Евгений Миронович - НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Евгений Миронович - НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2003, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раптоўны рост цэн на энерганосьбіты выклікаў далейшае паступовае скарачэнне іх спажывання. У 1994 г. у выніку ўвядзення Расіяй свабодных цэн кошт аднаго кубаметра прыроднага газу вырас у 11, а нафты — у 16 разоў. Доля паліва ў агульных коштах вытворчасці з 13,5 % у канцы 1993 г. у снежні 1994 г. павялічылася да 24,9 %, а матэрыяльнага фактара з 69,7 % да 80,2 %. Паслядоўнасцю гэтага стала радыкальнае зніжэнне зарплат работнікаў, занятых у вытворчай сферы. У снежні 1994 г. зарплаты складалі ўсяго 7 % коштаў вытворчасці (у 1990 г. — 29 %). У параўнанні з 1993 г. рэальныя заработныя платы панізіліся на 25 %.

На пачатку 1994 г. больш 90 % вытворчасці выпускалі дзяржаўныя прадпрыемствы. Хаця ў 1993 г. пасля працяглых спрэчак Вярхоўны Савет прыняў закон, які дазваляў частковую прыватызацыю, аднак ні ўрад Кебіча, ні прызначаны Лукашэнкам кабінет Міхаіла Чыгіра не былі зацікаўлены скарачэннем «сацыялістычных форм уласнасці». Кебіч, будучы прэтэндэнтам на прэзідэнцкі пост, баяўся грамадскіх паслядоўнасцей прыватызацыі. Лукашэнка супраціўляўся ёй па ідэалагічных прычынах, паколькі ў прыватнай уласнасці бачыў ён крыніцу дэмаралізацыі ўлады і грамадства. Прэзідэнт, бачачы неадабрэнне беларусамі рыначнай гаспадаркі, пачаў атакаваць яе прыхільнікаў. Уведзены быў строгі міліцыйна-чыноўніцкі кантроль за прыватнай гаспадарчай дзейнасцю. Амаль 300 тыс. малых гаспадарчых суб’ектаў было падпарадкаваных прэзідэнцкай гаспадарчай стратэгіі, якой эканамічная філасофія заключалася ў словах «рыначны сацыялізм». Спосабам вырашэння ўсялякіх эканамічных пытанняў мела стаць дысцыпліна на ўсіх узроўнях вытворчасці. У выніку адміністрацыйныя метады замянілі рыначныя механізмы рэгулявання гаспадарчага жыцця.

Восенню 1995 г. апублікавана была прэзідэнцкая «Праграма грамадска-гаспадарчага развіцця Беларусі да 2000 года», якая прадугледжвала, між іншым, паляпшэнне фінансавага становішча дзяржавы, павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян, высокія дапамогі для беспрацоўных, поўнае забеспячэнне кватэрамі, датацыі для прамысловасці і сельскай гаспадаркі. «Праграма» была спісам нерэальных пажаданняў і служыла пашырэнню ўлады чыноўнікаў у сферы гаспадаркі, прычым стваралася ім магчымасць карыстацца маёмнымі выгадамі ад гэтага нагляду. У асноўным план Лукашэнкі прадугледжваў вяртанне мадыфікаванага сацыялістычнага ладу, з цэнтралізаваным кіраваннем гаспадаркай і элементамі капіталізму на яго абочынах.

У 1995 г. паглыбіліся адмоўныя тэндэнцыі ў беларускай гаспадарцы. Валавы нацыянальны прадукт знізіўся на 10 %, а 18 % прадпрыемстваў сталі нерэнтабельнымі. За дванаццаць месяцаў 1995 г. намінальная заработная плата павялічылася ў 6,3 раза, а цэны на тавары і паслугі — у 8,1 раза. На практыцы абазаначала гэта чарговае зніжэнне рэальнай зарплаты на 20,5 %. Паслядоўнасцю адмоўных працэсаў у эканоміцы стаў хуткі рост ценявой гаспадаркі. Значная частка грамадзян Беларусі атрымоўвала даход ад кантрабанды тавараў, якія завозіліся ў суседнія краіны або вывозіліся з іх, асабліва з Польшчы і Расіі. Ва ўмовах маланкавай інфляцыі ашчаджанне страціла сэнс і таму людзі пачалі скупляць валюту, якая стала для іх своеасаблівым капіталаўкладаннем. У самым цяжкім становішчы апынуліся пенсіянеры, якія не маглі мець дадатковых крыніц даходу. Менавіта таму яны наймацней тужылі па Савецкім Саюзе і страчаным дабрабыце.

Сур’ёзнай крыніцай папаўнення хатняга бюджэту сталі для гараджан зямельныя ўчасткі, якія можна было купіць па даступнай цане ў суседнім калгасе. Калгаснікі на сваіх прысядзібных участках гадавалі свіней і хатніх птушак на свае патрэбы. Для хатніх бюджэтаў быў гэта незвычайна танны спосаб забеспячэння харчамі, тым больш што зямля апрацоўвалася амаль выключна пры дапамозе калгаснай сельгастэхнікі, а нефармальныя аплаты за паслугі былі намнога ніжэйшыя за сапраўдныя кошты. У Беларусі амаль 30 % харчоў паходзіць з малых, пераважна аднагектарных гаспадарак.

Пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя БНФ не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўны лад. Нагодай для рэваншу сталі парламенцкія выбары, якія мелі адбыцца вясной 1995 г. У лістападзе 1994 г. арганізаваўся выбарчы блок незалежніцкіх і дэмакратычных партый, у які апрача БНФ увайшлі БСДГ, АДПБ, НДПБ і БСП. Паколькі палажэнне аб выбарах прадугледжвала падзел рэспублікі на аднамандатныя акругі, вырашана, што апазіцыя вылучыць па адным супольным кандыдаце ў кожнай акрузе.

Канец 1994 г. аказаўся вельмі багатым у падзеі. Дэпутат ад БНФ Сяргей Антончык, па ўзору колішняга дэпутата Лукашэнкі, абвінаваціў найбліжэйшых супрацоўнікаў прэзідэнта ў карупцыі, супрацоўніцтве з мафіяй і нелегальных гандлёвых здзелках. У адказ прэзідэнт выдаў распараджэнне аб забароне публікацыі выступлення Антончыка ў друку. Рэдактары газет, якія не падпарадкаваліся волі прэзідэнта, неўзабаве страцілі работу. Быў гэта адначасна канец ілюзій, што прэзідэнт з павагай будзе ставіцца да прынцыпаў дэмакратыі і законнасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Обсуждение, отзывы о книге «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x