Сельма Лагерлеф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сельма Лагерлеф - Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I тут яна нарэшце спалохалася. Схапiўшы рэчы, што былi ў клунку, яна засунула iх у норку, як магла прывяла ў парадак зямлю i дзiрван i кiнулася наўцёкi з усiх ног. Усю дарогу да самага Хедэбю яна нi разу не перавяла дух, а ўсё бегла i бегла.

Калi аканомка паявiлася ў маёнтку, барон з баранэсай ужо стаялi на парадным ганку. Яны паспяшалiся насустрач.

- Дзе вы былi, паненка? - запыталiся яны ў яе. - Мы тут стаiм i чакаем вас.

- Барон Адрыян памёр? - запыталася ў адказ дзяўчына Спак.

- Не, не памёр, - адказаў барон, - але скажыце нам спачатку, дзе вы былi, паненка Спак?

Аканомка так запыхалася, што ледзь магла гаварыць; але ўсё ж расказала аб даручэннi, якое ёй дала Марыт, i аб тым, што па крайняй меры адну з рэчаў ёй удалося прасунуць у склеп праз норку.

- Усё гэта вельмi дзiўна, вельмi - прамовiў барон, - бо Адрыяну на самай справе лепш. Зусiм нядаўна ён ачнуўся i першыя яго словы былi: "Цяпер Генерал атрымаў свой пярсцёнак".

- Сэрца зноў б'ецца як заўсёды, - дадала баранэса, - i ён абавязкова хоча пагаварыць з вамi, паненка. Ён кажа, што гэта вы выратавалi яму жыццё.

Яны правялi дзяўчыну Спак да Адрыяна i пакiнулi iх адных. Малады барон сядзеў на ложку i, убачыўшы яе, працягнуў да яе рукi.

- Я ведаю, я ўжо ведаю! - усклiкнуў ён. - Генерал атрымаў свой пярсцёнак, i гэта цалкам ваша заслуга, паненка.

Дзяўчына Спак смяялася i плакала ў ягоных абдымках, а ён пацалаваў яе ў лоб.

- Я абавязаны вам жыццём, - сказаў ён. - Калi б не вы, паненка Спак, я быў бы ўжо ў гэты час трупам. Я ў вас у неаплатным даўгу.

Захапленне, з якiм малады чалавек сустрэў яе, пэўна, i прымусiла няшчасную дзяўчыну Спак надта доўга затрымацца ў ягоных абдымках. I Адрыян паспяшаўся дадаць:

- Не толькi я абавязаны вам, але i яшчэ адзiн чалавек.

Ён паказаў ёй медальён, якi насiў на шыi, i дзяўчына Спак невыразна ўбачыла на iм мiнiяцюрны партрэт маладой дзяўчыны.

- Вы, паненка, даведваецеся аб гэтым першая пасля бацькоў, - сказаў ён. - Калi праз некалькi тыдняў яна прыедзе ў Хедэбю, то аддзячыць вам яшчэ лепш, чым я.

I ў аддзяку за давер дзяўчына Спак зрабiла маладому барону рэверанс. Праўда, ёй хацелася сказаць яму, што яна зусiм не мае намеру заставацца ў Хедэбю, каб сустрэць яго нявесту. Але своечасова абдумалася. Беднай дзяўчыне не прыходзiлася быць асаблiва пераборлiвай i пагарджаць такiм добрым месцам.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Лёвеншольдаў (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x