першыя зьезды яго заснавальнікаў праводзіліся за межамі БССР.

Касьцяк БНФ складала гуманітарная інтэлігенцыя. Мала хто зь яе прадстаўнікоў меў дагэтуль досьвед палітычнай дзейнасьці. У большай ці меншай ступені гэтыя людзі былі сацыялізаваныя ў традыцыях савецкай дзяржавы. Такая мадэль стварала своеасаблівыя ўяўленьні пра палітыку і сыстэму палітычных паводзінаў. Паверхавы слой гэтых уяўленьняў, які датычыўся ведаў і каштоўнасьцяў (стаўленьне да КПСС, сувэрэнітэту і да т. п.), крытыкаваўся і выклікаў супраціў. Але захавалася асноўная матрыца паводзінаў, закладзеная ў сьвядомасьць савецкай дзяржавай, якая адрозьнівала тых, хто прэзэнтаваў партыйную эліту, і тых, хто ўвасабляў сьвежыя плыні супрацьпартыйных актывістаў. Апошнія разглядалі палітыку не як барацьбу за ўладу, а як барацьбу за справядлівасьць. Асновай уяўленьня пра палітыку быў створаны савецкай эпохай стэрэатып значнасьці масавай падтрымкі. Беларускія дэмакраты не былі мак’явэлістамі, прагматыкамі. Атрымаць іньекцыю мак’явэлізму можна было толькі праз камунікацыю з тымі, хто ўжо меў уладу, напрыклад ад незадаволеных зь ліку кіраўнічай цэнтральнай эліты, ці ад тых, хто жадаў атрымаць уладу, — рэгіянальных элітаў.

Асаблівасьці разьвіцьця БССР абумовілі той факт, што большасьць установаў працы сацыяльнай праслойкі, зь якой паходзілі прадстаўнікі нефармальных груповак (гуманітарнай інтэлігенцыі), знаходзілася ў Менску. Менск быў і месцам панаваньня кіраўнічай эліты, якая бярэ пачатак зь менскіх прамысловых прадпрыемстваў. Але камунікацыя паміж антыкамуністамі-незалежнікамі і незадаволенымі ў пануючай эліце была малаверагодная. Гэтыя групы існавалі ў розных сацыяльных прасторах. Уладная эліта паходзіла пераважна з тэхнічнай інтэлігенцыі. Супярэчнасьці і непаразуменьне паміж беларускімі „гуманітарнікамі” і „тэхнарамі” склаліся яшчэ ў савецкія часы. Малаверагодным было таксама ўсталяваньне нейкіх асабістых сувязяў па-за межамі палітыкі.

Другая крыніца атрыманьня навыкаў прагматычнай палітычнай дзейнасьці — кампраміс з кіраўнічай элітай, якой у выніку масавых пратэстаў пагражала страта ўлады. Зьвяртацца па дапамогу нефармальныя групы маглі толькі да народу, выкарыстоўваючы масавую актыўнасьць. Але ўжо падчас вылучэньня кандыдатаў у Вярхоўную Раду масавая падтрымка гуманітарнай інтэлігенцыі выявіла свае асаблівасьці.

Выбары ў Вярхоўную Раду БССР адбыліся пасьля выбараў Вярхоўнай Рады СССР. Гэта вызначыла як характар палітычнага ўдзелу грамадзянаў, так і пазыцыю асноўнай на той момант палітычнай сілы — КПБ — на выбарах. Першыя агульнасаюзныя выбары адбываліся ўва ўмовах перабудовачнай эўфарыі. Гэта былі больш значныя і больш статусныя выбары. Парлямэнт меў дзьве функцыі: ён быў прадстаўнічай і заканадаўчай установай. У савецкай масавай сьвядомасьці была важная менавіта першая функцыя. Вярхоўная Рада СССР, таксама як і Вярхоўная Рада БССР, успрымалася грамадзянамі не як установа ўлады (гэты статус і рэальна, і сымбалічна захоўваў ЦК КПБ), а як народная трыбуна, установа прадстаўніцтва, на якой прэзэнтуюцца не пазыцыі ці інтарэсы асобнай групы, а асабістае ўяўленьне палітыка пра кірункі разьвіцьця грамадзтва. Магчымасьць удзелу ў рэспубліканскіх выбарах шэрагу рэзанансных партыйных дзеячоў, якія маглі вызначыцца як прыхільнікі рэформаў партыі і прадстаўляць неартадаксальную партыйную пазыцыю, была абмежаваная іх абраньнем у ВР СССР. Да іх ліку можна аднесьці, напрыклад, Мікалая Ігрунова, Георгія Таразевіча, Уладзімера Ганчарыка.

Ход выбараў паказаў, што супрацьпартыйны настрой спалучаўся з матрыцай масавай сьвядомасьці, у якой грамадзяне захоўвалі рытуальны спосаб выражэньня падтрымкі, г. зн. не маглі актыўна і мэтанакіравана дзейнічаць.

Так, паводле дадзеных апытаньняў рэспубліканскай Рады прафэсійных саюзаў, каля 90 % апытаных былі супраць вылучэньня ў якасьці кандыдатаў партыйных, савецкіх, прафсаюзных і камсамольскіх функцыянэраў. Але менавіта яны пераважалі і сярод вылучаных, і сярод абраных дэпутатаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму»

Обсуждение, отзывы о книге «Найноўшая гісторыя беларускага парлямэнтарызму» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x