Михаил Ткачев - Страчаная спадчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Ткачев - Страчаная спадчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, ISBN: 1998, Издательство: Полымя, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчаная спадчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчаная спадчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Незлічоныя ваенныя ліхалецці, а таксама нядбайнае стаўленне да сваёй культурнай спадчыны пазбавілі беларускі народ многіх каштоўных архітэктурных збудаванняў. Кніга знаёміць чытача з помнікамі нацыянальнага дойлідства, зруйнаванымі часам і людзьмі. Зрабіць гэта дазваляюць архіўныя дакументы, матэрыялы археалагічных даследаванняў, публікацыі ў спецыяльных навуковых выданнях. Аўтары спрабуюць паказаць прычыны варварскага знішчэння замкаў, культавых пабудоў, палацаў, разбурэння горадабудаўнічых комплексаў.

Страчаная спадчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчаная спадчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У канцы XVIII ст. па ініцыятыве З. Р. Чарнышова быў пасаджаны парк, які дапоўніў простакутную структуру кварталаў і звязаў яе — навакольным прыродным краявідам. Парк плошчай 12 га меў кампазіцыю пейзажнага тыпу з маляўнічай планіроўкай алей. Да яго прылягаў фруктовы сад з аранжэрэямі. У канцы XIX — пачатку XX ст. парк упамінаецца як зона адпачынку гараджан.

Планіроўка горада ў гэты перыяд паказана на плане 1915 г., дзе відны змены, якія адбыліся ў параўнанні з канцом XVIII ст. Паказальны працэс паступовай забудовы асобных участкаў галоўнай плошчы, што сведчыць аб тыповых для канца XIX — пачатку XX ст. рысах заняпаду горадабудаўнічай культуры, тэндэнцыі хаатычнасці прыватнага будаўніцтва.

Цяпер Чачэрск вызначаецца дрэннай захаванасцю гістарычнай спадчыны. Разбурана большая частка помнікаў, якія яшчэ ў першыя дзесяцігоддзі нашага веку фармавалі своеасаблівую прасторавую кампазіцыю вертыкальных дамінантаў. Цалкам знішчаны Раждзественская і Вазнясенская цэрквы, Троіцкі касцёл. У 1960-1970-ых гг. актыўна працягваецца пачатая ў XIX ст. забудова тэрыторыі ратушнай плошчы, што абумоўлена няведаннем гісторыка-культурных традыцый класіцызму, горадабудаўнічых уласцівасцей, якія вызначаюць вечную каштоўнасць планіроўкі і вышыннай кампазіцыі Чачэрска. Ратуша зараз аббудавана з усіх бакоў новымі будынкамі. За 20 м ад яе ўзведзены чатырохпавярховы тыпавы будынак райвыканкама, што перакрыла відавыя напрамкі на помнік з усходняга боку. Насупраць галоўнага фасада ратушы ўзведзены двухпавярховы комплекс універмага і рэстарана, у многім выпадковы па сваім размяшчэнні, а з поўначы ад яе за 40 м узнікла спартыўная зала. На тэрыторыі былой плошчы размешчаны таксама жылы дом па вуліцы Гагарына, іншыя новыя будынкі. У цэлым, на асобных участках гістарычнага раёна маштаб новай забудовы значна завышаны. Гэта адносіцца, напрыклад, да буйнога комплексу бальніцы па вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Адной з задач далейшай рэканструкцыі горада павінна стаць узнаўленне страчаных культавых помнікаў, якія вызначалі ўнікальнасць Чачэрска для беларускай горадабудаўнічай культуры, аднаўленне іншых гістарычных аб'ектаў, а таксама найбольш поўнае набліжэнне сродкамі новай архітэктуры да традыцыйных якасцей планіровачнай структуры і сілуэта горада ва ўзаемасувязі з навакольным краявідам, да гістарычных асаблівасцей прасторавай арганізацыі плошчаў, вуліц і кварталаў.

Менск

Моцна разбураны пад час Другой сусветнай вайны, Менск пачаў уставаць з руін у першыя пасляваенныя гады. Яго горадабудаўнічае развіццё, у сувязі са сталічнай роллю, вызначалася бурнымі тэмпамі росту. Інтэнсіўнае фармаванне структуры агульнагарадскога цэнтра выклікала ў шэрагу выпадкаў недастатковы ўлік назапашаных стагоддзямі духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей гарадскога асяроддзя, значнае зніжэнне гісторыка-культурнага патэнцыялу горада ў параўнанні з пачаткам XX ст. і 1920-1930-мі гг.

Першаасновай Менска быў дзядзінец XI ст., размешчаны, у адрозненне ад вышэйразгледжаных паселішчаў, не на ўзвышшы, а ў нізіне, у месцы ўпадзення ракі Нямігі ў Свіслач. У замках такога тыпу выкарыстоўваліся абарончыя ўласцівасці балоцістай, затапляемай мясцовасці. У першапачатковы перыяд на фармаванне планіровачнай структуры горада вялікі ўплыў зрабіла пераважная трасіроўка міжгарадскіх гандлёвых шляхоў з захаду і паўднёвага захаду (Горадня, Берасце) на паўночны ўсход (Віцебск, Смаленск). Цэнтрам Менска стаў замак і размешчаная паблізу гандлёвая плошча трохкутнай канфігурацыі (Ніжні рынак). Уздоўж ракі Нямігі, па Нямігскім пасадзе праз плошчу і далей, на левым беразе Свіслачы па Троіцкай гары праходзіла галоўная, найбольш старажытная вуліца. Пасля, у XVI ст., у выніку буйнамаштабнага горадабудаўнічага мерапрыемства на суседнім узгорку быў створаны новы грамадскі цэнтр, рэгулярна спланаваная ва ўласцівых эпосе Адраджэння традыцыях простакутная плошча (Верхні, альбо Высокі, рынак).

У XVII–XVIII стст. умацаванні горада ўключалі замак і паўкальцо земляных валоў і равоў з паўднёвага, найбольш слабага боку. Горад, кампактны ў плане, крыху перавышаў паўкруг і па характары вулічнай сеткі адносіўся да двухцэнтравага, радыяльна-паўкальцовага з простакутнымі элементамі тыпу. Цэнтрамі сыходжання вуліц радыяльнай накіраванасці былі замак з Ніжнім рынкам, а таксама Высокі рынак; у раёне апошняга планіровачная структура набліжалася да простакутнай.

Ансамбль забудовы Высокага рынку (пазней — Саборная плошча), які фармаваўся на працягу XVI — пачатку XX ст., - выдатная з'ява ў гісторыі дойлідства. На малой тэрыторыі канцэнтравалася вялікая колькасць дамінантаў, што абумовіла насычанасць архітэктурнай кампазіцыі. У прасторавай структуры ансамбля спалучаліся ўласцівасці сярэдневяковай і рэнесансна-барочнай горадабудаўнічых культур. Нерэгулярная планіроўка яго паўночна-ўсходняга ўчастка натуральна склалася ў позняе сярэдневякоўе. Асноўная ж частка ансамбля характарызавалася размяшчэннем будынкаў у артаганальнай сістэме ўзаемазвязаных планіровачных восяў, што тыпова для Новага часу. Пры гэтым вышынная кампазіцыя забудовы вызначалася складаным супрацьпастаўленнем архітэктурных мас, шматвежавым сілуэтам з рознымі па характары вертыкалямі, маляўнічай рознавышыннасцю аб'ёмаў. У канцы XVIII — першай палове XIX ст. у стылёвым вырашэнні культавых будынкаў пераважала барока; іх аблічча дапаўнялася асобнымі дамінантамі ў формах рэнесансу (царква Святога Духа) і класіцызму (ратуша).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчаная спадчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчаная спадчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Ткачев Сергей - Шахматы богов - Башня
Ткачев Сергей
Сергей Ткачев - Кингчесс (СИ)
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Башня (СИ)
Сергей Ткачев
Василь Ткачев - Дом коммуны
Василь Ткачев
Михаил Ткачев - ЗАМКИ БЕЛАРУСИ
Михаил Ткачев
Сергей Ткачев - Сон Падших [СИ]
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 4
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Эра подземелий 2
Сергей Ткачев
Сергей Ткачев - Шахматы богов. Башня
Сергей Ткачев
Отзывы о книге «Страчаная спадчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчаная спадчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x