Сельма Лагерлеф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сельма Лагерлеф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А Iнгiльберт зашыў пярсцёнак у шапачку, перш чым пайсцi з дому. Магчьма, ён думаў, што за iм будзе пагоня, i таму спрабаваў схаваць яго. Калi ж павалiўся, нiкому i ў галаву не прыйшло шукаць пярсцёнак у шапачцы, а Паўлю Элiясану i тым больш.

Напэўна, так яно i было ўсё. Яна магла б паклясцiся ў гэтым, але трэба ўсё ж пераканацца да канца.

Марыт паклала пярсцёнак у сундук i з шапачкай у руках пайшла на двор для жывёлы, каб паразмаўляць з даглядчыцай жывёлы.

- Выйдзi на святло, Мэрта, - крыкнула яна ў цёмную глыбiню хлява, - i дапамажы мне з узорам, а то адной нiяк не разабрацца!

Калi даглядчыца жывёлы выйшла да яе, Марыт працягнула ёй шапачку.

- Я ведаю, што ты майстар вязаць, Мэрта, - сказала яна. - Я хацела пераняць гэты ўзор, ды не магу ў iм разабрацца. Глянь жа сама! Ты ж вельмi вопытная ў гэтай справе: куды мне да цябе!

Даглядчыца жывёлы ўзяла шапачку i паглядзела на яе. Вiдаць было, што яна вельмi здзiвiлася. Выйшаўшы з ценю, якi адкiдвала сцяна хлява, яна зноў пачала аглядаць шапачку.

- Адкуль яна ў цябе? - запыталася Мэрта.

- Яна праляжала ў мяне ў сундуку шмат гадоў, - адказала Марыт. - А чаму ты ў мяне пытаешся?

- Таму, што гэту самую шапачку я звязала майму брату Iнгiльберту тым апошнiм летам, калi ён яшчэ быў жывы, - сказала даглядчыца жывёлы. - Я не бачыла яе з той самай ранiцы, калi ён пайшоў з дому. Як магла яна трапiць сюды?

- Можа, яна звалiлася ў яго з галавы, калi ён падаў, - адказала Марыт. - I хтосьцi з нашых работнiкаў падабраў яе ў лесе i прынёс сюды. Але калi ўжо гэта шапачка развярэдзiла табе сэрца, можа, ты i не захочаш зняць для мяне ўзор?

- Давай мне шапачку, i ўзор будзе ў цябе да заўтрашняга дня - сказала даглядчыца жывёлы.

У голасе яе пачуўся плач, калi, узяўшы шапачку, яна пайшла назад на двор для жывёлы.

- Не, не трэба табе здымаць узор, раз гэта так цяжка, - сказала Марыт.

- Нiколькi мне не цяжка, калi я раблю гэта для цябе.

I на самай справе, нiхто iншы, а Марыт успомнiла пра Мэрту Бордсан, якая засталася адна ў лесе пасля смерцi бацькi i брата, i прапанавала ёй пайсцi даглядчыцай жывёлы ў сваю сядзiбу Стургордэн у Ольсбю. I Мэрта заўсёды была ёй удзячна за тое, што Марыт дапамагла ёй вярнуцца да людзей.

Марыт зноў пайшла на ганак палевай клецi i ўзяла ў рукi вязанне, але ёй не працавалася; абапёршыся, як раней, галавой на поручань, яна намагалася прыдумаць - што ж ёй цяпер рабiць.

Калi б хто-небудзь у ольсбюскай сядзiбе ведаў, як выглядаюць жанчыны, якiя адмовiлiся ад свецкага жыцця дзеля пустэльнiцтва ў манастыры, то сказаў бы, што Марыт падобная на такую жанчыну. Твар яе быў жаўтавата-бледны i зусiм без маршчын. Нетутэйшаму чалавеку амаль немагчыма было б сказаць маладая яна цi старая. Ва ўсiм яе аблiччы было нешта супакоенае i цiхае, як у чалавека, якi адмовiўся ад усякiх жаданняў. Яе нiколi не бачылi бесклапотна-вясёлай, але i вельмi маркотнай таксама нiколi не бачылi.

Пасля цяжкага ўдару, якi напаткаў яе, Марыт ясна адчула, што жыццё для яе скончана. Яна атрымала ў спадчыну сядзiбу Стургордэн, але добра разумела, што калi захоча захаваць сядзiбу ў сябе, то ёй давядзецца выйсцi замуж: сядзiбе ж патрэбен гаспадар. Не жадаючы выходзiць замуж, яна перадала ўсе свае ўладаннi аднаму са стрыечных братоў зусiм бясплатна, абумовiўшы сабе толькi права жыць i харчавацца ў сядзiбе да сканчэння сваiх дзён.

Яна была задаволена тым, што так паступiла, i нiколi ў гэтым не раскайвалася. Баяцца, што днi пацягнуцца для яе марудна i бесклапотна, не даводзiлася. Людзi паверылi ў яе жыццёвы розум i дабрату, i варта было каму-небудзь захварэць, як адразу клiкалi яе. Дзецi таксама вельмi хiнулiся i лашчылiся да яе. У клецi на палях у яе заўсёды было шмат малых. Яны ведалi, што ў Марыт заўсёды знойдзецца час дапамагчы iм справiцца з iх маленькiмi нягодамi.

I вось цяпер, калi Марыт сядзела на ганку, разважаючы, што ёй рабiць з гэтым пярсцёнкам, яе апанаваў раптам страшны гнеў. Яна думала пра тое, як лёгка можна было адшукаць гэты пярсцёнак. Чаму генерал не паклапацiўся, каб пярсцёнак быў знойдзены? Ён жа ўвесь час ведаў, дзе пярсцёнак, цяпер Марыт гэта разумела. Але чаму ж ён не зрабiў так, каб Iнгiльбертаву шапачку таксама абшукалi? Замест гэтага ён дазволiў пакараць смерцю з-за свайго пярсцёнка трох невiнаватых чалавек. На гэта ў яго была ўлада, а вось прымусiць пярсцёнак выйсцi на свет божы - не было!

Спачатку Марыт падумала была, што ёй патрэбна пайсцi да пастара, расказаць яму ўсё i аддаць пярсцёнак. Але не, гэтага яна нiзашто не зробiць!

Так ужо атрымалася: дзе б нi паявiлася Марыт - цi ў царкве, цi ў гасцях, з ёю абыходзiлiся з вялiкай павагай. Ёй нiколi не даводзiлася пакутаваць ад пагарды, якая звычайна выпадае на долю дачкi лiхадзея. Людзi былi цвёрда перакананы ў тым, што тут адбылася неверагодная несправядлiвасць, i хацелi згладзiць яе. Нават знатныя паны, сустракаючы, бывала, Марыт на царкоўным узгорку, абавязкова падыходзiлi да яе перамовiцца некалькiмi словамi. Нават сям'я з Хедэбю - вядома, не сам ротмiстр, а яго жонка з нявесткай - не раз спрабавалi зблiзiцца з Марыт. Але яна заўсёды ўпарта адхiляла гэтыя спробы. Нiводнага слова не сказала яна нiводнаму з жыхароў маёнтка з часу божага суда.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x